Казкі беларускія » Навіны (сказочные новости)

“Калыханка” вяртаецца…
Ужо 12 сакавіка “Калыханка” пачне выходзіць у вячэрнім эфіры па буднях на тэлеканале “Беларусь 1″.

У 2003 г. праграма з Першага нацыянальнага канала, цяперашняга «Беларусь 1», перайшла на «Лад» (зараз «Беларусь 2»). У сувязі з прамымі трансляцыямі спартыўных спаборніцтваў на тэлеканале «Беларусь 2» у вячэрні час дзіцячая перадача перыядычна «выпадала» з эфіру. 12 сакавіка «Калыханка» вяртаецца на тэлеканал «Беларусь 1».

Да гэтай падзеі 5 сакавіка ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі творчая група «Калыханкі» ладзіць дабрачынны канцэрт для дзяцей-сірот. У праграме запланаваны выступы Іны Афанасьевай, груп Litesound і «Дразды», Ларысы Грыбалёвай, Вольги Плотнікавай ды іншых. Маленькіх гледачоў чакаюць розыгрышы падарункаў, а таксама спектакль-сюрпрыз. Вядучымі свята выступяць персанажы праграмы, пішуць “Беларускія навіны”.

“Калыханка” – адна з найстарэйшых праграм беларускага тэлебачання. Упершыню яна выйшла ў эфір у студзені 1981 года.

Ігар Кузьмініч: “На лекцыях са студэнтамі абмяркоўваю падзеі на прыкладзе казак”
Ігар Кузьмініч пра вожыка Шук-Шука, выхаванне казкай, сучасныя мульцікі, тэорыю права і будучыню беларускай  мовы.

Удзень Ігар Кузьмініч выкладае на юрфаку і піша сур’ёзныя навуковыя працы. А ўвечары прыдумляе для сваіх сыноў казкі і запісвае іх на радыё. На днях нават выдаў аўдыёкнігу «Казкі жыцця Мікіткі і Данілка». Дарэчы, у лістападзе яна з’явіцца ў кніжных крамах па ўсёй краіне.

Кожны год на Каляды ён дапамагае ладзіць для дзяцей свята ў нацыянальным стылі «Беларуская ялінка». Затым далучаецца да моладзі і са спектаклем і старадаўнімі песнямі ідзе па горадзе калядаваць. Паўсюль размаўляе па-беларуску, нават юрыдычныя навукі выкладае на роднай мове. Спрабаваў адкрыць у Гродна беларускі садок. Мае дзённік у Інтэрнэце і старонку «У кантакце», дзе расказвае пра ўсё, што яго ўражвае.

Чаму вы, навуковец, займаецеся такой несур’ёзнай справай – пішаце казкі?

– Усё атрымалася выпадкова. Мне заўсёды хацелася як мага больш расказаць дзецям пра навакольны свет і адносіны паміж людзьмі. Але я не ведаў як. Ідэю падказала жонка: аднойчы ўвечары расказвала сынам гісторыю пра вожыка Шук-Шука, якую прыдумала сама. І я зразумеў: казка для гэтага – ідэальная форма. Першая была зроблена абы як, склеена з усяго, што можна. Але дзецям спадабалася. Напрацягу трох гадоў яны загадваюць мне герояў і сюжэты, якія нідзе не знойдзеш. Вось і пішу сам – трэба ж мне нейкім чынам выходзіць з сітуацыі. Разам мы назбіралі больш за 50 гісторый.

Як ацэньваюць вашу незвычайную дзейнасць сябры, студэнты?

– Адзін мой знаёмы паслухаў казачку «Пра зебру і тое, як яна атрымала палоскі» і сказаў: «Ну і лухту  ты там гаворыш, страшна!» Але гэта мяне не спыніла. Галоўнае, каб падабалася сынам.

Канешне, калі знаёмыя даведваюцца, што я пішу казкі, вельмі здзіўляюцца. Але потым паслухаюць, зразумеюць сэнс апавядання, і яно прыходзіцца ім да спадобы. Казка ж гэта толькі форма, галоўнае – змест. Яна здольная вельмі складаныя сацыяльныя рэчы перадаць проста і дасціпна. Часам нават на лекцыях абмяркоўваю са студэнтамі падзеі на прыкладзе казак. Толькі не прызнаюся, што гэта мае творы.

У сучасных дзяцей папулярныя фантастычныя героі і бойкі. У Вас жа такога няма…

– Напрацягу стагоддзяў казка перадавала мадэлі паводзінаў і сэнс жыцця. А зараз транслююць замежныя мульцікі пра нейкіх мышак, якія, як думкі, жывуць у галаве і часам вылазяць адтуль. Што могуць даць такія мульцікі? Я б не дазволіў сваім дзецям іх глядзець.

За тры гады мы з сынамі прайшлі ад зайчыкаў да Белага рыцара. Гэта іх любімы персанаж. Ён не проста сімвал беларускай гісторыі, а герой, які змагаецца за дабро ва ўсім свеце, абараняе ўсіх пакрыўджаных.

Увогуле, з дапамогай казак я стараюся змяніць стаўленне да беларусаў: паказваць іх як людзей сучасных, адкрытых для прагрэсу. Мы ніколі не былі забітымі, няшчаснымі сялянамі. У гісторыях дзеянне адбываецца ў горадзе. Героі жывуць у шматпавярховіках і катэджах, ходзяць у дзіцячы садок, на працу, іх атачаюць мікрахвалёўкі, камп’ютары і мабільныя тэлефоны.

Вы пішаце казкі па-беларуску, ці разумеюць дзеці гэтую мову?

– І дзеці, і дарослыя выдатна разумеюць. Я дома размаўляю і ва ўніверсітэце выкладаю па-беларуску. Жыць у Беларусі і не разумець мовы нерэальна. Шмат хто помніць яе, але людзям проста няма з кім гутарыць. Вось я яшчэ школьнікам вырашыў: гавару толькі па-беларуску. Бацькі і сябры зрабілі выгляд, што нічога не заўважылі. Гэта стала вялікім стымулам працягваць.

Ці можна перавесці ўніверсітэты на беларускамоўнае навучанне?

– Сёння на юрыдычным факультэце некаторыя прадметы выкладаюцца на роднай мове. Я чытаю лекцыі па-беларуску з 1994 года. Студэнты не скардзяцца, пішуць канспекты і адказваюць на роднай мове. Часам у іх узнікаюць пытанні па тэрміналогіі. Але самае смешнае, што ў перакладзе на рускую мову яна такая ж незразумелая і патрабуе тлумачэння, бо мае лацінскае паходжанне. Перавесці ўніверсітэт на мову нескладана: кадраў і матэрялаў хапае. Да таго ж я сваім студэнтам кажу: згодна з заканадаўствам у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы. І выкарыстанне адной з іх –  прававы выбар чалавека. Вы, як юрысты, павінны ведаць абедзве і абавязаны адказваць чалавеку на той, на якой ён да вас звярнуўся.

Вы спрабавалі адкрыць беларускамоўную групу ў дзіцячым садку. Чаму не атрымалася?

– Гэта тэма – мой асабісты боль. Я спрабаваў працаваць мірным шляхам: развешваў рэкламу, шукаў памяшканні, афармляў дакументы, але адзін не здолеў. Моцна паважаю ўчынак таго бацькі, Алеся Астроўскага, які выйшаў да гарвыканкама на пікет і дамогся свайго сілай. Каб у кожным мікрараёне быў беларускі садок і школа ці группы ў іх, патрэбна рашэнне з боку дзяржавы. Каб бацькам прапаноўвалі выбар. Думаю, людзі б ішлі, як рабілі гэта ў 90-ыя гады.

Як вы лічыце, ці не знікне наша мова праз некалькі год?

– Мова, якая не загінула за столькі стагоддзяў, не загіне і зараз. Заўсёды з’явяцца людзі, якія яе захаваюць. Наколькі ж яна будзе пашырана, залежыць ад таго, які вопыт мы пакінем наступным пакаленням. Напрыклад, я спрабую як мага больш расказаць і паказаць сваім сынам. Дзеля гэтага вырашыў адкрыць беларускамоўную групу ў дзіцячым садку, пішу казкі і выкладаю іх у Інтэрнэт. Удзельнічаю ў падрыхтоўцы «Беларускай ялінкі», хаджу з моладзю калядаваць. У гэтым годзе таксама збіраюся. І абавязкова напішу серыю казачак пра гісторыю Гародні, дзе галоўным героем будзе Белы рыцар.

Ігар Кузьмініч – казачнік, аўтар аўдыёкнігі «Казкі жыцця Мікіткі і Данілка».  Намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, выкладае тэорыю права на кафедры тэорыі дзяржавы і права. Сябра грамадскай арганізацыі маладых навукоўцаў ВІТ. Нарадзіўся ў 1972 годзе ў вёсцы Баранавічы Гродзенскага раёна. Скончыў СШ №14, юрфак ГрДзУ імя Янкі Купалы. Жанаты, мае двух сыноў  пяці і шасці гадоў.

Крыніца: “Вечерний Гродно”

Пачытаць казкі Ігара Кузмініча на Kazki.by

Праблема на хостынгу
На хостынгу сайта ўзнікла праблема, якую дагэтуль не атрымалася вырашыць. Была надзея, што апошняя база дадзеных і сайт увогуле жывыя, але ужо пайшоў другі тыдзень, як мы працуем са старой версіяй… Здаецца, што некаторыя артыкулы і рэгістрацыі, на жаль, згубіліся назаўжды. Таксама застаецца праблема з форумам і запампоўкай усіх файлаў – яе будзем хутка вырашаць. Выбачаемся за тое, што так атрымалася. Дзякуй за разуменне, заставайцеся з Казкамі па жыцці ;)