Казкі беларускія » Наваколле (мир вокруг нас)

Як у людзей з’явілася кукуруза
Паходжанне кукурузы, або маіса, як яе здаўна называлі індзейцы — вялікая загадка для вучоных-батанікаў.

З упэўненасцю можна сказаць толькі тое, што радзіма кукурузы дзесьці на амерыканскім кантыненце (Мексіка, Балівія, Перу), дзе яе здаўна, задоўга да прыходу туды еўрапейцаў, вырошчвалі розныя індзейскія плямёны.

У сярэдзіне мінулага стагоддзя пры археалагічных раскопках на поўдні ЗША былі знойдзены кукурузныя пачаткі, узрост якіх перавышаў тры з паловай тысячы гадоў!

Але вучоныя ўпэўнены, што гэтая культура яшчэ больш старажытная і ёй ніяк не менш 5, а, можа, і ўсіх 10 тысяч гадоў.

Кукуруза, як ніякая іншая культурная расліна, поўнасцю залежыць ад чалавека. Зярняты жыта ці пшаніцы могуць асыпацца і прарасці, яны паступова пачнуць дзічэць, драбнець, але тым не менш выжывуць.

Зерне ж кукурузы самастойна высыпацца не можа: зярняты трывала сядзяць у ячэйках пачатка ды яшчэ і закрытыя зверху шматслойнай ліставой абгорткай. І ў пшаніцы, і ў жыта знойдзены дзікарослыя продкі.

А ў кукурузы ніякіх продкаў да гэтага часу так і не знайшлі, што не дзіўна, бо “жыць” у дзікай прыродзе кукуруза проста не ў стане. Ствараецца ўраджанне, што далёкія продкі сучасных індзейцаў атрымалі калісьці гэтую культуру ў “гатовым”, так сказаць, выглядзе.

Ад каго ж, у такім разе, яны маглі яе атрымаць?

Згодна з легендамі і міфамі індзейцаў — вядома ж, ад саміх багоў. Але міфы міфамі, а ці ж няма ў іх нейкага рацыянальнага зерня? Ці не маглі быць гэтымі міфічнымі багамі… іншапланецяне? Ці жыхары легендарнай Атлантыды, калі яна і са-праўды некалі існавала?

Але вернемся да кукурузы.

Калі і як пазнаёміліся з ёй еўрапейцы?

Першае знаёмства еўрапейцаў з кукурузай адбылося ўжо пры адкрыцці Амерыкі Калумбам. Убачыўшы жоўтыя бліскучыя пачаткі, маракі Калумба прынялі іх спачатку за залатыя. Яны ж першымі і даставілі кукурузныя пачаткі ў Іспанію.

Нягледзячы на тое, што да золата кукурузныя пачаткі не мелі ніякіх адносін, яны аказаліся адным з самых каштоўных набыткаў еўрапейцаў у Амерыцы. Кукурузу пачалі вырошчваць па ўсёй Паўднёвай Еўропе, завезлі ў Індыю, Кітай, на востраў Ява. Праз Крым кукуруза трапіла ў Расею, і паступова стала адной з важнейшых сельскагаспадарчых культур на Кубані, Украіне, паўднёвай Расіі.

Кукуруза шмат чым адрозніваецца ад іншых збожжавых культур, і адно з гэтых адрозненняў — наяўнасць у кукурузных зярнятах вялікай колькасці тлушчу. З-за гэтага зерне кукурузы вельмі цяжка захоўваць, яшчэ цяжэй рабіць гэта з кукурузнай мукой. Тлушч на паветры хутка прагаркае, робячы горкай і саму муку.

Каб ліквідаваць гэты недахоп, кукурузны тлушч, а дакладней, алей пачалі выціскаць. Вынік атрымаўся нечаканы.

Нечаканы не ў тым сэнсе, што гэта не дапамагло. Дапамагло і яшчэ як — мука перастала прагаркаць. Нечаканай аказалася і якасць атрыманага кукурузнага алею — на смак ён не горшы за аліўкавы.

У нас, на Беларусі, таксама высяваюць кукурузу, але ў асноўным на сілас. Клімат не зусім прыдатны для гэтай цеплалюбівай культуры. Праўда, у апошні час вучоныя вывелі такія раннія сарты, якія могуць даваць насенне і ва ўмовах паўднёвай Беларусі.

Аўласенка Генадзь, часопіс “Рюкзачок”Яшчэ па тэме:

Як у людзей з’явіўся цукар

Экалагічная маляванка

Тры танкісты выйшлі з танку – Калыханка да Дня Перамогі

Спі, мая кветачка (калыханка +mp3 +video)

4 дзіцячыя выставы ў Менску

Як у людзей з’явіўся цукар
Людзі заўсёды любілі салодкае.

Прычым не толькі дзеці, але і дарослыя. Мы будзем размаўляць пра… цукар. Дакладней, аб тых раслінах, з якіх людзі і атрымліваюць гэты самы цукар.

Першая і галоўная з такіх раслін – цукровы трыснёг. Гэты злак – далёкі родзіч нашым пшаніцы і жыту. Але вырошчваць цукровы трыснёг людзі пачалі не дзеля зярнят (яны ў яго неядомыя), а дзеля салодкага соку, якім літаральна напоўнена сцябло кожнай расліны.

Магчыма, спачатку людзі проста ўжывалі ў ежу кавалкі сцябла, потым пачалі кідаць гэтыя кавалкі ў ваду, каб зрабіць яе салодкай. І толькі значна пазней навучыліся атрымліваць з трыснягу крышталікі цукру.

Адбылося гэта ўпершыню ў Старажытнай Індыі.

Але дзікарослыя продкі цукровага трыснягу, гэтак жа, як і продкі кукурузы, да гэтага часу так і не знойдзены. Так што не выключана, што старажытныя жыхары Індыі атрымалі цукровы трыснёг ад кагосьці ў падарунак у “гатовым выглядзе” (як і індзейцы Амерыкі – кукурузу). Магчыма, ад тых жа самых жыхароў Атлантыды…

Цукровы трыснёг – трапічная расліна, і нават, калі еўрапейцы з ім пазнаёміліся, вырошчваць яго ў Еўропе не было ніякай магчымасці.

І толькі калі Іспанія, а за ёй іншыя еўрапейскія краіны раздзялілі паміж сабой вялізны амерыканскі мацярык, там пачалі закладвацца плантацыі цукровага трыснягу. І чым больш станавілася такіх плантацый, тым таннейшым станавіўся сам цукар.

Але ўсё роўна нават у 19 стагоддзі на Беларусі не кожны мог дазволіць сабе купляць цукар, куды танней каштаваў тады мёд, на ім нават варылі варэнне.

Патрабавалася нейкая іншая расліна, з якой таксама можна было б атрымліваць цукар, але якая магла расці ва ўмовах еўрапейскага клімату.

Такой раслінай сталі цукровыя буракі.

У адрозненне ад таго ж цукровага трыснягу, паходжанне якога цьмянае і незразумелае, з цукровымі буракамі ўсё, наадварот, зразумела цалкам і поўнасцю. Вывелі іх у Германіі ў 19 стагоддзі са звычайных кармавых буракоў. У соку іх караняплодаў хімікі выявілі невялікую колькасць цукру.

Затым шляхам адбору найбольш цукраносных раслін долю цукру ў іх давялі аж да 22%, што нават вышэй, чым у цукровым трыснягу. Зараз цукровыя буракі вырошчваюць па ўсёй Еўропе, у тым ліку і ў нашай рэспубліцы. Менавіта дзякуючы ім цукар стаў адным з самых даступных прадуктаў харчавання.

Трэцяй раслінай, з якой людзі атрымліваюць цукар, з’яўляецца амерыканскі цукровы клён.

Праўда, сок у клёна цячэ толькі вясной, у гэты ж час у Канадзе адбываецца яго прамысловы збор. Для гэтага на клёнах робяць адтуліны і збіраюць сок, які адтуль выцякае, у ёмкасці.

Адно дарослае дрэва за сезон можа даць 20-25 літраў сока з доляй цукру ў ім да 8%. Індзейцы ў Паўночнай Амерыцы здаўна здабывалі кляновы цукар.

Зараз Канада поўнасцю забяспечвае сябе цукрам за кошт клёнаў і нават экспартуе яго ў іншыя краіны. Нездарма ж на гербе Канады тры кляновыя лісты.

Дарэчы, у нас аналагічным спосабам здабываюць вясной бярозавы сок. Але цукар з яго не атрымліваюць (доля цукру ў бярозавым соку намнога меншая, чым у кляновым), а робяць розныя напоі.

Наогул, раслін, у соку якіх ёсць цукроза (менавіта так па-навуковаму называецца цукар, які мы спажываем), не так і шмат.

У большасці раслін замест цукрозы маецца глюкоза або фруктоза. Але ў тропіках ёсць два віды пальмаў, з якіх людзі таксама атрымліваюць цукар. У невялікай, праўда, колькасці.

Гэта цукровая пальма і вінная пальма, якія растуць у Паўднёва-Усходняй Азіі.

Цукар атрымліваюць з нектара ў час цвіцення. Зборшчыкі пераразаюць галоўную вось суквецця і збіраюць сок у спецыяльныя сасуды. З плантацыі, на якой размешчаны 150-200 цукровых пальмаў, можна атрымаць да 20 тон цукру, што куды больш, чым з той жа плошчы, занятай цукровым трыснягом.

Да таго ж пальмы, у адрозненне ад цукровага трыснягу, шматгадовыя і могуць расці на схілах, абрывах, скалістых грунтах. Так што ў гэтай цукровай культуры вялікія перспектывы!

Аўласенка Генадзь, часопіс “Рюкзачок”Яшчэ па тэме:

Як у людзей з’явілася кукуруза

Аб праекце

Чароўная казка пра нябесны слінг

Наф-Нафы ў крызіс не знікнуць, або Якія казкі самыя карысныя?

Музычная складанка “На Купалле!” ад Kazki.By

Кранальная і незвычайная гісторыя пра сабаку, што стаў дэльфінам
На “дэльфінавым рыфе” ў Эйлаце жыве сабака па мянушцы Джокер, які лічыць сябе дэльфінам…

Сімпатычны сабака з’явіўся на рыфе гадоў 5 таму. Раніцай ён прыбягаў невядома адкуль, праводзіў на пірсе ўвесь дзень, неадрыўна гледзячы ў ваду на дэльфінаў, а ўвечары, калі зусім цямнела, знікаў у невядомым кірунку.

Мінула некалькі тыдняў, а ён штодня гадзіна за гадзінай ўсё сачыў і сачыў за дэльфінамі. І раптоўна, адной выдатнай раніцай, быццам вырашыўшыся на адказны крок – рынуўся ў ваду і пачаў плаваць разам з марскімі прыгажунамі. Дэльфіны не спалохаліся, а, здаецца, узрадаваліся і пачалі гуляць з ім, нібы сябравалі ўжо шмат гадоў.

З гэтай хвіліны жыццё сабакі заквітнела новымі фарбамі. Ён радасна вітаў дэльфінаў зранку, потым скакаў у мора, даганяў хвацкіх плывуноў, якія прыкметна яму падыгрывалі, павольна праплываючы ўздоўж пірса.

Стаміўшыся ад гэтых “спаборніцтваў”, сабака выскокваў на пантон, што калыхаўся на вадзе, і зноў сачыў за сваімі нечаканымі сябрамі, імкнучыся старанна назіраць за ўсімі. А калі хто з іх адбіваўся ад зграі ды адплываў занадта далёка, ён гучна і злосна брахаў, і супакойваўся толькі тады, калі ўсе дэльфіны збіраліся ў пірса.

Увечары ён прабягаў уздоўж берага, аглядаючы свае абшары, і, пераканаўшыся, што ўсё ў парадку, знікаў да наступнай раніцы.

Адкуль узяўся гэты сабака? Заінтрыгаваныя працаўнікі рыфа аднойчы вырашылі прасачыць за ім, і выявілі, што кожны вечар сабака прабягае некалькі кіламетраў і вяртаецца дахаты, у Эйлат, да сваёй гаспадыні. А раніцай ізноў прыходзіць у сям’ю дэльфінаў. Ды што там казаць, ён і сам, здаецца, стаў прызнаным чальцом гэтай сям’і.

Можа быць, у ранейшым сваім жыцці ён быў дэльфінам?

Ці то было ўзаемнае каханне, якое раптам ўспыхнула? Тое, што з першага позірку і на ўсё жыццё…

Так ці не, але з тых часоў таксісты, што працуюць на маршруце Дэльфінавы рыф — Эйлат, сталі спыняцца, калі бачылі кудлатага прыгажуна, а той ахвотна скакаў на сядушку і спакойна ехаў дахаты.

І далі яму мянушку Джокер — як шчаслівай карце. Але неяк Джокер заскочыў у машыну незнаёмца і знік. Немагчыма перадаць словамі, як знерваваліся ўсе, хто працаваў на рыфе, але справа ўскладнілася яшчэ і тым, што дэльфіны не проста засмуткавалі, а літаральна запалі ў нуду. Яны раз-пораз падплывалі да пірса, выглядаючы свайго сябра, а некаторыя з іх пачалі адмаўляцца ад усіх ласункаў, што прыносілі ім на абед службоўцы марскога дэльфінарыя.

І тады адміністрацыя рыфа дала аб’яву ў газету з апісаннем зніклага сабакі і просьбай дапамагчы знайсці яго ды вярнуць як мага хутчэй.

Шмат каму здавалася, што яны бачылі гэтага сабаку, і на рыфе выдаткавалі многа часу і грошай на пошукі па ўсіх кутках краіны, адкуль прыходзілі водгукі. Але толькі праз некалькі тыдняў на вэб–сайт Дэльфінавага рыфу паступіў ліст. Аўтар яга сцвярджаў, што зніклы сабака жыве на адной з фермаў прыблізна ў 100 км ад Эйлатаў у чалавека, што падабраў яго на дарозе.

Так Джокер вярнуўся ў сям’ю дэльфінаў.

Да таго часу ён, здаецца, і забыўся ўжо на сваю ранейшую гаспадыню, адмысловым каханнем да якой і раней не палаў. Дзень яго вяртання на рыф быў адзначаны святочнай вячэрай, і Джокера практычна афіцыйна ўзялі на забеспячэнне.

Увечары стомлены, але перапоўнены пачуццём выкананага абавязку, дырэктар Дэльфінавага рыфу сабраўся ехаць дахаты, падышоў да сваёй машыны і ужо ніколькі не здівіўся, калі пабачыў на пярэдняй сядушцы Джокера, што мірна чакаў яго.

Зараз сабака спраўна жыве ў гаспадара дэльфінаў, што, без сумневу, не замінае яму зноў і зноў штораніцы ўзнікаць на пірсе і радасным брэхам узвяшчаць пра сваё з’яўленне…

Яшчэ па тэме:

Казка пра тое, як Ягорку кiслiца паiла (+mp3)

Водныя працэдуры. Казка пра слана і дырэктара заапарка

Гуляем у хованкі – з 6 месяцаў!

У гарбатага таты быў кубак гарбаты

“Казка” перамагла на “Еўрабачанні”

Тры танкісты выйшлі з танку – Калыханка да Дня Перамогі
Тры танкісты выйшлі з танку

І сьпяваюць калыханку:

Ціха-ціхенька ляжы,

Як памежнік на мяжы.

Не палохайся чужынцаў –

Гэта толькі муляжы.

Гэта -Пацыфік-, таксама вядомы як -Крыж міра-. Яго зрабілі як знак -Руха за ядзернае раззбраенне-, але зараз ён больш вядомы як знак, які сімвалізуе мір.

Па асеньняй павуцінцы

Маршыруюць пехацінцы.

Сьнегам лётчыкі з аблокаў

Абстралялі ўсё навокал.

Баявы сапёрны ўзвод

Абясшкодзіў сьнег і лёд.

Будаўнічы батальён

Выклаў рэйкі зь летніх дзён.

А марскі ваенны флот

Сноў прывёз на цэлы год.

Сноў чароўных, сноў квяцістых

Аб пехоце і танкістах.

Каб усё, што пра вайну,

Стала зьместам толькі сну.

Аўтарка: <noindex>Вера Бурлак</noindex>

Сёння ў нас Дзень Перамогі.

Гэта азначае, што мы святкуем перамогу ў вайне, якая была на Зямлі 65 гадоў таму. На ёй загінула вельмі-вельмі шмат людзей.

Малюнак <noindex>Андрэя Бутузава</noindex>

Гэты малюнак паказвае, што праўда пра гэту Другую Сусветную вайну, якая ў нас больш вядомая пад назвай Вялікая Айчынная, дагэтуль замоўчваецца і скажаецца, хоць прайшло ўжо 65 гадоў. А наша краіна-суседка Расія, чый сцяг намаляваны на гармоніку ў  мішкі, таксама не жадае распавядаць праўду пра яе.

Чаму не жадае? Ёсць шмат прычын – хтосьці баіцца, што праўда будзе горшай за няпраўду, камусьці сорамна за сваіх сваякоў, шмат хто сам не ведае праўды і абыякавы да яе, хтосьці не жадае яе ведаць, а некаторыя наогул хочуць яе схаваць, каб нічога не змяняць у сваёй краіне і кіраваць людзьмі, як раней гэта рабілі цары.

Людзей, якія яшчэ жывыя і памятаюць тую вайну, сёння становіцца ўсё менш – яны паміраюць ад старасці, але ўрачыстыя мерапрыемствы кожны год і ў нас, і ў нашых суседзяў праводзяцца ўсё пышней і ўрачысцей.

Калі ты падрасцеш, то самастойна даведаешся больш пра тое, што здарылася з нашай планетай і людзьмі на ёй, калі адбывалася Другая Сусветная вайна. Гэта вельмі доўгая і трагічная гісторыя…

Яшчэ па тэме:

“Казка” перамагла на “Еўрабачанні”

Наф-Нафы ў крызіс не знікнуць, або Якія казкі самыя карысныя?

Алег Хаменка: Ў жыцці без казкі наогул немагчыма

Калыханкі з ўсяго свету: Грэцкая

Правільна-няправільна – пра адносіны палоў

Май… Травень. Ярац на двары!
Сёння – 1 мая, першы дзень новага месяца.

Май – гэта апошні месяц вясны.

Па-беларуску май завуць “травень”. Ведаеце чаму?

У маі звычайна распускаецца зеляніна. Пра яе і нагадвае другая назва месяца — травень. Гэтае найменне захавалася не толькі ў старажытных пісьмовых крыніцах, але і ў вуснай народнай творчасці, і таму зараз прынятае у сучаснай беларускай мове, на якой мы з вамі размаўляем, чытаем і пішам.

Цікава, што май нашыя продкі таксама называлі “ярац” – у гонар бажаства ўрадлівасці Ярылы. Але зараз аб гэтым мала хто ведае.

А гэта сам Ярыла - можа, і пра яго мы як-небудзь вам распавядзем;)

А ці ведаеце вы, адкуль узялася назва “май”?

Гэта слова ўзятае з лацінскай мовы. Рымляне прысвяцілі месяц багіні зямлі Маі. Дарэчы, тая ж аснова таксама ў нямецкай і французскай мовах – Mai, англійскай – May, польскай – maj, венгерскай – majus, рускай – май, і інш.

Май – найпрыгажэйшая пара года. Цвітуць бяроза, клён, чаромха, наогул усе дрэвы і кусты. Паплавы і паляны пакрываюцца кветкамі. Прырода напаўняецца спевамі птушак, што паспелі ўжо вярнуцца з выраю. З`яўляецца шмат насякомых, майскія жукі захопліваюць дрэвы.

Беларускія прыказкі пра май

Малюнак В.Пepцoвa

У гэтым месяцы першы раз пасля зімы гоняць скаціну ў поле, таму беларускія сяляне маюць шмат “жыццёва-неабходных” прымавак пра травень, напрыклад: “Май — жывёлу ў поле пхай”. I хоць да лета было рукою падаць, народны разлік папярэджвае: “Май зямлю грэе, а сіверам вее”. Работы з кожным днём прыбывае, але гаспадар не спяшаўся даверыцца такому няпэўнаму яшчэ цяплу: “Май — валам дай, а сам на печ уцякай”. І г.д.

Май лясы прыбірае — лета ў госці запрашае.

Травень зялёнай травой славен.

Май зямлю грэе, а сіверам вее.

Май – валам дай, а сам на печ ўцякай.

Май – жывёлу ў поле пхай.

Майская трава галоднага корміць.

Май – і пад кустом рай.

Травень – усяго года рай.

Травень – салаўінае лета.

У травень на траве сядзець, траву піць, травой лячыцца (так казалі, бо трава і кветкі ў гэтым месяцы асабліва гаючыя і магутныя, яны здольныя лячыць сваімі сокамі самыя цяжкія хваробы).

Цікава, што ў рымлян у першы дзень траўня быў звычай садзіць дрэва, што называлі “маем”. У беларусаў гэтыя абрады таксама захаваліся да нашых дзён і робяцца на Сёмуху.

Падзякі <noindex>galinaartemenko</noindex> за інфармацыю.Яшчэ па тэме:

Анлайн-размалёўка: Коцік мурчыць, дзяўчынка таньчыць…

Спасылкі

Алег Хаменка: Ў жыцці без казкі наогул немагчыма

Дзед Барадзед – калыханка (два варыянта, mp3+ноты)

Спі, мая кветачка (калыханка +mp3 +video)

Сёння Радаўніца – Дзень памінання продкаў
Сёння ў Беларусі адзначаецца Радаўніца – Дзень памінання нябожчыкаў.

Гэта адно з найстаражытных святаў, што сыходзяць каранямі ў паганскія часы. У гэты дзень праваслаўныя наведваюць могілкі, моляцца аб спачынку душ сваіх блізкіх. У Беларусі Радаўніца з’яўляецца афіцыйным непрацоўным днём.

Фота <noindex>Марыі Жылінскай</noindex>

Беларуская прымаўка:

На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, вечарам скачуць.

Па традыцыі ў гэты дзень непажадана было штосьці сеяць альбо садзіць. Напярэдадні Радаўніцы гаспадыні рыхтавалі стравы для памінання на могілкі, прычым колькасць страў павінна быць няцотнай.  Усё прыгатаванае складалася ў вялікую хустку, туды ж дадавалі асвячоныя на Вялікдзень фарбаваныя яйкі. Раніцай людзі ішлі ў царкву, паміналі блізкіх, а пасля абеду адпраўляліся на могілкі.

Жанчыны на могілках галасілі, а мужчыны павінны былі катаць асвячонае яйка. Потым усе моўчкі сядалі вакол могілак, гаспадыні выстаўлялі шматлікія стравы. Урачыстая трапеза пачыналася з запрашэння нябожчыка. Пасля трапезы трохі ежы і гарэлкі пакідалі для нябожчыкаў, а астаткі раздавалі жабракам.

Дзень памінання продкаў сканчаўся ў карчмах весяла, з песнямі ды скокамі.

Яшчэ па тэме:

Пра рэкламу і камерцыйны бок

Музычная складанка “На Купалле!” ад Kazki.By

Кур’ёзы: малых у Бабруйску вучаць ваяваць?

Гульня “Што расце ў садзе”

Гуляем у хованкі – з 6 месяцаў!