Казкі беларускія » Дзіцячыя садкі

У Маладзечне з’явіўся дзіцячы сад “Казка”
12 студзеня у Маладзечне з’явіўся новы трохпавярховы дзіцячы сад – упершыню за 20 гадоў. Ён называецца “Казка” і разлічаны на 230 дзяцей. Як піша Рэгіянальная газета, зараз у чарзе на сад стаяць амаль 800 чалавек.

Усе групы ў садку ўжо ўкамплектаваныя, а ўсяго груп будзе 12: па тры ясельныя, другія малодшыя, сярэднія, старэйшыя. Па словах загадчыцы, Алены Платонавай, дзіцячы сад не замацаваны за жыхарамі пэўнага мікрараёна і наведваць яго змогуць дзеці з усяго горада.

У будынку ёсць пакоі для гульняў і заняткаў, спальні, фізкультурная і трэнажорная залы, басейн, медыцынскі блок, музычная зала, плануецца камп’ютарны клас. У харчовым блоку – сучаснае абсталяванне, халадзільныя шафы дазваляюць рэгуляваць тэмпературу захоўвання прадуктаў. На пляцоўках – новыя гушкалкі, горкі, арэлі на спружынах, спартыўнае абсталяванне, цэлы “мікрараён горада” з вуліцамі і знакамі дарожнага руху.

Фота: Рэгіянальная газета

Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

Чытанка для дзіцячага садка

Беларускамоўная група ў садку: як адкрыць?

Кур’ёзы: малых у Бабруйску вучаць ваяваць?

Cнегавік і вясна (п’еса)
Зорная зімовая ноч. На заснежанай лясной паляне стаіць снегавік. У яго нос-морква, на галаве капялюш са старога вядра, у руцэ мяцёлка. На палянку крадучыся выходзяць Таўстун і Даўгавух.

Спыняюцца.

ДАЎГАВУХ. Ну, чаго спыніўся?

ТАЎСТУН. А ты чаго?

ДАЎГАВУХ. А я… я на цябе гледзячы!

ТАЎСТУН. А я – на цябе!

Нейкі час стаяць моўчкі.

ДАЎГАВУХ. Ну што, пайшлі далей?

ТАЎСТУН. Пайшлі!

Зноў нейкі час моўчкі стаяць.

ДАЎГАВУХ ( сярдзіта). Слухай, мне гэта надакучыла! Трэба ісці!

ТАЎСТУН. Трэба!

ДАЎГАВУХ. Альбо наперад, альбо назад!

ТАЎСТУН. Лепш назад!

ДАЎГАВУХ. Ах ты, баязлівец! Ну, чаго спалохаўся? Ён жа са снегу!

ТАЎСТУН. Ды ведаю я гэта! Але ж вельмі ўжо на паляўнічага падобны! І мяцёлка гэтая… ну зусім, як стрэльба! Ведаеш што, ідзі лепш адзін!

ДАЎГАВУХ. А ты?

ТАЎСТУН. А я цябе тут пачакаю.

ДАЎГАВУХ. Ах, ты тут пачакаеш!

ТАЎСТУН. Я, гэта… павартую!

ДАЎГАВУХ. Ах, ты яшчэ і павартуеш! Добра, баязлівец! Чакай, вартуй, калі больш ні на што не здатны! Толькі морквачкі не атрымаеш! Ні малюпасенькага нават кавалачка! Сам з’ем! Адзін! ( Рашуча ідзе да снегавіка.)

ТАЎСТУН. У, скнара даўгавухая! ( Паварочваецца, ідзе ў лес.)

ДАЎГАВУХ. ( Азіраецца.) А ты – баязлівец! ( Зноў глядзіць на снегавіка.) І зусім нават не страшна! ( Робіць крок.) Што тут страшнага, не разумею!

( Робіць яшчэ крок.) Адпачыць трэба! ( садзіцца на пянёк.) А і сапраўды – ну выліты паляўнічы ў белым балахоне! Здаецца, вось зараз ён гэтую сваю мяцёлку нібыта стрэльбу ўскіне і… ( Ускоквае з пянька.) Ну вось, сам сябе напужаў! ( Уздыхае.) Усяго два крокі і засталося! Два крокі і марковачка мая! Мая марковачка! ( Робіць крок.) Тоўсценькая, салодзенькая, смачненькая!

( Нарэшце робіць апошні крок, працягвае руку, хапаецца за морквіну.)

Вой, што гэта! ( Адскоквае назад.)

СНЕГАВІК. Ап…

ДАЎГАВУХ. Вой!

СНЕГАВІК. Ап… ап…

ДАЎГАВУХ. Вой, вой!

СНЕГАВІК. Апчхі!

ДАЎГАВУХ. Вой, вой, вой! ( Уцякае.)

СНЕГАВІК. ( Павольна азіраецца па баках.) Дзе я? ( Глядзіць уверх, потым уніз, на сябе.) Хто я7 ( Зноў азіраецца па баках.) Навошта я тут стаю?

Вылятае Сарока, садзіцца на ялінку.

САРОКА. Што, што, што здарылася? Хто каму што? Дзе каго чым?

( Расчаравана.) Ніхто нікому нічога!

СНЕГАВІК. Дзе я?

САРОКА. А ў лесе, дзе ж яшчэ?

СНЕГАВІК. Хто я?

САРОКА. А снегавік, хто ж яшчэ?

СНЕГАВІК. Снегавік? А ты хто?

САРОКА. Сарока я, хто ж яшчэ! Дзівак нейкі, нічога не ведае!

СНЕГАВІК. Сарока? А адкуль ты тут узялася?

САРОКА. А прыляцела, адкуль жа яшчэ!

СНЕГАВІК. А я адкуль узяўся?

САРОКА. Зляпілі цябе! Са снегу! Дзеці нейкія тут у лесе гулялі… узялі ды і зляпілі цябе. Рабіць ім, пэўна, не было чаго!

СНЕГАВІК. А потым?

САРОКА. А потым дамоў пайшлі.

СНЕГАВІК. А я?

САРОКА. А ты тут застаўся.

СНЕГАВІК. Дык навошта ж тады яны мяне зляпілі?

САРОКА. Я ж кажу: рабіць ім не было чаго!

Нейкі час маўчаць.

СНЕГАВІК. А мне што зараз рабіць?

САРОКА. Ты ў мяне пытаешся?

СНЕГАВІК. А ў каго ж мне яшчэ запытацца? Ты ж такая разумная, так шмат ведаеш!

САРОКА ( задаволена). Разумнейшых за мяне і сапраўды цяжка знайсці! Адна бяда – сціплая я вельмі! А што ты ў мяне спытаў?

СНЕГАВІК. Я спытаў – што мне рабіць зараз?

САРОКА. Табе? А што табе рабіць? Стой дзе стаіш!

СНЕГАВІК. І ўсё?

САРОКА. А што яшчэ?

СНЕГАВІК.І доўга мне так стаяць?

САРОКА. Ну… пакуль у ваду не ператварышся.

СНЕГАВІК. ( Спалохана.) У ваду?

САРОКА. У ваду, у што ж яшчэ! Бо ты са снегу зроблены! І як толькі вясна прыдзе…

СНЕГАВІК. Хто прыдзе?

САРОКА. Ды што з табой, невукам, размаўляць! Вясна, кажу, прыдзе!

СНЕГАВІК. І хутка яна прыдзе?

САРОКА. Убачыш, а дакладней, адчуеш! Як толькі вада з цябе пацячэ – лічы, што яна ўжо тут! ( Заклапочана.) Ну ўсё, паляцела я! Справы мяне чакаюць, справы… Усіх трэба абляцець, за ўсімі трэба прыглядзець, усім трэба аб усіх усё паведаміць! Што ні кажы, а цяжкае ў мяне, у Сарокі, жыццё! ( Ляціць прэч.)

СНЕГАВІК. Куды ты?! А я? Мне што рабіць?

САРОКА.( Здалёк.) А што табе? Стой дзе стаіш і чакай вясну! Мне б твае клопаты! ( Знікае між дрэў.)

СНЕГАВІК. Чакай Вясну! ( Уздыхае.) Вясёленькая перспектыва, нічога не скажаш! Толькі, можна сказаць, на свет з’явіўся… жыць толькі пачынаю, можна сказаць… ( Зноў уздыхае.) Ведаць бы, што яна з сябе ўяўляе, Вясна гэта? І калі яна прыдзе сюды? ( Уздрыгвае, спалохана азіраецца.) А можа яна ўжо прыйшла? Можа падкрадваецца зараз да мяне ціхенечка? А можа… можа пажартавала Сарока? Можа яе і зусім няма, Вясны гэтай? Вой, здаецца, яна ўсё ж прыйшла! Трэба схавацца! Схавацца трэба! ( Нейкі час спалохана мітусіцца па палянцы, потым хаваецца за ялінку. У гэты ж час на паляне з’яўляецца Лісіца.)

ЛІСІЦА. ( Нюхае паветра.) Зноў абдурылі мяне даўгавухія! Адзін толькі пах пасля сябе і пакінулі! ( Зноў прынюхваецца.) Ну, нічога, нічога! Злаўлю я іх калі-небудзь, абавязкова злаўлю! А хто ж гэта там, за елкай? Гэй, ты хто?

СНЕГАВІК. Ва-ва-ва-ва… Во-во-во-во… Вы-вы-вы-вы…

ЛІСІЦА. Нічога не разумею! Выходзь адтуль! Выходзь, каму кажу!

СНЕГАВІК. ( Павольна выходзіць з-за елкі.) Вы-вы-выбачайце мяне, спадарыня Вясна! Я больш не бу-бу-бу…

ЛІСІЦА. Шчыра кажучы, я пакуль таксама нічога не бум-бум! Чакай, а як ён мяне толькі што назваў? Гэй, як ты мяне назваў толькі што?

СНЕГАВІК.( Увесь трасецца.) Больш не бу-бу-бу…

ЛІСІЦА. Гэта я ўжо чула! Мне цікава, як ты мяне толькі што назваў? Чаго ты маўчыш? Ты будзеш адказваць?

СНЕГАВІК. Бу-бу-бу…

ЛІСІЦА. Тады адказвай!

СНЕГАВІК. Толькі не ператварайце мяне ў ваду, спадарыня Вясна!

ЛІСІЦА. Ах, вось яно што! ( Убок.) Гэты дурань, здаецца, прыняў мяне за Вясну! Трэба неяк выкарыстаць гэта на сваю карысць! ( Да Снегавіка.) Адказвай, толькі праўду кажы! Тут зайцы былі?

СНЕГАВІК. Тут Сарока была, Ваша Вясновасць!

ЛІСІЦА. Ды што мне да той Сарокі! Зайцы тут былі, я ў цябе пытаюся?

СНЕГАВІК. Не бачыў, Ваша Вясновасць!

ЛІСІЦА. А вось зараз як ператвару цябе ў ваду, дык адразу ўбачыш!

СНЕГАВІК ( спалохана). Злітуйцеся, Ваша Вясновасць!

ЛІСІЦА. Ну, добра, на першы раз я цябе дарую! А калі дапаможаш мне зайцаў спаймаць – тады я… тады я, наогул, не стану цябе ў ваду ператвараць!

СНЕГАВІК ( узрадавана). Дзякуй Вам, Ваша Вясновасць! Я дапамагу, я абавязкова дапамагу! Толькі вось… а хто яны такія, зайцы?

ЛІСІЦА. Ты зайцаў не ведаеш?! Ды зайцы, гэта… гэта такія… смачненькія такія!

СНЕГАВІК. Смачненькія?

ЛІСІЦА. Я хацела сказаць, прыгожанькія! Вушы ў іх доўгія…

СНЕГАВІК. Як у Вас, Ваша Вясновасць?

ЛІСІЦА. Даўжэйшыя! А хвост, дык наадварот – малы, недарэчны… словам, брыдота нейкая, а не хвост! Ну што, зразумеў цяпер, як зайцы выглядаюць?

СНЕГАВІК. Крыху зразумеў.

ЛІСІЦА. Ну, а калі зразумеў, тады ты, як толькі іх убачыш, павінен…

( Лісіца штосьці шэпча Снегавіку на вуха.) Зразумеў?

СНЕГАВІК. Зразумеў, Ваша Вясновасць… дакладней, нічога не зразумеў!

ЛІСІЦА. А вось як ператвару цябе зараз у ваду!

СНЕГАВІК. Не трэба, я ўсё зразумеў! Я не зразумеў толькі, навошта Вы хочаце іх злавіць, Ваша Вясновасць?

ЛІСІЦА. Навошта, навошта! ( Задумваецца.) Гульня ў нас такая з імі! Я іх, быццам бы, лаўлю, а яны ад мяне, быццам бы, хаваюцца!

СНЕГАВІК. А потым, калі зловіце, што Вы з імі робіце?

ЛІСІЦА. Адпускаю, што ж яшчэ! А потым зноў лаўлю… і зноў адпускаю…

СНЕГАВІК. І ўсё?

ЛІСІЦА. Ну, пернічкамі пачастую перад тым, як адпусціць… цукерачкамі рознымі… А ты што думаў?

СНЕГАВІК. Я баяўся, што Вы іх у ваду ператвараеце, Ваша Вясновасць!

ЛІСІЦА. У ваду? ( Смяецца.) Вось за гэта можаш не хвалявацца, гэта ім не пагражае! І хопіць ужо пытанняў! Ці можа сам хочаш у ваду ператварыцца?!

СНЕГАВІК ( спалохана). Ніяк не, Ваша Вясновасць!

ЛІСІЦА. Глядзі ў мяне! ( Хаваецца між дрэў.)

Амаль адначасова зноў з’яўляюцца зайцы.

ТАЎСТУН ( узрадавана). Ды вунь ён, стаіць. Як і стаяў! Табе проста здалося!

ДАЎГАВУХ. Ты хочаш сказаць, што мне з перапуду здалося?

ТАЎСТУН. Я гэтага не казаў!

ДАЎГАВУХ. А ты ў нас смелы, так?

ТАЎСТУН. Я і гэтага не казаў!

СНЕГАВІК. У мяне да вас пытанне: вы – зайцы?

ТАЎСТУН. Зайцы, зайцы! Не перашкаджай! ( Тут да яго даходзіць.) Вой!

( Спалохана адскоквае назад.)

ДАЎГАВУХ. Ну вось, а ты не верыў!

ТАЎСТУН. Дык ён што, жывы? ( Снегавіку.) Ты жывы?

ДАЎГАВУХ. Ну вядома ж жывы, калі размаўляе! ( Уздыхае.) Выходзіць, морквачка наша цю-цю!

ТАЎСТУН. Не бядуй! Новы сябар лепш за нейкую там морквачку!

СНЕГАВІК. Дык вы і сапраўды зайцы?

ДАЎГАВУХ. Ды зайцы мы, зайцы! Я – Даўгавух, а гэтага таўстуна так і завуць – Таўстун!

ТАЎСТУН. Вельмі смешна!

СНЕГАВІК. А я – Снегавік!

ДАЎГАВУХ. Ну, гэта мы і без цябе ведаем! Мы нават бачылі, як дзеці цябе са снегу ляпілі.

СНЕГАВІК. Са снегу… ( Уздыхае.)

ТАЎСТУН. Слухай, пайшлі з намі!

ДАЎГАВУХ. Праўда, пайшлі! Ну, што ты будзеш тут адзін сумаваць!

СНЕГАВІК. А што мы будзем рабіць?

ТАЎСТУН. Бегаць, скакаць, у гульні розныя цікавыя гуляць! Ведаеш якую-небудзь гульню?

СНЕГАВІК. Не ведаю.

ДАЎГАВУХ. Нічога, мы цябе хутка навучым! Пайшлі!

СНЕГАВІК. Ды я б з задавальненнем, толькі… ( Азіраецца, шэптам.) Слухайце, а вы Вясны не баіцеся?

ДАЎГАВУХ. А чаго яе баяцца?

СНЕГАВІК. Якія вы смелыя!

ДАЎГАВУХ.( Таўстуну.) Чуеш, мы смелыя!

ТАЎСТУН. Знайшоў смелых! Ды мы каго толькі не баімся!

ДАЎГАВУХ. Ты за сябе кажы! Ты можа і баішся, а я…

ТАЎСТУН. А ты нікога не баішся, так?

ДАЎГАВУХ. А каго я баюся?

ТАЎСТУН. А Лісіцы?

ДАЎГАВУХ. Лісіцы?! ( Уздрыгвае, азіраецца.) Ха! Было б каго! Ды гэта яна мяне баіцца, падманшчыца рыжая!

З кустоў высоўваецца Лісіца, Снегавік яе бачыць, зайцы не бачаць.

ЛІСІЦА. ( да залы.) Я?! Яго?!

СНЕГАВІК. А Лісіца, гэта хто?

ТАЎСТУН.( Шэптам.) Лісіца – гэта…

ДАЎГАВУХ. ( Перабівае яго.) Ды што аб ёй казаць! Я ёй калі-небудзь хвост на вузел завяжу! Нават на тры вузлы!

ЛІСІЦА. ( да залы.) Ён?! Мне?! Ну, хутка ён па-іншаму загаворыць!

( Пачынае рабіць Снегавіку нейкія знакі.)

ТАЎСТУН. Ну што, ідзем з намі?

СНЕГАВІК. Пачакайце, я вам нешта сказаць хачу…

ДАЎГАВУХ. Ну, кажы!

Лісіца паказвае Снегавіку, як трэба хапаць зайцаў.

СНЕГАВІК. Вы бліжэй падыйдзіце.

Зайцы падыходзяць да Снегавіка, той раптам хапае іх. Лісіца бяжыць да Снегавіка.

ЗАЙЦЫ. ( Спрабуюць вызваліцца.) Ты што робіш?! Адпусці нас зараз жа!

СНЕГАВІК. Ды гэта ж гульня такая, што вы вырываецеся! Праўда ж, спадарыня Вясна?

ЛІСІЦА. Праўда, праўда! ( Выхоплівае зайцаў, цягне іх у лес.)

ЗАЙЦЫ. Дапамажыце! Ратуйце!

СНЕГАВІК ( разгублена). Куды ж вы іх, Ваша Вясновасць? А пернічкі?

ЛІСІЦА. ( Здалёк.) Будуць ім зараз пернічкі! Ух, якія пернічкі ім зараз будуць! ( Знікае між дрэў.)

СНЕГАВІК. Нічога не разумею!

Зноў вылятае Сарока.

САРОКА. Апошняя навіна! Самая апошняя навіна! Лісіца злавіла зайцаў! Толькі што Лісіца злавіла зайцаў!

СНЕГАВІК. Лісіца?! ( Хапаецца за галаву.) Дык гэта была Лісіца, а ніякая не Вясна! Што я нарабіў!

САРОКА. А, дык гэта ты дапамог ёй іх злавіць?! Ах, якая навіна! Якая выдатная навіна! ( Ляціць у лес, крычыць.) Самая апошняя навіна! Снегавік дапамог Лісіцы злавіць зайцаў! Ах, які нядобры ўчынак! Ганьба Снегавіку!

( Голас яе паступова заціхае.) Апошняя навіна! Самая апошняя навіна!

СНЕГАВІК.( У роспачы.) Што я нарабіў! ( Мітусіцца па паляне.) Што мне зараз рабіць?! Я ведаю, што мне рабіць! ( Размахваючы мяцёлкай, бяжыць за Лісіцай.) Я ведаю, што мне зараз рабіць!

КАНЕЦ 1-Й ДЗЕІ

ДЗЕЯ 2

Палянка, але ўжо іншая. На яе выбягае Лісіца з зайцамі, спыняецца.

ЛІСІЦА. Ну вось! Тут нам ніхто не перашкодзіць!

ТАЎСТУН. Пусціце, цётухна!

ЛІСІЦА. Ты глядзі, пляменнічак які знайшоўся! ( Даўгавуху.) А каму гэта ты хвост на вузел завязваць збіраўся, а?!

ТАЎСТУН. Ён пажартаваў, цётухна!

ДАЎГАВУХ. На тры вузлы!

ЛІСІЦА. Ты глядзі, ён і цяпер жартуе! Ну я вас зараз… што я з вамі зараз зраблю!

З’яўляецца Воўк.

ВОЎК. Ого-го!

ЛІСІЦА.( Убок.) Прынесла нялёгкая, гэтага “огогоку”! ( Спрабуе схаваць зайцаў за спіной.) Прывітанне, кумок! Прывітанне, даражэнькі! Занятая я вельмі, паразмаўляць з табой не магу! Ідзі, кумок, куды ішоў! Ідзі, ідзі, не аблізвайся! Зразумеў?

ВОЎК ( панура.) Ага-га!

На палянку выскоквае Снегавік.

СНЕГАВІК.( Размахвае мяцёлкай.) Ану, адпусці зайцаў, рыжая падманшчыца!

ЛІСІЦА. ( Хаваецца за Ваўка.) Воўк, я з табой сябрую!

СНЕГАВІК. Адпусці зайцаў, каму сказаў!

ЛІСІЦА. І не падумаю! Воўк, я цябе зайчацінкай пачастую!

ВОЎК ( узрадавана). Ого-го!

ЛІСІЦА. Толькі спачатку прагані адсюль гэтую гурбіну з вачыма!

ВОЎК. Ага-га! ( Хапае нейкі кіёк і нібыта мушкецёр становіцца ў баявую пазіцыю.) Эгэ-гэ!

СНЕГАВІК. Ну, трымайцеся! ( Кідаецца ў атаку, паміж ім і Ваўком адбываецца сапраўдны фехтавальны паядынак.)

ВОЎК.( З цяжкасцю абараняецца.) Ого! Ого-го!

ДАЎГАВУХ. Так яго, Снегавік, так!

ТАЎСТУН. Давай, Снегавік!

ЛІСІЦА. Цыц вы, абодвы! Воўк, трымайся! У думках я з табой!

ВОЎК. Ага-га! ( Сабраўшыся з сіламі ён пераходзіць у наступ.)

ЛІСІЦА. Ага, наша бярэ!

ВОЎК. Ага-га! Кій-я!

ЛІСІЦА. Так, так! Кійком яго, шэранькі, кійком!

ДАЎГАВУХ. Снегавік, не паддавайся!

ТАЎСТУН. Трымайся, Снегавік!

ЛІСІЦА. Маўчаць, даўгавухія!

ДАЎГАВУХ. Сама маўчы, даўгахвостая!

Прылятае Сарока.

САРОКА. Ах, якая навіна! Якая свежая навіна! ( Садзіцца на яліну.) Увага! Увага! Мы вядзём свой рэпартаж са стадыёну… ну, хай будзе, “Лясная паляна”! Тут зараз праходзіць паядынак па гэтым, як яго… фех… фех… фехтаванню, вось! Справа ад нас, у шэрай спартыўнай вопратцы, Воўк, вопытны спартсмэн… дарэчы, ён толькі што прапусціў дакладны і ёмкі ўдар мяцёлкай па вуху! Ах, які прыгожы ўдар!

ЛІСІЦА. Закрый дзюбу, балбатуха! Дабяруся я да цябе калі-небудзь!

САРОКА.( Не звяртаючы ўвагі на пагрозу.) Злева ад нас, паважаныя балельшчыкі, у белай спартыўнай форме, Снегавік, малады, але даволі перспектыўны спартсмен! Вось ён зноў атакуе… наносіць удар, яшчэ адзін удар! Ай-ай-ай! У яго зламалася мяцёлка! Які крыўдны момант! Спадзяюся, што Воўк, як сапраўдны, гэты… джэ… джэ… джэнтэльмен, не выкарыстае гэтую няўдачу саперніка на сваю карысць і дазволіць Снегавіку…

ЛІСІЦА. Як бы не так! Бі яго, шэранькі! Прама па галаве лупі!

ВОЎК. Кій-я! ( Узмахвае кійком.)

ЛІСІЦА. Правільна, шэранькі! Кіёчкам яго!

ТАЎСТУН ( з роспаччу). Прапалі мы!

У гэты час з-пад снегу, якраз між Ваўком і Снегавіком, высоўваецца галава Мядзведзя. Адразу ж Мядзведзь атрымлівае кійком па ілбе.

ВОЎК ( спалохана). Ого! ( Губляе кіёк, хаваецца за Лісіцу.)

МЯДЗВЕДЗЬ ( грозна). Хто мне спаць перашкаджае?!

Нямая сцэна. Снегавік спрабуе адрамантаваць мяцёлку, Воўк дрыжыць аж страху за спіной лісіцы, тая ж спрабуе ўтрымаць зайцаў.

ЗАЙЦЫ.( Разам.) Дзядзька Міхайла! Дзядзька Міхайла!

МЯДЗВЕДЗЬ. Што?! Ты зноў, рыжая, маіх сяброў крыўдзіш?!

ЛІСІЦА ( лісліва). Ну што ты, Міхайла Патапыч! Ну як ты мог нават падумаць такое пра мяне! Гэта ж мы гуляем проста…

МЯДЗВЕДЗЬ. Ану, адпусці іх, рыжая падманшчыца, а не тое, зараз увесь вылезу!

ЛІСІЦА. Не трэба! ( адпускае зайцаў.) Ідзіце, мае слаўненькія, ідзіце, мае смачненькія! Ідзіце, ідзіце, усё роўна я вас спаймаю калі-небудзь!

ВОЎК. Ага-га!

МЯДЗВЕДЗЬ. Ды я ж вас зараз…

ВОЎК. Ого-го! ( Уцякае, Лісіца за ім. )

ДАЎГАВУХ. Бяжыце, бяжыце, пакуль я вам хвасты на тры вузлы не завязаў!

Зайцы смяюцца. У гэты час Снегавік непрыкметна знікае ў гушчары.

ТАЎСТУН. Ура, мы выраватаныя! Ура!

САРОКА. Апошнія навіны! Самыя апошнія навіны! Зайцы вызвалены з палону! Снегавік выправіў сваю памылку! ( Азіраецца.) Дзе ж наш герой? Дзе ён?

ТАЎСТУН. Няма! Знік некуды!

ДАЎГАВУХ. Знік і няхай знікае!

ТАЎСТУН. Ён жа нас выратаваў!

ДАЎГАВУХ. Гэта потым! А спачатку што ён з намі зрабіў?!

ТАЎСТУН. Дык ён жа не ведаў нічога!

МЯДЗВЕДЗЬ. Нічога не разумею, аб чым вы спрачаецеся! Ды і разумець не хачу! ( Пазяхае.) Спаць я хачу, вы ўжо прабачце мяне, зайчаняты!

Галава Мядзведзя знікае пад снегам.

ТАЎСТУН. Салодкіх вам сноў, Міхайла Патапыч!

ДАЎГАВУХ. І дзякуй за дапамогу!

САРОКА. А мне?

ДАЎГАВУХ. А табе за што, балбатуха?

САРОКА. Я хацела сказаць: мне таксама некалі з вамі тут балясы тачыць! Спраў у мяне шмат, спраў! ( Ляціць прэч, крычыць.) Апошняя навіна! Самая апошняя навіна! Нечаканае знікненне Снегавіка! Таямнічае здарэнне! Вельмі таямнічае здарэнне! ( Голас яе заціхае ўдалечыні.)

ДАЎГАВУХ. Ну… давай пашукаем яго, Снегавіка гэтага!

ТАЎСТУН. Давай пагукаем спачатку. Гэй, Снегавік!

ДАЎГАВУХ. Снегавік, дзе ты?!

З кустоў выходзіць Снегавік.

СНЕГАВІК. Ды тут я, тут!

ТАЎСТУН ( узрадавана). Снегавік! Куды ж ты знік, дружа?

СНЕГАВІК. Ды я… проста мне сорамна стала перад вамі… Я ж перад вамі так вінаваты!

ДАЎГАВУХ. Ды ні ў чым ты не вінаваты!

ТАЎСТУН. Галоўнае – што ты потым для нас зрабіў! Ну, калі зразумеў, што да чаго!

СНЕГАВІК. Дык вы на мяне не сярдуеце?

ДАЎГАВУХ. Ані кропелькі!

СНЕГАВІК. І вы будзеце са мной сябраваць?

ТАЎСТУН. Абавязкова будзем!

СНЕГАВІК. І мы будзем гуляць у розныя гульні?

ДАЎГАВУХ. Ды сколькі пажадаеш!

СНЕГАВІК. Ура! ( Змаўкае.) Толькі вось… Вясна! Баюся я яе!

ТАЎСТУН. Далёка яшчэ да вясны! Зіма яшчэ ў самай сярэдзіне!

ДАЎГАВУХ. Айда з намі, Снегавік! ( Бяжыць у лес.)

ТАЎСТУН. Не адставай! ( Бяжыць следам.)

СНЕГАВІК. Ура! ( Бяжыць за імі.) Як добра мець сяброў!

КАНЕЦ 2-Й ДЗЕІ

ДЗЕЯ 3

Тая ж палянка, што і ў дзеі 1, толькі снегу

на ёй значна паменшыла. На палянку выходзіць Зіма,

насустрач ёй Снегавік.

ЗІМА. Ну што, знайшоў?

СНЕГАВІК ( вінавата). Не знайшоў, спадарыня Зіма!

ЗІМА. Ну і знайшла ж я сабе памагатага! Ні на што не варты! ( Ідзе прэч, спыняецца.) Шукай гэтую кветку, Снегавік! І добра шукай, калі не хочаш у ваду ператварыцца! ( Знікае між дрэў.)

СНЕГАВІК. Шукай кветку, Снегавік! ( Уздыхае.) Ну як яе знайсці ў такім велічэзным лесе?! І хоць бы ведаць, што яна з сябе ўяўляе! Не, відаць і сапраўды прыдзецца мне ў ваду… ( У гэты час зусім непадалёку ад яго распускаецца прыгожая бліскучая кветка блакітнага колеру.) Не можа быць! Гэта ж… гэта ж яна і ёсць! Я знайшоў яе, я яе нарэшце знайшоў! ( Зрывае кветку, узнімае яе над галавой.) Спадарыня Зіма! Спадарыня Зіма! Я знайшоў!

На палянцы з’яўляюцца зайцы.

ДАЎГАВУХ. Што ты робіш, Снегавік?!

СНЕГАВІК. Як, што? Я хачу аддаць Зіме гэты першы падснежнік!

ТАЎСТУН. Які жах!

ДАЎГАВУХ. ( Таўстуну.) Гэта з-за цябе мы спазніліся!

СНЕГАВІК. Нічога не разумею!

ТАЎСТУН. Не аддавай гэту кветку Зіме!

СНЕГАВІК. Чаму?

ДАЎГАВУХ. Ды таму, што тады Вясна ніколі не прыдзе да нас! І заўсёды будзе толькі зіма!

СНЕГАВІК. Дык гэта ж цудоўна – зіма! Зімой так весела! Ну скажыце – хіба кепска нам было зімой, хіба нецікава?!

ТАЎСТУН. Зімой так холадна!

ДАЎГАВУХ. Зімой так голадна!

ЗАЙЦЫ ( Разам.) Мы загінем, калі не прыдзе вясна!

СНЕГАВІК. Нічога не разумею! Вам жа так падабалася гуляць са мной!

ТАЎСТУН. Падабалася!

ДАЎГАВУХ. Але ж мы так чакалі Вясну!

На палянцы з’яўляюцца Воўк і Лісіца.

ЛІСІЦА. Мы таксама чакалі Вясну! Праўда ж, шэрынькі?

ВОЎК. Ага-га!

З’яўляецца Мядзведзь.

МЯДЗВЕДЗЬ. І я, гэта… таксама чакаў яе, вось…

СНЕГАВІК. Ну а табе чым кепска было там, у бярлозе? Спі сабе…

МЯДЗВЕДЗЬ. Ды не магу я болей спаць! Усе бакі ўжо адляжаў… і, гэта… есці ўжо хочацца, вось!

ДАЎГАВУХ. Што ж нам цяпер рабіць?

ДІСІЦА. Ды адабраць у яго гэтую кветку і справе канец! Эх, не паспелі!

На палянку зноў выходзіць Зіма.

ЗІМА. Ты глядзі! Я на яго сварылася, а ён і сапраўды знайшоў гэтую кветку! Ну ўсё, цяпер я адсюль нікуды не пайду! ( Усе звяры спалохана ўздрыгваюць.) Давай мне кветку, Снегавік! Ну, чаго чакаеш?! Давай сюды кветку!

ТАЎСТУН. Не рабі гэтага, Снегавік! Бо інакш мы ўсе загінем!

УСЕ ЗВЯРЫ. ( Разам.) Мы ўсе загінем, Снегавік! Не рабі гэтага!

ЗІМА. Ну, доўга мне яшчэ чакаць!

СНЕГАВІК. А гэта праўда? Тое, што яны кажуць!

ЗІМА. А хоць бы і так! Табе якая справа!

З’яўляецца Вясна.

ВЯСНА ( радасна). А вось і я!

ЗІМА. З’явілася?

ВЯСНА. З’явілася! Саступай месца, сястрыца!

ЗІМА. І не падумаю! На гэты раз я цябе перахітрыла! Твой першы падснежнік… ён у мяне!

ВЯСНА ( разгублена). У цябе? Як такое магло здарыцца?

ТАЎСТУН. Гэта мы вінаватыя! ( Усхліпвае.) Гэта мы павінны былі першымі знайсці гэтую кветку, а мы… мы спазніліся! ( Зноў усхліпвае.) Даруйце нам!

( Плача.)

ДАЎГАВУХ. Не раві! І без цябе моташна!

ЛІСІЦА. У, разявакі даўгавухія! Аніякай справы вам даверыць нельга!

ВОЎК. Ага!

ЛІСІЦА. З’есці іх трэба за гэта, вось і ўвесь сказ! Каб больш так не рабілі!

ВОЎК. Ага-га!

МЯДЗВЕДЗЬ. Я табе як “агагакну” зараз!

ВОЎК. Ого-го! ( Хаваецца за Лісіцу.)

ВЯСНА. Нікога не трэба есці! Я зараз папрашу сваю сястрыцу і яна сама аддасць мне кветку.

ЗІМА. Як бы не так! Снегавік, чаго ты чакаеш! Хутчэй давай мне кветку!

ВЯСНА. Дык яна яшчэ не ў цябе?

ЗІМА. Зараз у мяне будзе! Снегавік, доўга мне чакаць?! Што ты ўсё раздумваеш аб нечым!

СНЕГАВІК. Я… мне… мне іх усіх шкада…

ЗІМА. А сябе не шкада?

СНЕГАВІК. І сябе шкада, але ж… ( Уздыхае.) Я адзін, а іх так шмат! Дык няхай лепей я адзін прападу! ( Рашуча ідзе да Вясны.)

ЗІМА. Не рабі гэтага, дурань!

СНЕГАВІК. Я павінен гэта зрабіць! ( Працягвае Вясне падснежнік, тая яго бярэ, усе звяры радуюцца.)

ЗІМА. Што ж ты нарабіў, абармот! Ну і прападай зараз!

ВЯСНА. Дзякуй табе, Снегавік! Ад усіх нас, дзякуй!

МЯДЗВЕДЗЬ. Ну і ад мяне, гэта… таксама, вось!

ВЯСНА.( Зіме.) Не крыўдуй, сястрыца! Прыходзь у свой час! Я з задавальненнем саступлю месца Лету, Лета – Восені… Ну а пасля Восені…

ТАЎСТУН. Пасля Восені мы будзем зноў чакаць вас, спадарыня Зіма! Каб Новы год сустрэць…

ДАЎГАВУХ. Каб з горкі снежнай пакатацца….

МЯДЗВЕДЗЬ. Каб, гэта… адпачыць добра пасля лета, вось… Тады ўсе будуць вас чакаць!

ЛІСІЦА. Будзем чакаць, праўда ж, шэры?

ВОЎК. Ага-га!

ЗІМА. ( Усё яшчэ сярдзіта.) Чакаць яны мяне будуць! Ну, чакайце, чакайце… пагляжу я, чаго вы там дачакаецеся! ( Ідзе прэч, усё яшчэ бурчыць.) Чакаць яны мяне будуць! Суцешылі!

ТАЎСТУН ( разгублена). Спадарыня Зіма, а як жа… як жа Снегавік? Ён жа растане зараз!

СНЕГАВІК. Растану! ( Уздыхае.) Я ўжо пачынаю раставаць…

ТАЎСТУН. Як жа мне шкада цябе, Снегавічок! Так шкада… ну, так шкада!

ДАЎГАВУХ. І мне шкада!

ЛІСІЦА. Было б аб чым шкадаваць! Няхай тае – вады больш будзе! Так, шэранькі?

ВОЎК. Ага-га.

МЯДЗВЕДЗЬ ( грозна). Што? Зноў?!

ВОЎК. Ого-го! ( Бяжыць прэч, Лісіца за ім.)

ВЯСНА. Пачакай, сястрыца!

ЗІМА.( Спыняецца.) Ну, што табе яшчэ?

ВЯСНА. Ніколі і не аб чым я цябе не прасіла, а зараз прашу. Вельмі прашу – вазьмі з сабой Снегавіка!

ЗАЙЦЫ ( Разам.) Вазьміце яго з сабой, спадарыня Зіма! Ён вам дапамагаць будзе!

ЗІМА. Ён ужо мне дапамог дык дапамог!

МЯДЗВЕДЗЬ. Ён, гэта… не хацеў вас пакрыўдзіць! Ён проста нас усіх пашкадаваў, вось…

ВЯСНА. Сапраўды, сястрыца, хопіць табе на мяне крыўдаваць! Вазьмі Снегавіка!

ЗІМА. Ну, няхай так і будзе! Вазьму! ( Раптам смяецца.) Напэўна, мне і сапраўды адпачыць ад вас трэба! Стамілася я тут з вамі! ( Снегавіку.) Ідзем, памагаты!

Яны ідуць прэч, Снегавік паварочваецца, махае ўсім рукой.

СНЕГАВІК. Я вярнуся! Чакайце мяне наступнай зімой!

ЗАЙЦЫ.( Разам.) Будзем чакаць! Вяртайся хутчэй!

МЯДЗВЕДЗЬ. Не хутчэй, а, гэта… у свой час, вось!

ДАЎГАВУХ. Вось я і кажу: у свой час!

ТАЎСТУН. Мы чакаць будзем!

З’яўляецца Сарока, садзіцца на дрэўца.

САРОКА. Апошнія навіны! Самыя апошнія навіны!

ДАЎГАВУХ. Спазнілася ты, балбатуха!

САРОКА. Як гэта? Чаму гэта?

ТАЎСТУН. Ды таму, што самыя апошнія навіны толькі што тут адбыліся!

САРОКА. Як гэта, тут? Чаму гэта, тут? Як жа я іх ведаць не буду!

МЯДЗВЕДЗЬ. Не будзеш ведаць, дык… гэта… цішэй у лесе будзе, вось!

САРОКА. Ды я і так ужо здагадалася! Аб усім ужо здагадалася! Вясна ў лес прыйшла, вось што!

ВЯСНА. Сапраўды! Цяпер можаце лічыць, што ў лес прыйшла сапраўдная вясна!

К А Н Е Ц

Крыніца: <noindex>сайт пісьменніка Генадзя Аўласенкі</noindex>Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

Трое парасятак (Уолт Дыснэй прэзентуе)

Як мухаморы вайну пачыналі

Пяць чароўных гораў, альбо як узнікла назва Гародні

Беларускія садкі – абавязак, а не звышзадача
Тлумачыць начальніца ўпраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Галіна Рыгораўна Макаранкава.

Пачатак гісторыі

У чэрвені 2009 года ў «Настаўніцкай газеце» быў апублікаваны артыкул «Дашкольная адукацыя на беларускай мове. Цалкам магчыма, але…» (№ 78 ад 23 чэрвеня 2009 г.). Яго аўтар, Дар’я Каткоўская, расказвала пра складанасці, з якімі сутыкнулася яе сям’я пры ўладкаванні сына Алеся ў беларускамоўную групу ў адным са сталічных дзіцячых садоў. Нагадаем: бацькі хацелі, каб іх дзіця набывала дашкольную адукацыю на беларускай мове. Аднак нечакана для маладых людзей працэс афармлення сына ў дзіцячы сад зацягнуўся на некалькі месяцаў.

Спачатку Дар’і і яе мужу Ігару давялося шукаць дзіцячы сад, у якім бы пагадзіліся стварыць беларускамоўную групу; потым яны шукалі бацькоў, якія б жадалі, каб іх дзеці таксама выхоўваліся ў беларускамоўным асяроддзі: развешвалі аб’явы, складалі спісы, прад’яўлялі іх у раённае ўпраўленне адукацыі і нават звярталіся за дапамогай у камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.

У выніку беларускамоўная група ў дзіцячым садзе № 570, што знаходзіцца ў сталічным мікрараёне Сухарава, усё-такі з’явілася.

Малы Алесік, сын Ігара і Дар’і, а таксама іншыя малыя штодзень чуюць беларускую мову і размаўляюць на ёй, як і хацелі бацькі. Адзначу, што са з’яўленнем беларускамоўнай групы ў жыццядзейнасці сада не адбылося нейкіх кардынальных змен. Можна было б сказаць, што сітуацыя вырашылася станоўча, калі б сёлета гісторыя не атрымала працяг.

Працяг

Разам з Алесем беларускамоўную групу згаданай дашкольнай установы наведвае і Уладзік Сярко, малодшы брат якога, Сева, неўзабаве таксама стане выхаванцам сада. Адказ на пытанне «Ці хочуць яны, каб і малодшы сын выхоўваўся ў беларускамоўным асяроддзі?» для бацькоў хлопчыкаў быў відавочны.

Аднак, калі ў пачатку гэтага года Ганна Сярко, маці хлопчыкаў, запыталася ў загадчыцы сада А. А. Загуцінай аб тым, ці будзе створана яшчэ адна такая група ў садку, то пачула дзіўны адказ.

Кіраўнік установы, паводле слоў Ганны, прапанавала залічыць Севу ў групу да старэйшага брата (розніца ва ўзросце паміж хлопчыкамі складае 2 гады). Немагчымасць стварэння яшчэ адной беларускамоўнай групы ва ўстанове А. А. Загуціна патлумачыла адсутнасцю жадаючых выхоўваць сваіх дзяцей на беларускай мове.

(На якой падставе была зроблена такая выснова, невядома, бо заявы ў сад бацькі яшчэ не падавалі. Сход, на якім вырашыцца пытанне фарміравання групы, адбудзецца толькі на гэтым тыдні. — Заўв. аўт.)

Больш за тое, загадчык дзіцячага сада прывяла яшчэ адзін «довад» не на карысць стварэння беларускамоўнай групы — няздольнасць персаналу ладзіць зносіны з дзецьмі па-беларуску на працягу ўсяго працоўнага дня. Маўляў, правесці заняткі на роднай мове некалькі разоў у тыдзень яны могуць, а вось размаўляць па-беларуску кожны дзень на працягу 6 гадзін (а то і 12-ці) выхавальнікам ужо складана. (Дарэчы, падчас нашай тэлефоннай размовы А. А. Загуціна таксама прыводзіла такія аргументы.)

Тады бацькі Уладзіка і Севы звярнуліся ў дзіцячы сад № 561, які знаходзіцца непадалёк іх дома. Аднак загадчык названай установы адказала, што яна наогул нічога не вырашае, і прапанавала звярнуцца ва ўпраўленне адукацыі Фрунзенскага райвыканкама. У трэцяй дашкольнай установе — яслях-садзе № 562 з паглыбленым гуманітарна-эстэтычным напрамкам — Ганне і Уладзіміру не адмовілі, але ж паставілі наступныя ўмовы: сабраць групу жадаючых у колькасці 20 чалавек і знайсці беларускамоўны персанал, які (увага!) дасць гарантыю, што адпрацуе ў садку 3 гады.

І бацькі, памятаючы папярэдні вопыт, сталі «збіраць» групу жадаючых. Складзены спіс занеслі ў раённае ўпраўленне адукацыі, а 9 сакавіка атрымалі адказ: толькі 9 дзяцей са спіса могуць патрапіць у жаданую групу.

Спецыяліст упраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска Тамара Міхайлаўна Аляшкевіч патлумачыла нам, што дзеці з гэтага спіса нарадзіліся ў розныя гады (2007, 2008 і 2009), а ствараць рознаўзроставыя групы ў раёнах-новабудоўлях, як вядома, няма магчымасці, бо яны прадугледжваюць малую напаўняльнасць (да 15 чалавек). Акрамя таго, некаторыя дзеці, па словах спецыяліста, не знаходзяцца на ўліку ў выканкаме, а ў такім выпадку перавага пры залічэнні ў сад аддаецца тым, хто быў пастаўлены на ўлік.

«Атрымліваецца, што дзеці, якіх бацькі не паставілі на ўлік, наогул не трапяць у сад?» — пытаецца Ганна Сярко.

І ўсё ж такі ва ўпраўленні адукацыі пастараліся супакоіць бацькоў-«пакутнікаў»: маўляў, не трэба загадзя перажываць. На бацькоўскім сходзе, які вось-вось адбудзецца, пытанне можа вырашыцца і на іх карысць пры ўмове, што бацькі 20 дзяцей пажадаюць, каб іх малыя атрымлівалі дашкольную адукацыю на беларускай мове. Калі жадаючых назбіраецца дастатковая колькасць, то група будзе створана без пярэчанняў.

Між тым, Уладзімір і Ганна Сярко знайшлі яшчэ чатырох чалавек, якія, паводле іх слоў, «адпавядаюць усім неабходным параметрам», але пра тое, калі адбудзецца бацькоўскі сход, на якім «вырашыцца лёс» Севы, яны не ведаюць.

«Калі надышоў час старэйшаму сыну ісці ў дзіцячы сад, нам патэлефанавалі з упраўлення адукацыі і назвалі нумар сада, дзе нам могуць прадаставіць месца, — распавядае Ганна. — А наконт Севы яшчэ ніхто не тэлефанаваў, ды і ў садзе я не бачыла аб’яву пра бацькоўскі сход».

Такія сходы, па словах Т. М. Аляшкевіч, пройдуць у кожнай дашкольнай установе Фрунзенскага раёна Мінска, і я на свае вочы бачыла план іх правядзення ў дзіцячых садах мікрараёна Сухарава. Вось толькі не зусім зразумела, якім чынам інфармацыя пра сход будзе даведзена да бацькоў.

Бацькі ўсё ж такі не страчваюць надзеі знайсці адказы на свае пытанні, таму і звярнуліся да нас за дапамогай.

А мы, у сваю чаргу, папрасілі пракаменціраваць сітуацыю начальніка ўпраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Галіну Рыгораўну МАКАРАНКАВУ.

— Галіна Рыгораўна, ці правамерна тое, што бацькі, якія жадаюць, каб іх дзеці атрымлівалі дашкольную адукацыю на беларускай мове, праходзяць праз такія «пакуты»? У артыкуле Д.Каткоўскай таксама змяшчалася пытанне, адказ на якое аўтар так і не атрымала. Цытую: «… хоць па прафесіі я юрыст і восем месяцаў займаюся праблемай, але так і не змагла да канца высветліць дакладную працэдуру стварэння такіх груп у дашкольных установах. Хто на практыцы прымае загад аб стварэнні і якім чынам могуць стварацца групы па жаданні бацькоў на падставе вызначаных у заканадаўстве правоў?».

— Адразу скажу: такая праблема не павінна ўзнікаць увогуле, і вельмі сумна, што яна мае месца. Ніхто не адмяняў Закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» (дзейнічае з 26 студзеня 1990 года. — Заўв. аўт.), у артыкуле 21 якога гаворыцца наступнае: «Рэспубліка Беларусь гарантуе кожнаму жыхару неад’емнае права на выхаванне і атрыманне адукацыі на беларускай або рускай мове.

Гэтае права забяспечваецца сістэмай дашкольных устаноў, агульнаадукацыйных школ, прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў». А згодна з артыкулам 22 названага прававога акта, «у дашкольных установах, а таксама ў дзіцячых дамах у Рэспубліцы Беларусь выхаванне вядзецца на беларускай і (або) рускай мовах». Кіраўнікі і іншыя супрацоўнікі сістэмы адукацыі павінны валодаць беларускай і рускай мовамі, што таксама прапісана ў законе.

Выхавальнік дзіцячай дашкольнай установы, у адпаведнасці са сваімі службовымі абавязкамі, павінен забяспечыць навучанне канкрэтнага дзіцяці на беларускай мове нават у рускамоўнай групе. Інакш будуць парушаны правы дзіцяці на навучанне на той ці іншай дзяржаўнай мове. Канечне, у дзіцячым садку аптымальным варыянтам стварэння моўнага асяроддзя для дзіцяці будзе група. Аднак група, калі размова ідзе пра дашкольны ўзрост, можа быць створана толькі пры наяўнасці 20 жадаючых. У выпадку з малымі ясельнага ўзросту патрабуецца наяўнасць 15 чалавек. Напаўняльнасць групы для дзяцей ва ўзросце 1,5–2 гады складае не больш чым 10 чалавек.

На дадзены момант у нашай краіне налічваецца каля 4000 груп, у якіх дзеці атрымліваюць дашкольную адукацыю на беларускай мове. І гэтае права павінна быць рэалізавана ў кожнай дашкольнай установе.

— Калі я вас правільна зразумела, для таго, каб дзіця выхоўвалася ў дзіцячым садку на беларускай мове, неабавязкова ствараць асобную групу? Выхавальнікі могуць ажыццяўляць адукацыйны працэс на абедзвюх мовах, калі ў групе ёсць некалькі дзяцей, бацькі якіх выбралі мовай выхавання для іх беларускую?

— Так, калі няма дастатковай колькасці дзяцей для стварэння цэлай беларускамоўнай групы, то выхавальнік у рускамоўнай групе абавязаны стасавацца па-беларуску з тымі малышамі, бацькі якіх выказалі такое жаданне. У працэсе гульні педагог можа звяртацца да дзяцей на абедзвюх мовах: напрыклад, назваць імя лялькі па-руску і тут жа паўтарыць яго па-беларуску. Малыя ў гэтым узросце вельмі цікаўныя і засвойваюць адну ці некалькі моў натуральным чынам. У дзяцей фарміруецца пасіўны (на ўзроўні разумення) і актыўны (на ўзроўні гаварэння) слоўнікавы запас, і веданне таго, як гучаць словы на адной і другой мове, пойдзе ім толькі на карысць. Больш за тое, ім нават не давядзецца перакладаць з адной мовы на іншую, бо кожная з моўных сістэм у малым узросце засвойваецца адразу з уласцівымі ёй законамі. Тут справа, хутчэй, у тым, ці зацікаўлены сам выхавальнік. Безумоўна, педагогу давядзецца рыхтавацца дадаткова, але ж ён і павінен гэта рабіць па сваіх функцыянальных службовых абавязках.

Бацькі з’яўляюцца першымі педагогамі для свайго дзіцяці, таму, калі яны хочуць, каб іх дачка ці сын з маленства валодалі дзвюма мовамі, з першых дзён пачынаюць ствараць такое асяроддзе. Дзіцячы сад становіцца працягам, дапамогай у гэтай справе. Пры афармленні дзіцяці ў сад бацькам неабходна толькі пазначыць у заяве мову, на якой бы яны хацелі, каб выхоўвалася іх дзіця.

— Усё, аказваецца, так проста?! Аднак бацькам, паводле іх слоў, ніхто не сказаў пра гэта ні два гады назад, ні цяпер.

— А гэта ўжо недапрацоўкі на месцах: бацькоў павінны былі праінфармаваць, і ў першую чаргу — кіраўнік дашкольнай установы. Рэалізоўваць закон аб мовах уваходзіць у яго абавязкі.

— У нашым выпадку кіраўнік дашкольнай установы толькі сказала, што выхавальнікам цяжка размаўляць па-беларуску на працягу працоўнага дня. Такі адказ можа служыць аргументам пры адмаўленні стварыць беларускамоўную групу?

— Нельга забываць, што ў нас асобасна арыентаваная педагогіка ў арганізацыі адукацыйнага працэсу. Канечне, выхавальнік можа крыху хвалявацца, што ў яго не атрымаецца гаварыць па-беларуску, асабліва ў тым выпадку, калі ў быце ён карыстаецца рускай мовай. Аднак вырашэннем гэтай праблемы ні ў якім выпадку не павінны займацца бацькі — гэта таксама абавязак кіраўніка дашкольнай установы.

Калі гаварыць пра сітуацыю, што склалася ў Сухараве, то загадчык дзіцячага сада не ажыццявіла ніякіх дзеянняў для таго, каб задаволіць запыт бацькоў. Яна магла адказаць так: «Сёння ў мяне няма такіх рэсурсных умоў (дапусцім, ёсць выхавальнікі, якія не навучаліся ў беларускіх ВНУ, а прыехалі здалёк). Але ж мы паспрабуем вырашыць гэтае пытанне».

Кіраўнік дашкольнай установы павінен арганізаваць для сваіх работнікаў метадычнае суправаджэнне з мэтай удасканалення іх ведаў, у тым ліку і па беларускай мове. Калі ён не ведае, як гэта зрабіць, то можа звярнуцца за кансультацыяй і ў раённае ўпраўленне адукацыі, і ў камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, ды і ў міністэрства можна патэлефанаваць, нарэшце. У нашай краіне створана ўнікальная сістэма павышэння кваліфікацыі: метадычныя аб’яднанні, інстытуты развіцця, апорныя дзіцячыя сады. А кожны педагог і сам павінен ведаць, што ўдасканаленне прафесійнага майстэрства ўваходзіць у яго абавязкі.

Акрамя выхавальнікаў, як вядома, у вучэбным працэсе ў дзіцячых садах задзейнічаны і іншыя спецыялісты — музычны работнік, псіхолаг. Кожны з іх таксама павінен рыхтавацца да зносін з дзіцем на беларускай мове, калі ўзнікае такая неабходнасць. Арганізацыя рэсурсных умоў для работы педагогаў з’яўляецца задачай намесніка загадчыка дашкольнай установы па асноўнай дзейнасці.

— Такім чынам, умовы для арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ў дашкольных установах на беларускай мове ў нас можна стварыць без асаблівых цяжкасцей?

— Безумоўна. У краіне распрацавана комплексная праграма навучання дзяцей дашкольнага ўзросту на беларускай мове, якая ахоплівае ўсе лініі развіцця дзіцяці ў гэтым узросце, пачынаючы з ясляў. Ёсць вучэбна-метадычныя дапаможнікі для педагогаў на беларускай мове, шмат матэрыялаў на беларускай мове публікуе часопіс «Пралеска»; дзейнічаюць метадычныя аб’яднанні, праз якія, як я ўжо гаварыла, выхавальнікі могуць удасканальваць сваё прафесійнае майстэрства. У вучэбныя планы інстытутаў развіцця адукацыі таксама ўключана работа з дзецьмі на беларускай мове.

Праўда, забяспечыць выхавальнікаў метадычнай літаратурай па ўсіх відах дзіцячай дзейнасці на 100 працэнтаў сёння немагчыма, аднак сказаць, што літаратуры няма зусім, нельга. Самае галоўнае ў рабоце выхавальніка — змест работы, а ўжо як яго рэалізаваць, педагог павінен прадумаць сам. Ён жа спецыяліст і павінен ведаць дашкольную методыку, тэхналогіі!

— Галіна Рыгораўна, ці сапраўды дзеці, якія не знаходзяцца на ўліку ў выканкаме, маюць менш шансаў трапіць у дзіцячы сад, чым тыя, хто быў пастаўлены на такі ўлік? Як вядома, многія бацькі лічаць, што пастаноўка дзіцяці на ўлік амаль што з першых дзён яго жыцця дае гарантыю атрымання месца ў дзіцячым садку ў той момант, калі ў гэтым узнікне неабходнасць. Больш за тое, часам яны ўпэўнены, што дзіця пойдзе менавіта ў той сад, які знаходзіцца блізка каля дома.

— У нас няма ні аднаго нарматыўнага дакумента, дзе б гаварылася, што месца дзіцяці прадастаўляецца ў дашкольнай установе, якая абавязкова размешчана непадалёк яго дома. Акрамя таго, сёння, згодна з заканадаўствам, бацькі маюць права жыць у адным раёне горада, а месца ў дзіцячым садку яны могуць атрымаць у другім раёне пры наяўнасці там свабодных месцаў.

Улік у выканкамах вядзецца для таго, каб прагназаваць сітуацыю на бліжэйшыя гады ў раёне. І гэта менавіта ўлік, а не чарга, якая сапраўды прадугледжвае нейкую перавагу адных людзей перад іншымі. Ён з’яўляецца падставай, гарантаваным заказам на будаўніцтва згодна з будаўнічымі нормамі. Таму тое, калі бацькі падалі звесткі пра дзіця ва ўпраўленне адукацыі, не мае значэння. У раёнах-новабудоўлях ніхто не дасць гарантыі таго, што, калі малому споўніцца 3 гады, ён абавязкова трапіць у дзіцячы сад, размешчаны ў двары яго дома.

Выканкамы прытрымліваюцца распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб тым, што будаўніцтва дашкольных устаноў павінна весціся згодна з нарматывамі.

А будаўнічыя нормы наступныя: на 1000 насельніцтва прадастаўляецца 180 месцаў у дашкольных установах; калі гэта кропкавыя забудовы (новы дом будуецца ў старым жылым мікрараёне), то на 1000 чалавек прыпадае 100 месцаў. Акрамя таго, існуюць сацыяльныя стандарты — забеспячэнне месцамі ў дашкольных установах павінна выконвацца на ўзроўні 85%.

Што тычыцца Мінска, то ў новых мікрараёнах сталіцы, такіх як Сухарава, напрыклад, па-ранейшаму існуе праблема з напаўняльнасцю груп у адпаведнасці з вызначанымі нарматывамі: побач «расце» Каменная Горка, і дамы там будуюцца хутчэй, чым узводзяцца дзіцячыя сады.

Упраўленне адукацыі павінна інфармаваць бацькоў аб тым, якія перспектывы яны маюць па ўладкаванні сваіх дзяцей у дзіцячыя сады. А сродкаў для інфармавання, на маю думку, сёння больш чым дастаткова.

— І апошняе. Бацькі прапаноўваюць пазначаць мову, на якой бы яны хацелі, каб іх дзеці атрымлівалі дашкольную адукацыю, пры пастаноўцы малых на ўлік ва ўпраўленні адукацыі. Па іх меркаванні, такім чынам можна будзе спрасціць працэс выяўлення жадаючых уладкаваць дзяцей у беларускамоўныя групы. Ці мэтазгодна гэта?

— Згодна з Законам «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», кожная ўстанова адукацыі абавязана забяспечыць права дзіцяці навучацца і выхоўвацца на той ці іншай дзяржаўнай мове. І пачынаць рэалізацыю гэтага права з моманту станаўлення на ўлік няма неабходнасці. Яно павінна рэалізоўвацца на ўзроўні дашкольнай установы.

Глафіра Ляткоўская, «<noindex>Настаўніцкая газета</noindex>»Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

Беларускамоўная група ў садку: як адкрыць?

У Маладзечне з’явіўся дзіцячы сад “Казка”

Чытанка для дзіцячага садка

Гульня “Што расце ў садзе”
Гульня для некалькіх дзетак і дарослага (назіральнік:).

Адзін з дзяцей — садоўнік.

Ён выходзіць на сярэдзіну круга.

Астатнія атрымліваюць карткі з малюнкамі розных кветак, садавіны і гародніны.

Дзеці па чарзе распавядаюць пра сваю кветку, гародніну ці садавіну, але не называюць услых, што гэта.

Садоўніку трэба адгадаць, пра што ідзе гаворка.

Калі расліна адгаданая, яна пераходзіць у кошык да садоўніка — дзіця аддае яму сваю картку.

Задача садоўніка — набраць у свой кошык як мага больш дарункаў саду.

Гульня можа прайгравацца некалькі разоў з рознымі садоўнікамі.

Самы паспяховы той садоўнік, які набярэ самы поўны кошык.

Гутарка пасля гульні

Пасля завяршэння гульні ці на працягу яе вы можаце задаваць дзецям “вучэбныя пытанні”, напрыклад:

Ці ёсць у вас свой сад ці гарод? Хто за ім даглядае?

Ці адрозніваюцца па гусце гародніна і садавіна, выгадаваныя сваімі рукамі ад тых, што набытыя у краме?

Што трэба ведаць, па-вашаму меркаванню, кожнаму добраму садоўніку?

Якім чалавекам павінен быць добры садоўнік? Распавядзіце пра якога-небудзь свайго знаёмага садоўніка.

Ці жадаеце вы вывучаць у садку (школе) навуку пра тое, як апрацоўваць сад і гарод?

Калі б вы былі дырэктарам, як бы арганізавалі навучанне дзяцей гэтай навуцы?

І г.д.Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

Гуляем у хованкі – з 6 месяцаў!

Беларускамоўная група ў садку: як адкрыць?

У Маладзечне з’явіўся дзіцячы сад “Казка”

Пачынаецца набор у першыя класы
Сем мінскіх школ прапануюць навучанне па-беларуску. Іх перавага — інтэлігентны падбор дзяцей, невялікія класы, гімназічныя праграмы. Вашы малыя будуць вучыцца з дзецьмі дзеячоў культуры, бізнэсоўцаў, дактароў, навукоўцаў, урадоўцаў. Менавіта гэтае асяроддзе выбірае беларускамоўныя школы ў сталіцы.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 4»

вул. Кунцаўшчына, 18

Для прыёму дзяцей у першы клас іх законныя прадстаўнікі падаюць:

заяву на імя дырэктара гімназіі і прадстаўляюць копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці

даведку аб стане здароўя дзіцяці (форма № 026-У)

пашпарт бацькоў ці асоб, што іх замяняюць, прад’яўляецца асабіста.

У перыяд з 2 па 6 чэрвеня 2009 г. тут праводзяцца ўступныя іспыты ў гімназію (5 класы).

Сайт: gymn4.minsk.edu.by

Тэлефоны: 315-33-83, 258-49-71, 258-49-74.

Гімназія № 9

вул.Сядых, 10

Арганізуе прыём дакументаў у 1 клас з 01.06 па 28.08.2009 г.

Звяртацца трэба ў кабінет № 22.

З сабой неабходна мець:

медыцынскую карту дзіцяці;

пасведчанне і копію пасведчання аб нараджэнні;

заяву аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці;

пашпарт з прапіскай ці від на жыхарства аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці.

У наступным 2009/2010 навучальным годзе гімназія прапануе: вывучэнне ўсіх прадметаў на беларускай мове; вывучэнне англійскай, польскай, нямецкай моў на факультатыўных занятках; вывучэнне прадметаў музычнай накіраванасці (хор, танец, сальфеджыо, музычная літаратура, ігра на музычных інструментах); дадатковыя адукацыйныя паслугі па запытах вучняў і бацькоў за кошт факультатыўных заняткаў і платных паслуг.

Тэлефоны для даведак:

283 04 21 — дырэктар гімназіі Апалінская Ларыса Міхайлаўна

281 38 04 — намеснік дырэктара па ВП Лаўрыновіч Валянціна Мікалаеўна.

У гімназію прымаюцца дзеці, якія пражываюць у Мінску. Пры адсутнасці мінскай прапіскі неабходна ўзгадніць прыём дзіцяці ў гімназію з упраўленнем адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска.

Гімназія №23

пр. Незалежнасці, 45

Камісія па прыёму дакументаў у 1 клас працуе па графіку: у няцотныя дні (І змена) — 10.00-14.00, цотныя дні (ІІ змена) — 15.00-19.00, у першую суботу чэрвеня — 10.00-12.00. Звяртацца ў каб.21.

З 11.05.2009 году распачаўся прыём заяў для допуску да ўступных іспытаў у 5-я гімназічныя класы. Акрамя таго гімназія абвясціла дадатковы набор на вольныя вучнёўскія месцы ў 6-11 класы.

У гімназіі на высокім узроўні выкладаюцца англійская, кітайская, полськая мовы.

Тэлефоны для даведак: 284-47-62, 284-87-16.

Гімназія № 28

пр.Ракасоўскага, 93

Прыём заяваў ад бацькоў будучых першакласнікаў – да 25 траўня. Прыём заяў адбываецца на працягу працоўнага дня, у тым ліку і ў суботы.

Гімназія прапануе выкладанне ўсіх прадметаў на роднай мове, а таксама паглыбленае вывучэнне французскай мовы, міжнародныя абмены, выкладанне прадметаў на французскай мове (краіназнаўства, літаратура Францыі) па праграмах, распрацаваных настаўнікамі школы.

Тэлефоны для даведак: 248-32-02, 248-12-64

E-mail: sch2@minsk.edu.by

Гімназія № 14

вул. Васняцова, 10

Прымае заявы ў беларускамоўныя 1 класы.

Гімназія прапануе паглыбленае вывучэнне замежных моваў, спецкурсаў па міфалогіі, псіхалогіі, асновах эканамічных ведаў, журналістыцы і шмат іншага. На базе гімназіі дзейнічаюць фальклорны ансамбль, музеі, літаратурная студыя і студыя бальных танцаў.

Тэлефоны для даведак: 295-01-33, 295-21-31

Школа з музычнай накіраванасцю №60

вул.Лібкнехта, 82

Чакае першакласнікаў і гэтая беларускамоўная школа.

Тэлефоны для даведак: 208-69-74, 209-94-49

СШ №190

вул.Нiкiфарава, 19

Прыём дакументаў у першыя класы на 2009/2010 навучальны год ад 1 чэрвеня да 28 жніўня 2009 г. Бацькоў з дакументамі чакаюць у настаўніцкай (І паверх) у панядзелак (10.00—14.00), сераду (16.00-20.00), пятніцу (10.00-14.00), суботу (10.00-13.00).

Выкладанне ў школе № 190 адбываецца на беларускай і рускай мовах. Школа прапануе таксама бясплатную музычную адукацыю і спартыўныя секцыі.

Тэлефоны для даведак: 260-24-90

E-mail: sch190@minsk.edu.by

Першакрыніца:  <noindex>Наша Ніва</noindex>Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

Беларускамоўная група ў садку: як адкрыць?

У Маладзечне з’явіўся дзіцячы сад “Казка”

Кур’ёзы: малых у Бабруйску вучаць ваяваць?

Чытанка для дзіцячага садка
Чытанка для дзіцячага садка, спампаваць

Укладальнікі прапануюць творы “Чытанкі” як чытання, так і для распавядання, завучвання на памяць, выпрацоўцы навыкаў і ўменняў, знаёмстве з краінай і сваёю малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д.

У кнізе ёсць творы, прыдатныя для ладжання святаў і гульняў. Выхавальнікі ці бацькі самі выберуць тэксты, даступныя дзецям з розным веданнем беларускай мовы.

(с) Вячорка В., Садоўскі П. – укладанне, Гарбунова Н. – малюнкі, СТАА Медисонт – афармленне

Мінск, 2008, Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына. – 372с., іл.

ISBN: 978-985-6887-11-9

УДК: 821.161.3-93

Упершыню апублікавана: <noindex>Kamunikat.org</noindex>

<noindex>Спампаваць кнігу</noindex> (pdf, 1.4mb)Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

У Маладзечне з’явіўся дзіцячы сад “Казка”

Беларускамоўная група ў садку: як адкрыць?

Кур’ёзы: малых у Бабруйску вучаць ваяваць?
Выхавальнікі і дзеці з бабруйскага дзіцячага сада “Гармонія”, які дарэчы лічыцца адным з самых “прасунутых” у горадзе, ў 2009 годзе падрыхтавалі да 8 сакавіка тэатралізаванае шоў пад назвай “Уклад жанчыны ў Вялікую Айчынную вайну”.

Малыя маршыравалі ў адмыслова пашытай ваеннай форме і з муляжамі аўтаматаў у руках, піша <noindex>Хартыя97</noindex>. І, здаецца, гэта не першае падобнае мерапрыемства ў горадзе…

Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

У Маладзечне з’явіўся дзіцячы сад “Казка”

Беларускамоўная група ў садку: як адкрыць?

Аб’ява: Тры вольныя месцы ў беларускім садку №570

Беларускамоўная група ў садку: як адкрыць?
Сямейная пара адкрыла ў Мінску беларускамоўную групу ў садку… Хоць за гэта давялося змагацца 7 месяцаў.

Дар’я Каткоўская i Ігар Крэбс (на фота) вырашылi выхоўваць свайго Алеся на беларускай мове, пачынаючы з самага малога ўзросту. А для гэтага, перш-наперш, трэба было ўладкавацца ў беларускамоўную групу аднаго з дзiцячых садкоў у мiкрараёне Сухарава (менавiта там жывуць нашы героi). Аднак выявiлася, што гэта не такая ўжо i лёгкая справа — вучыцца па-беларуску…

Першы крок Дар’я з Iгарам зрабiлi ўжо тады, калi iхняму хлопчыку не было i 5 месяцаў: трэба было стаць на ўлiк у райвыканкаме, каб у будучым, праз два гады, мець прывiлеяванае становiшча да тых, хто гэтага зрабiць не паспеў, — а пасля, лiчыце, любы дзiцячы садок раёна ў вас у кiшэнi. Здавалася б, якая рознiца ў тым, якую навучальную ўстанову выбраць, але нават на такiм узроўнi iснуюць своеасаблiвыя рангi: цi то ў адным лепшыя выхавацелi, цi то ў iншым — навейшая адукацыйная база i больш выгаднае месцазнаходжанне i г.д.

Калi ж Алесю да паўнацэннага навучэння заставаўся толькi адзiн год, маладыя бацькi вырашылi ўзяцца за справу. Накiравалiся адразу ва Упраўленне адукацыi Фрунзенскага раёна г.Мiнска, спадзеючыся на атрыманне падрабязнай iнфармацыi i на хуткае развязванне пытання.

Аднак Дар’я, прафесiйны юрыст, адразу заўважыла шэраг недакладнасцяў у пiсьмовых адказах:

— Наколькi я зразумела з лiстоў, спецыфiка групы вызначаецца не загадчыцай дзiцячага садка, а загадам Упраўлення адукацыi, — дзелiцца ўражаннямi Дар’я. — Але гэта, у прынцыпе, нiдзе не прапiсана: на падставе якiх дакументаў яны дзейнiчаюць, якая гэта працэдура. Гэтага я ад iх дабiцца так i не змагла. Калi ж пачала ў нашых базах шукаць нейкiя законы, то, акрамя самых агульных, на падставе якiх мы i перапiсвалiся, нiякiх iншых знайсцi так i не змагла…

Так, у адказах Фрунзенскага ўпраўлення адукацыi значылася, што бацькi маюць магчымасць аддаць Алеся ў дашкольную ўстанову № 534 цi № 200. Але калi па месцы жыхарства, у Сухарава, прапаноўваўся садок з узростам 5-6 гадоў, дык iншы ўвогуле размешчаны па вулiцы Матусевiча — а гэта некалькi кiламетраў ад дому. Вядома, што такiя штодзённыя вандроўкi не маглi задаволiць Iгара з Дар’яй, а таму яны вырашылi, няхай i самастойнымi сродкамi, але ж стварыць беларускамоўную групу ў адным з сухараўскiх дзiцячых садкоў.

Каб назбiраць групу з колькасцю ахвотных ад 12 да 25, трэба было правесцi кампанiю. Так, Iгар раздрукоўваў вiзiткi i ўлёткi з iнфармацыяй пра стварэнне такой групы i кантактнымi тэлефонам для таго, каб раздаваць iх выпадковым мiнакам ля дзiцячых садкоў раёна, а таксама раскiдваць па скрынях у пад’ездах; зрабiў аб’яву ў мясцовай рэкламнай газеце ды расклейваў невялiчкiя аб’яўкi на iнфармацыйных стэндах. Дар’я ж, у сваю чаргу, заклiкала iншых бацькоў праз iнтэрнэт-сетку: розныя iнфармацыйныя сайты i блогi. Варта сказаць, што ўсе гэтыя тысячы i тысячы ўлётак былi надрукаваныя за свой кошт…

— Як вынiк гэтай рэкламнай кампанii, мы назбiралi больш за 50 ахвотных за некалькi дзён. Праўда, у вынiку большасць з iх адсеiвалася па розных прычынах: хто па ўзросце не падыходзiў, хто жыў у зусiм iншым раёне, — распавядае Iгар. — Але нi часу не шкада, нi грошай, бо акрамя асноўнага вынiку, мне здаецца, гэта было i моцнае iнфармаванне насельнiцтва ўвогуле ў беларускамоўнай галiне. Такiм чынам, людзi ўжо больш не рабiлi круглыя вочы, як чулi словазлучэнне “беларускамоўнае навучанне”, а, наадварот, хацелi далучыцца да гэтага…

Як кажуць нашы героi, быў нават адзiн смешны выпадак, калi патэлефанавала жанчына, якая мела сына-трэцякласнiка, i папрасiла знайсцi яму рэпетытара па беларускай мове, бо ён, маўляў, не ведаў яе ўвогуле.

Варта сказаць, што Дар’я i Iгар адразу адмовiлiся ад дапамогi палiтычных партый, што адразу з’явiлiся на “дапамогу”. Так, адзiн з лiдараў такой партыi, пасля таго, як бацькi папрасiлi дапамагчы, але не ўзгадваць у сваiх палiтычных мэтах тое, што гэтая партыя адкрыла беларускамоўную групу, больш не з’яўляўся i не прапаноўваў нiякай дапамогi. I добра, бо палiтычная афарбоўка такой справы анiводнаму з бацькоў патрэбная не была…

I ўсё здаецца, вырашана: Алесь пойдзе ў беларускамоўны садок, але…

Але, калi бацькi прыйшлi да загадчыцы другiм разам, яна сказала, што не збiраецца ствараць нiякай групы, пакуль не атрымае дакументаў, на падставе якiх яна павiнна стварыць яе. На што бацькi адказалi, што гэтае рашэнне прымаецца ў красавiку 2009 года, а таму зараз яны нiчога з Упраўлення адукацыi прынесцi не могуць.

Тады загадчыца да таго моманту наадрэз адмовiлася размаўляць з бацькамi. Гэта Iгара i Дар’ю вельмi напалохала, давялося яшчэ раз лiставаць у Фрунзенскае ўпраўленне адукацыi i г. Мiнска нават звярнуцца па дапамогу ў гарадскi камiтэт па адукацыi. Цяпер, здаецца, усё ўжо зроблена, i ў дзiцячым садку № 570 павiнна з верасня наступнага года адчынiцца беларускамоўная група, наведвальнiкамi якой будуць 21 хлопчык i дзяўчынка, якiх назбiралi нашы героi. Усяго на гэтую справу бацькам спатрэбілася больш за 7 месяцаў…

— Гэта было цяжка — проста надзвычай цяжка! Чаму, калi б мы вырашылi адукоўваць нашага сына на рускай мове, дык нам спатрэбiлася б усяго адна гадзiна нашага жыцця? — абураюцца бацькi. — Чаму, у гэтым жа выпадку, мы маглi б прайсцi праз вулiцу i выбраць любы садок Сухарава, а цяпер ледзь не павiнны былi б ездзiць праз усю Кунцаўшчыну? Гэта не зразумела! У нас у краiне дзейнiчае закон аб раўнапраўi дзвюх дзяржаўных моваў i права выбiраць мову навучання свайго дзiцяцi, але чаму тады так шмат бар’ераў было на нашым шляху?…

Чаму б не ўключыць у заявы на паступленне ў дзiцячыя садкi пытанне аб пажаданай мове навучання з тым, каб ва ўсiх былi роўныя магчымасцi i веды? Бо, насамрэч, ёсць шмат людзей, якiм усё адно, на якой мове навучаць iхняе дзiця; гэтаксама шмат i тых, хто хацеў бы даць сваiм нашчадкам беларускую мову, але не ведае, як гэта зрабiць. Над гэтым варта падумаць…

Афiцыйна

Загадчыца дашкольнай установы № 570 Людмiла Жукавец адказала, што, сапраўды, у наступным годзе павiнна ўзнiкнуць група з беларускамоўным навучаннем, але дакладна адказаць на гэтае пытанне не можа. А таму параiла звярнуцца па iнфармацыю непасрэдна ва Упраўленне адукацыi Фрунзенскага раёна г.Мiнска. Тамара Аляшковiч, вядучы спецыялiст па дзiцячых дашкольных установах, згадзiлася адказаць на нашы пытаннi:

— Цi сапраўды ў дзiцячым садку № 570 будзе адкрытая беларускамоўная група?

— Так, насамрэч! Мы сабралi ахвотных (18 чалавек) i, калi яны не адмовяцца на нашай сустрэчы з iмi 14 красавiка, то пытанне аб адкрыццi гэтай групы будзе цалкам вырашанае на карысць бацькоў.

— Якiм чынам увогуле адкрываюцца беларускамоўныя групы?

— Па жаданнi бацькоў, найперш! А потым мы ўжо глядзiм, дзе ў нас ёсць магчымасцi для стварэння такой групы, дзе ў нас ёсць кадры. А ўвогуле, калi бацькi падаюць заяву на паступленне, яны пазначаюць, што хацелi б, каб iх дзiця трапiла ў беларускамоўную групу — мы ж, вядома, стараемся размяркоўваць iх па месцы жыхарства.

— Такiм чынам, калi бацькi прыходзяць з заявай, вы iм паведамляеце, што ёсць магчымасць беларускамоўнага навучання?

— Ну, мы, у прынцыпе, iх так не апытваем: яны самi кажуць, што хочуць у групу такога кшталту. Мы iх пазначаем, лiчым колькасць. Часта самi бацькi нам дапамагаюць. А ўвогуле, у кожным мiкрараёне ўжо ёсць дзейныя беларускамоўныя групы з досведам працы, а таму нейкай такой неабходнасцi адкрываць новыя ў нас пакуль няма. Але, калi людзi хочуць, чаму б не!

— Такiм чынам, калi чалавек не мае акрэсленага жадання наконт пэўнай мовы навучання, ён, па ўмаўчаннi, накiроўваецца ў рускамоўную групу?

— Так!.. Перад нашым кабiнетам ёсць стэнд, дзе напiсаныя ўсе дзiцячыя садкi, дзе прадугледжаныя беларускамоўныя групы. Такiм чынам, бацькi, калi заходзяць да нас, ужо ведаюць сiтуацыю i робяць свой выбар.

Май на ўвазе!

Парады ад Дар’i i Iгара для бацькоў, якiя таксама вырашылi навучаць сваё дзiця ў дашкольным узросце па-беларуску:

Адразу для поўнага высвятлення сiтуацыi iдзiце ў ваша раённае Упраўленне адукацыi каб атрымаць ПIСЬМОВЫ адказ, бо толькi пiсьмовы адказ з’яўляецца абгрунтаваным доказам.

Нават, калi вы даведалiся, што ў садку № ХХХ ёсць адпаведныя групы, лепш пазванiце туды i ўпэўнiцеся, цi сапраўды там iснуюць такiя групы, цi будуць яны ў наступным годзе. Гэтаксама запытайцеся, цi можна ваша дзiця аддаць менавiта туды.

Пажадана ўвайсцi ў кантакт з бацькамi, дзецi якiх наведваюць вамi выбраны садок, каб атрымаць iнфармацыю, цi сапраўды ў гэтым садку ўся адукацыйная сiстэма беларускамоўная, бо часам бывае, што заняткi праводзяцца па-беларуску, а ў штодзённым жыццi чуецца амаль выключна руская мова.

// Мікола Тамашэвіч, <noindex>Звязда</noindex>Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

У Маладзечне з’явіўся дзіцячы сад “Казка”

Аб’ява: Тры вольныя месцы ў беларускім садку №570

Чытанка для дзіцячага садка

Аб’ява: Тры вольныя месцы ў беларускім садку №570
Засталося 3 вольных месцы у групе 3-4 год у дзіцячым садку №570 па вул.Чайлыткі, 8 (Сухарава). У спісе сямнаццаць чалавек, у групе ж магчыма да дваццаці.

Бацькі, што жадаюць, каб іх дзеткі раслі ў беларускім асяроддзі, звяртайцеся па тэлефону +375 (29) 395-73-99 (Дар’я). Тэрмін звароту — па жнівень 2009 г.

Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

Беларускамоўная група ў садку: як адкрыць?

У Маладзечне з’явіўся дзіцячы сад “Казка”

Чытанка для дзіцячага садка