Казкі беларускія

Бегемоцiк
«Бегемоцiк, Бегемоцiк!

Ты чаму разявiý роцiк?

Цi сабраýся песню пець?

Можа муха заляцець».

I гаворыць Бегемоцiк:

«Я таму разявiý роцiк,

Бо сказаць усiм хачу,

Што я зараз палячу».

«Бегемоцiк, Бегемоцiк!

У  цябе ж такi  жывоцiк!

Як ты будзеш з iм лятаць?

Можа, лепш на лыжы ýстаць?»

Б: «Я надзьмуюся, як шарык,

Стану лёгкi, як камарык,

Буду лётаць, быццам  хмарка,

Па-над нашым заапаркам!»

Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

Зайка польку танцаваў

Фядорына гора – Карней Чукоўскі

Горкай, горкай, горачкай…

Юля i варона
Юля, Юлiя, Юльяна.

Называюць яе панна.

Павольнаю iдзе хадою.

За ёй – хлопцы чарадою.

Пытае Янка: «Вы, напэyна,

Усяго свету каралеyна.

Цi заморская прынцэса,

Што тут робiце ля лесу?»

Малюнак: Ірына Шыгаева

Ю: «Што раблю тут менавiта?

Сёння рана йшла са свiтай,

Убачыла я кракадзiла

I карону пагубiла.»

«Карр-алева, карр-карр-она, -

Ад смеху душыцца варона –

Карр-кадзiлы, карр-алi

Нiколi y лесе не жылi!!!»

«Ты чаго раскрыла рот? -

Варону запытаy Фядот. –

Яна наша Карралева!!!

Ты б не карркала, лепш спела».

Варона на дубку дзiвiцца:

«Вось як яна – iмператрыца,

Такая ж i з мяне спявачка,

Але пяю я лепш, чым качка:

«Карр-карр-алева y лес хадзiла,

Спужалася там карр-кадзiла.

Згубiлася яе карр-она,

Таму за-карр-кала варона».Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

Небывальшчына

Зайка польку танцаваў

Камарова смерць

Хто такі Белы рыцар на белым кані з белым мячом
Некалі даўно, яшчэ калі зоркі не паспелі заняць належнае ім месца, і калі толькі з’явіліся нашыя продкі, жыў Свет і Цемра. Свет меў вочы, а цемра была сляпая, бо там дзе ёсць свет можна бачыць, а там дзе цёмна можна толькі адчуваць ды слухаць.

Нічога ў свеце не было прыгажэйшага за Свет і Цемру. Два пачаткі звязаныя між сабой. Яны ніколі не змагаліся. Проста света ніколі не хапала каб асвяціць усё ў космасе, а Цемра заўжды была там куды свет не даходзіў.

Йшоў час а цемра не пераставала туліцца Святла, а Свет не пераставаў казытаць цемру сваімі промнямі.

Аднаго разу ўбачыў Свет Цемру.  Было гэта нялёгка, бо там дзе ёсць свет няма цемры. Свет вельмі любіў дзівіцца на сябе і думаць які ён прыгожы. Свет пражыў доўгае жыццё пакуль нарэшце зразумеў, што акрамя яго Свету ёсць Цемра. Але назіраючы за сабой Свет аднойчы заўважыў, што Свет відаць толькі дзякуючы таму што недзе далёка, так куды промні святла не даляталі ёсць Цемра.

Прыгледзеўся свет да Цемры і зразумеў што нічога больш ладнага чым Цемра няма.  Без Свету няма цемры, а без цемры няма свету. Яны былі патрэбны адзін аднаму. Гэта былі дзве часцінкі якія складалі адно.

І тады пачаў Свет расказваць Цемры якая яна ладная, сваёй халоднай прыгажосцю. Нарэшце закахаліся Свет і Цемра і нарадзіліся ў іх два сыны блізняты.

Бацька гэтых хлопцаў быў Свет, а маці Цемра, таму і хлопцы былі вельмі падобныя адно да аднаго, але затое адзін быў такі светлы, што ажно прамяніўся, а другі быў чорнай-чорнай ценню свайго брата.

Браты вельмі любілі адзін аднаго і былі заўсёды разам. Здавалася немагчыма было аддзяліць аднаго ад другога. Ніхто і ніколі не бачыў іх паасобку.

А паколькі яны былі падобныя адзін да аднаго, то зразумела, што ім падабалася тое самае. Братам падабалася вандраваць ў космасе ад адной галактыкі да другой. Так доўга яны вандравалі і вось аднойчы браты пачулі цудоўны спеў.

Гэты спеў быў надзвычай ладны. І прыляцелі браты на зямлю і пачалі шукаць хто гэта так ладна спявае. І як толькі паднялі яны галаву ў начное неба, а на ім яны ўбачылі Поўню. Гэта была самая ладная дзяўчынка якую браты толькі бачылі.

Поўня была то светлая і ярка свяціла на Зямлю, то напалову была цёмная, а напалову светлая, то гуляючы з хлопцамі паказвала з цемры вузенькі рэз свайго твару, а іншы раз зусім станавілася чорнай.

Поўня мела не толькі ладны голас які прыцягваў усё на Зямлі, але яна была сама напалову светам, а напалову цемрай. Ну і вядома абодва брацікі закахаліся ў Поўні.

Закахаліся і паляцелі да да Поўні. Прылятаюць ды кажуць: “Поўня ты такая ладная, што няма нічога лепшага за цябе ў цэлым космасе і мы абодва цябе кахаем. Але мы браты і мы не можам самі вырашыць каму адступіцца ад цябе, а сварыцца між сабой мы не хочам. Таму выбяры з нас аднаго сабе мужам, і мы пагодзімся з тваім выбарам. Як вырашыш, так і будзе!”

Тады кажа Поўня: “ Абодва вы мне падабаецеся, таму не магу з вас выбраць хто мне любы. Ляціце на Зямлю, зрабіце сабе зброю. І той хто пераможа будзе маім мужам!”

Засмуціліся браты, але нічога не зробіш, самі паабяцалі зробіць усё як яна прыгаворыць.

Паляцелі браты на Зямлю і ў першыню раздзяліліся адзін ад аднаго. Зрабілі сабе латы, мячы і шчыты, узялі сабе коней. У аднаго рыцара ўвесь рыштунак быў белы, а ў другога чорны. Так пераўтварыліся брацікі ў Белага і Чорнага рыцара.

Раз’ёхаліся Белы і Чорны рыцары ды пачалі біцца не на жыццё, а насмерць. Белы рыцар нясе з сабой святло, а Чорны цемру. Толькі тут на Зямлі Святло аддзялілася ад Цемры і яны пачалі змагацца між сабой. Святло-дабро пачало супрацьстаяць Цемры-злу. Святло бароніць людзей і ўсё жывое, а зло спрабуе яго знішчыць.

Так яны змагаюцца паміж сабой. Змаганне рыцараў цягнецца бесперапынна. Калі пачынае перамагаць адзін наступае дзень, калі перамагае другі –  прыходзіць ноч. Панаванне ночы роўнае панаванню дня, а гэта таму што маюць браты аднолькавыя сілы. Як толькі адзін думае зрабіць нешта другі адразу разумее што той хацеў бы зрабіць.

А поўня з неба за імі назірае і каб падбадзёрыць абодвух у бойцы бесперапынку робіцца то светлай, а то зусім цямнее. Яна як і раней падабаецца як аднаму так і другому, і таму роўна столькі сама часу і свае ўвагі дае кожнаму з іх.

Так і б’юцца Белы рыцар і Чорны рыцар. Але б’юцца яны так даўно, што ўжо і забыліся што яны некалі былі братамі. Цяпер гэта не проста рыцары, а свет на зямлі змагаецца з цемрай. Дабро змагаецца са злом.

Белы рыцар сын Света, які нясе святло, цеплыню, жыццё, змагаецца са злом. Без нашага Белага рыцара цемра і страх апанавалі б Зямлю. Толькі Белы рыцар здольны абараніць усё жывое на Зямлі ад загібелі. Белы рыцар на белым кані, з белым мячом і ёсць наш знак, наш герб.

Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

Казачка пра Пятра, Казу і Каляды

Да свята 8 сакавіка: Казка пра матчыну любоў і пра тое, ад чаго робяцца Бабай Ягой

Ігар Кузьмініч: Як 25 сакавіка стала днём Волі і Беларускай Вясны

Як казкі пераблыталіся
Дзеючыя асобы:

1. 1-шы лесавік

2. 2-гі лесавік

3. Воўк

4. Рэпка

5. Заяц

6. Калабок

7. Лісіца

8. Мядзведзь

На сцэне з’яўляюцца Дзядкі Лесавікі.

1-ШЫ ЛЕСАВІК.

Прывітанне, дружбакі!

2-ГІ ЛЕСАВІК.

Гэта ж мы, лесавікі!

1-ШЫ ЛЕСАВІК.

Сёння мы для вас, сябры,

Не адну, а цэлых тры

Казкі ў лесе адшукалі,

Іх у торбачку паклалі…

2-ГІ ЛЕСАВІК.

Ды пакуль сюды іх неслі –

Казкі ў торбачцы растрэслі.

Казка з казкаю змяшалася…

І такое атрымалася!

1-ШЫ ЛЕСАВІК.

І не ведаем, як быць,

Як цяпер іх раздзяліць?!

2-ГІ ЛЕСАВІК.

Але ж колькі ўжо чакаць!

Трэба й казку пачынаць!

1-ШЫ ЛЕСАВІК.

А якую? Тут іх тры!

2-ГІ ЛЕСАВІК. ( Выцягвае з торбачкі казку.)

Ну… вось гэтую бяры!

А астатнія – убок!

Казка ў нас – пра Калабок!

Толькі штосьці ў ёй не так…

Што ж рабіць нам?

1-ШЫ ЛЕСАВІК.

Вось дзівак!

Пачынай – і будзем бачыць!

( Да залы.)

Просім, дзеці, нас прабачыць!

Калі што не так у казцы –

Не крыўдуйце, калі ласка!

Пачынаем!

2-ГІ ЛЕСАВІК.

Пачынаем!

Занавесу расчыняем!

( Лесавікі ідуць са сцэны, адначасова рассоўваецца

занавеса, за ёй лясная палянка. На палянцы з’яўляецца

Воўк.)

ВОЎК.

Вы мяне, Ваўка, пазналі?

Казкі пра мяне чыталі?

Калі так, дык прывітанне!

( Шэптам.)

Выйшаў я на паляванне!

Па сцяжынцы ў гэты бок

Будзе бегчы Калабок.

Трэба мне ў кусты схавацца,

Свайго часу дачакацца,

Шлях яму загарадзіць…

Ну, а што ж далей рабіць?

( Задумваецца.)

Ці адразу ж праглынуць,

А ўжо потым падмануць?

Не, спачатку падману,

А ўжо потым – праглыну!

( Воўк хаваецца ў кусты, а на палянку

выбягае… Рэпка.)

РЭПКА. ( Спявае.)

Ад дзядулі я ўцякла?

Уцякла!

Ад бабулі я ўцякла?

Уцякла!

Ад унучкі я ўцякла?

Уцякла!

І ад Жучкі я ўцякла?

Уцякла!

І ад кошкі Муркі!

І ад мышкі Нюркі!

( З-за кустоў выскоквае Воўк.)

ВОЎК.

Ад мяне ты не ўцячэш!

РЭПКА( спалохана).

Вой, не трэба! Вой, не еш!

Вой, прыйшла бяда мая!

Вой, загіну зараз я!

ВОЎК.

Нейкі дзіўны Калабок!

Дзе ў яго румяны бок?

Вось і лісце на спіне,

Знізу хвост, як і ў мяне!

( Глядзіць на свой хвост, зноў на Рэпку.)

Нават, не! Ён не ваўчыны,

Гэты хвост… ён – пацучыны!

( Прынюхваецца.)

Бачу – я дарма хаваўся,

На вячэру спадзяваўся!

Бо ад гэтага стварэння

Пах – нібыта ад карэння,

І такі ж, напэўна, смак!

І спявае ён не так…

Гэй, паслухай, Калабок!

Перш чым скочыш на зубок,

Адкажы мне, галубок,

Ад каго ты там ўцёк?

РЭПКА.

Ад дзядулі, гэта раз!

ВОЎК.

Гэта раз!

РЭПКА.

Ад бабулі, гэта два!

ВОЎК.

Гэта два!

РЭПКА.

Ад унучкі і ад Жучкі…

ВОЎК.

Ад якой-такой унучкі?

Ты не з гэтай, пэўна, казкі?

РЭПКА.( Азіраецца.)

Выбачайце, калі ласка!

Бо і праўда, бачу я,

Казка гэта не мая!

( Азіраецца зноў.)

І куды я ўсё бягу,

І спыніцца не магу?

Я ж і бегаць не мастак…

Пэўна, штосьці тут не так!

Колькі ж можна бегчы!

Хоць бы дзе прылегчы,

Або хоць прысесці…

ВОЎК.

Хоць бы каго з’есці!

РЭПКА.

Закапацца б у зямлю!

Вельмі ж я яе люблю!

Я хачу ў гарод, на градку,

Там усё было ў парадку!

( Спявае.)

Там дзедка за рэпку,

А бабка за дзедку,

За бабкаю ўнучка,

За ўнучкаю Жучка,

А за Жучкаю каток…

ВОЎК.

Ды закрый ты свой раток!

Як мяне ты дапякла!

Каб ты звяла ці згніла!

РЭПКА.

Не, згніваць я не жадаю!

Я ж такая маладая,

Мне б яшчэ расці й расці…

А ўжо потым – зацвісці…

Ды і вянуць рана мне…

ВОЎК.

Ты замоўкнеш альбо не!

РЭПКА. ( Крыху цішэй.)

Але ж, праўда, без вады

Дачакаюся бяды

І завяну… А калі

Мне вады пералілі –

То, не буду вам маніць,

Што казаць… магу і згніць!

Вы спытаецеся, як?

ВОЎК( са злосцю).

Каб цябе пагрыз чарвяк,

Альбо мышы, альбо… Зай!

( Аднекуль збоку выскоквае Заяц.)

ЗАЯЦ.

Я не супраць! Толькі дай!

ВОЎК.

Што ты лезеш без чаргі!

Ты ж павінен быць другі,

Ці не гэтак? Пачакай!

Воўк спярша, а потым Зай!

ЗАЙЦ.

Я павінен першым быць,

Але… што з табой рабіць!

Саступаю…

ВОЎК.

Пачакай!

ЗАЯЦ.

Пачакаю!

ВОЎК.

Слухай, Зай!

Ты, напэўна, сярод дрэў

Калабок ужо сустрэў?

ЗАЯЦ.

Я не бачыў калабок!

ВОЎК.

Што, не бачыў?! Жарты ўбок!

Ты яго не абмінуў:

Стрэў, спыніў і праглынуў!

ЗАЯЦ ( спалохана).

Я… не я…

ВОЎК.

Дык так ці не?!

РЭПКА.

Вырашайце без мяне!

Казка гэта не мая,

Калабок, на жаль, не я!

( Да залы.)

Ды чаго мне шкадаваць –

Мне сябе б уратаваць!

Трэба бегчы ў свой гарод!

( Хоча бегчы, Воўк хапае яе за лісце.)

ВОЎК.

Пачакай, караняплод!

Стой ціхенька і маўчы,

І не ўздумай уцячы!

РЭПКА. ( Усхліпвае.)

Ды які з мяне ўцякач…

ВОЎК.

Ты, радыска, плач, не плач –

А цябе не адпушчу!

РЭПКА.

А чаму?

ВОЎК.

А не хачу!

ЗАЯЦ ( нерашуча).

Мо аддай радыску мне?

Я згрызу яе…

ВОЎК.

Э, не!

Не аддам, і не прасі!

ЗАЯЦ.

Ты ж радыску не ясі!

РЭПКА.

Не радыска, рэпка я!

ВОЎК.

Усё роўна – ты мая!

Я цябе ў палон бяру

І з сабою забяру!

Хоць не з’ем – ды проста так!

ЗАЯЦ.

Ну які ж ты, Воўк, дзівак!

Сам не гам, і мне не дам…

ВОЎК.

Добра, я табе аддам

Гэту бурачыну…

РЭПКА.

Рэпку, дурачына!

ВОЎК.

Ты, радыска, лепш маўчы

І мяне не дурачы!

( Зайцу.)

Ты ж за гэта, галубок,

Адшукаеш калабок

І яго даставіш мне!

Мы дамовіліся?

ЗАЯЦ.

Не!

Дзе ж яго я адшукаю?

ВОЎК.

Ты шукай – я пачакаю!

Калі шчыра разабрацца,

Мне няма куды спяшацца…

Я спяшацца не люблю,

Лепш у логаве пасплю.

( Салодка пазяхае.)

Ну а ты старайся, зай!

Гэту морквіну хапай:

Ці вось тут яе з’ясі,

Ці дадому аднясі…

Мне ўсё роўна! Ну, бывай!

Угавор не забывай!

Як не знойдзеш калабок –

З’ем цябе я, галубок!

( Воўк знікае сярод дрэў.)

ЗАЯЦ.( Чухае патыліцу.)

Вось задача дык задача!

Ці то ўдача, ці няўдача!

Дз ж шукаць мне калабок?

Можа ён далёка ўцёк?

Ну а можа сярод дрэў

Хтосьці стрэў яго і з’еў!

Іо Мядзведзь, а мо Лісіца,

Гэта рыжая хітрыца!

І не ведаю, як быць!

Ды і з Рэпкай што рабіць?

Ці на месцы з’есці,

Ці дамоў аднесці?

РЭПКА.

Адпусці!

ЗАЯЦ.

І не прасі!

РЭПКА.

Ну… лісточак адгрызі…

ЗАЯЦ.

Што? Адзін лісточак!

РЭПКА.

Заяц, галубочак!

Ты ж у казках, праўда, дзеці,

Самы добры ў цэлым свеце!

ЗАЯЦ.

Я?! Ды не, я злы, жахлівы!

Толькі вельмі палахлівы…

Ды каб я так не дрыжэў –

Я б Ваўка з Лісіцай з’еў!

Толькі вось, бяда мая,

Усяго баюся я!

Вось цябе я не баюся!

Зараз вось як угрызуся

Прама ў твой салодкі бок…

РЭПКА.

Заяц! Заяц! Галубок!

Ты ж па казках добры, Зай!

Вельмі добры!

ЗАЯЦ.

Ну, няхай!

Дабрыня – мая бяда!

Мне цябе крыху шкада…

Я цябе не стану есці,

І дамоў не стану несці…

Ды баюся я Ваўка!

Ён чакае калабка…

Я ж яго наўрад знайду…

Вой, патрапіў я ў бяду!

( Плача.)

РЭПКА.

Я табе дапамагу,

Чым змагу, і як змагу!

Разам будзем мы шукаць…

ЗАЯЦ.

Абяцаеш не ўцякаць?

Ты ўцячэш – а Воўк мяне

І самога праглыне!

( На палянку выбягае Калабок.)

РЭПКА.

Гэта ж, пэўна, калабок?!

КАЛАБОК.

Ледзь не з’елі! Ледзьве ўцёк!

Ну, няхай бы дзед ды бабка…

Дык яшчэ і курка Рабка!

ЗАЯЦ.

А прычым тут курка?

РЭПКА.

Можа кошка Мурка,

Ці сабака Жучка?

Ну а можа ўнучка?

КАЛАБОК.

Курка Рабка там жыла

І яна мяне…

ЗАЯЦ.

Спякла?

КАЛАБОК.

Не спякла, а знесла!

А потым прынесла

З вуліцы ды ў хатку…

РЭПКА.

Кажы па парадку!

КАЛАБОК.

Па парадку я й кажу!

( Азіраецца.)

Вой, яшчэ й цяпер дрыжу!

Дзе у той хацінцы быў…

Ён схапіў мяне і… біў!

Потым бабка мяне біла,

Ледзь да смерці не забіла,

Ды змарылася, прыстала,

Ад мяне на час адстала.

Пасадзіла на паліцу,

Каб з яе я мог зваліцца,

Калі мышка ля мяне

Прабяжыць, хвастком махне.

Мышкі я не стаў чакаць,

Скок з паліцы ды ўцякаць!

Вой, за што мне лёс такі!

Аж цяпер баляць бакі!

РЭПКА.

Заяц, мне яго шкада!

КАЛАБОК.

Гэта шчэ не ўся бяда!

Як дабег я да варот,

Дык патрапіў у гарод.

Там сядзелі буракі,

Там ляжалі агуркі,

Боб стаяў з гарохам

І цыбулі троху.

Побач кроп, фасоля…

Ну а сама болей

Там было капусты…

Хай ім будзе пуста!

ЗАЯЦ.

Мне б патрапіць у гарод –

Я б набіў капусткай рот!

РЭПКА.

Будзе пуста? А каму?

КАЛАБОК.

Ды, яму!

РЭПКА.

Каму, яму?

КАЛАБОК.

Агароднаму народу!

Ды й самому агароду!

І фасоля, і гуркі,

Кроп, капуста, буракі…

На мяне яны напалі,

Прама ў градку закапалі,

Рэпкай абазвалі,

Дзеда клікаць сталі…

РЭПКА.

Тая рэпка – гэта ж я!

Тая градачка – мая!

Ну а што далей было?

КАЛАБОК.

Мне аж мову зацяло!

Бачу: з хаты дзед імчыць,

Штосьці радасна крычыць

І рыдлёўкаю трасе…

Бабка следам кош нясе.

За бабкай – унучка,

За ўнучкаю – Жучка.

Каля Жучкі кошка трэцца,

А за кошкай мышка прэцца.

Ледзве я ад іх уцёк…

РЭПКА.

Небарака, Калабок!

Нацярпеўся ты бяды

Аж пакуль дабег сюды!

КАЛАБОК.

Зараз у бяспецы я,

Гэта ж казачка мая!

Зараз трохі адпачну

І па казцы шлях пачну…

( Заяц і Рэпка пераглядваюцца.)

РЭПКА.

Казка гэтая твая,

Лішні тут не ты, а я…

Ды не цеш сябе дарма,

Бо спакою тут няма!

КАЛАБОК.

Што? І тут няма спакою!

Гэта што ж са мной такое!

У тых казках мяне білі,

У зямлю мяне садзілі!

І ў сваёй уласнай казцы…

РЭПКА.

Не хвалюйся, калі ласка!

КАЛАБОК.

Як жа мне не хвалявацца!

( Спалохана азіраецца.)

Можа мне куды схавацца?

РЭПКА.

За табою пільна сочуць,

І, напэўна, з’есці хочуць!

ЗАЯЦ.

Што цяпер скажу Ваўку я?!

КАЛАБОК.

Гэта Воўк за мной цікуе?

З’есці хоча! Так ці не?!

ЗАЯЦ.

А цяпер ён з’есць мяне!

( Зноў з’яўляецца Воўк.)

ВОЎК.

Малайчына, даўгавух!

Ты, касы, я бачы – зух!

Калабок знайшоў, я бачу!

ЗАЯЦ.

Я прашу мяне прабачыць!

Не шукаў я анікога,

Не жадаў канца такога!

ВОЎК.

Ну, жадаў ці не жадаў –

Калабок ты мне аддаў!

Забірай сваю радыску!

( На палянцы з’яўляецца Лісіца.)

ЛІСІЦА.

Вы забыліся пра Ліску!

Дзве гадзіны я чакала!

Тры гадзіны я шукала!

Вось знайшла – і што ж я бачу!

( Да залы.)

Я прашу мяне прабачыць,

Ды па казцы, так ці не,

Калабок належыць мне?!

ВОЎК.

Калабок не твой, кума!

Ты злаві яго сама!

Калі зловіш – будзе твой,

А пакуль – ціхенька стой

І маўчы!

ЛІСІЦА.

Што?! Мне маўчаць?!

Буду ўголас я крычаць!

( Крычыць.)

Гэй, усе! Сюды бяжыце!

Мне ў бядзе дапамажыце!

( На палянку выходзіць Мядзведзь.)

МЯДЗВЕДЗЬ.

Ну, каму дапамагчы?

ВОЎК.( Лісіцы.)

Я ж казаў табе – маўчы!

МЯДЗВЕДЗЬ.

Што я бачу! Калабок!

Ад цябе ж ён, Воўк, уцёк?

ВОЎК.

Ну… як бачыш, не паспеў…

МЯДЗВЕДЗЬ.

Ну, калі б ты яго з’еў,

Я б табе надраў бакі

За чужыя калабкі!

Калабок належыць мне!

Зразумела вам ці не?!

Ну, чаго ты, Влўк, чакаеш,

Калабок чужы трымаеш!

Падавай яго сюды,

А інакш – чакай бяды!

ВОЎК( злосна).

Забірай!

МЯДЗВЕДЗЬ.

Давай, давай!

( Забірае Калабка.)

Ну а зараз праспявай

Сваю песню, Калабок!

Ад каго ты там уцёк?

КАЛАБОК.

Ад дзядуленькі я ўцёк!

РЭПКА.

Так, уцёк!

КАЛАБОК.

Ад бабуленькі я ўцёк!

РЭПКА.

Так, уцёк!

КАЛАБОК.

Я яшчэ ад Зайца ўцёк!

ЗАЯЦ. ( Уздыхае.)

Што ж, уцёк!

КАЛАБОК.

Ад Ваўка таксама ўцёк!

ВОЎК.

Ды ўжо ўцёк!

ЛІСІЦА.

Ад Лісіцы не ўцячэш!

МЯДЗВЕДЗЬ.

Сёння ты яго не з’еш!

Супакойся, Калабок!

Ад усіх ты сёння ўцёк!

Не сумуй і не дрыжы,

А далей сабе бяжы!

КАЛАБОК.

Ты мяне не праглынеш?

( Мядзведзь ківае галавой.)

Ты мяне не падманеш?

МЯДЗВЕДЗЬ.

Я цябе не падману!

Я цябе не праглыну!

КАЛАБОК.

Слава добраму Мядзведзю!

( Бяжыць далей, а з лесу выходзяць лесавікі.)

МЯДЗВЕДЗЬ.

Прывітанне вам, суседзі!

1-ШЫ ЛЕСАВІК.

І цябе, сусед, вітаем!

І дабра табе жадаем!

2-ГІ ЛЕСАВІК.

Вельмі добра ты зрабіў,

Што крыху перарабіў

Заканчэнне гэтай казкі…

1-ШЫ ЛЕСАВІК.

А за гэта, калі ласка,

Вось, прымі ад нас калоду!

Тут, у ёй, паўнютка мёду!

2-ГІ ЛЕСАВІК.

Ты яе хутчэй бяры!

МЯДЗВЕДЗЬ.

Шчыры дзякуй вам, сябры!

( Бярэ мёд, ідзе ў лес.)

1-ШЫ ЛЕСАВІК.

Зайцу морквы кош даем!

( Працягвае кош Зайцу.)

ЗАЯЦ.

Я яе ахвотна з’ем!

( Бярэ кош, бяжыць у лес.)

ВОЎК.

Ну а мне?

ЛІСІЦА.

А мне?

1-ШЫ ЛЕСАВІК.

А вам

Анічога я не дам!

Кепска вы сябе вялі!

Так што… прэч адсюль пайшлі!

ВОЎК. ( Лісіцы.)

Я ж казаў табе: маўчы!

Стой ціхенька, не крычы!

І чаго было крычаць!

ЛІСІЦА. ( Да залы.)

Як жа я магла маўчаць!

Гэты шэры абармот

Калабок мой суне ў рот!

Ён жарэ… а я маўчы?!

Рассудзіце, гледачы!

ВОЎК. ( Да залы.)

Вы не слухайце яе,

Што яна там вам пяе!

Калабок – мая здабыча!

2-ГІ ЛЕСАВІК.

Пачакайце, Воўк з Лісіцай!

Не спяшайцеся сварыцца,

Можа лепей памірыцца!

ЛІСІЦА.

Памірыцца з дурнем шэрым?!

ВОЎК.

Гэтай рыжай я не веру!

Ад яе так шмат турбот!

ЛІСІЦА.

Гэты Воўк – дурны як бот!

ВОЎК.

Што?! Як хто?! Ды ты сама

Шмат дурней мяне, кума!

ЛІСІЦА.

З гэткім злыднем ды мірыцца!

2-ГІ ЛЕСАВІК.

Як не станеце сварыцца

І памірыцеся – вам

Я таксама нешта дам!

ЛІСІЦА. ( Ваўку.)

Вой, мой родненькі кумочак,

Ты ж, напэўна, Калабочак

Адпусціць і сам жадаў,

А таму і мне не даў?!

ВОЎК.

Праўду кажаш ты, кума!

Пэўна б, ты яго й сама

Адпусціла?

ЛІСІЦА.

Так, кумок!

Я б пусціла Калабок!

( Да лесавікоў.)

Вось, мы ўжо і сварыліся!

ВОЎК.

Мы з кумою памірыліся!

Дык давайце, што там нам…

2-ГІ ЛЕСАВІК.

Вам за гэта зараз дам

Кніжкі “Як сябе паводзіць”.

( Выцягвае з торбачкі дзве кніжкі.)

ЛІСІЦА.

Стойце! Гэта што ж выходзіць?!

Як калоду з мёдам – Мішку,

А Лісіцы – толькі кніжку!

Што мне з кніжкі той карысьці?!

ВОЎК.

Хіба ж кніжку можна згрызці,

Ці як костку абгладаць?!

2-ГІ ЛЕСАВІК.

Кніжку можна пачытаць!

Можа возьміце?

ВОЎК.

Ну, не!

Падманулі вы мяне!

Эх вы, шкодныя дзядкі!

А яшчэ лесавікі!

ЛІСІЦА.

Мне лухты нагаварылі!

З гэтым дурнем памірылі!

Не жадаю з ім мірыцца!

Буду з ім далей сварыцца!

ВОЎК.

Што ні слова – то мана!

Ды ва ўсім твая віна!

З-за цябе я пацярпеў,

З-за цябе адной не з’еў

Калабок… Ах ты, хітрыца!

І з табой яшчэ мірыцца!

( Воўк кідаецца на Лісіцу, яна бяжыць прэч,

Воўк за ёй.)

1-ШЫ ЛЕСАВІК.

Ну, нарэшце, пастараліся!

З казкай гэтай разабраліся!

Толькі Рэпка засталася…

2-ГІ ЛЕСАВІК.

Ты адкуль тут узялася?

Пэўна, з той, суседняй казкі?

РЭПКА.

Выбачайце, калі ласка!

Лепей мне назад вярнуцца,

Зноў на градцы апынуцца…

1-ШЫ ЛЕСАВІК.

Ну а дойдзеш?

РЭПКА.

Дабягу!

Я без градкі не магу!

( Бяжыць прэч, спявае.)

Хай дзедка за рэпку,

А бабка за дзедку,

За бабкаю ўнучка,

За ўнучкаю – Жучка,

За Жучкаю – кошка,

І мышка…

2-ГІ ЛЕСАВІК.

Ну, трошкі

Разблыталі казкі!

Цяпер без падказкі

Мы вам іх раскажам,

А лепей, пакажам,

Асобна ці разам…

1-ШЫ ЛЕСАВІК.

Але, іншым разам!

Мы стрэнемся з вамі,

Сваімі сябрамі!

Вы толькі чакайце!

А зараз – бывайце!

Нам час развітацца,

У лес свой вяртацца…

2-ГІ ЛЕСАВІК.

А вы не сумуйце,

Урокі рыхтуйце!

1-ШЫ ЛЕСАВІК.

Урокі рабіце,

Ды й казкі любіце!

Хто з казкай сябруе

І дома, і ў школе…

2-ГІ ЛЕСАВІК.

Той не засумуе

Ніколі!

1-ШЫ ЛЕСАВІК.

Ніколі!

К А Н Е Ц

Крыніца: сайт пісьменніка Генадзя Аўласенкі

Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

Як мухаморы вайну пачыналі

Ігар Кузьмініч: Як 25 сакавіка стала днём Волі і Беларускай Вясны

Купальская казка пра добрага камарыка і яго чароўную дудачку

Спраўляў карась імяніны
Спраўляў карась імяніны,

купіў карась пуд мякіны,

і напёк з яе бліноў

для сваіх гасцей-ліноў.

- Ліны-ягамосці!

Запрашаю ў госці!

На мае ймяніны,

на бліны з мякіны!

Адказалі ліны:

- Сам каштуй свае бліны!

Хто ж пячэ бліны з мякіны,

ды яшчэ на імяніны?

Сказаў карась:

- Вінаваты!

Паплыў карась хутка з хаты.

Ад хаты – да брамы,

ад брамы – да крамы.

Там купіў мукі і грэчкі,

распаліў у рэчцы печку.

Шчыраваў да ранку,

напёк абаранкаў,

бублікаў, пірожных,

піражкоў тварожных,

варэннікаў з макам,

іншых прысмакаў…

Зноў па рэчцы плыве,

зноў сяброў-ліноў заве:

- Ліны-ягамосьці!

Калі ласка ў госці!

У хату-хаціну

з балотнае ціны,

на маё на свята,

ды на стол багаты!

Ліны ў госці прыплывалі,

усе стравы спрабавалі.

Самі спрабавалі,

дзетак частавалі…

Віншавалі карася…

Тут і казка мая ўся!

Крыніца: сайт пісьменніка Генадзя Аўласенкі

Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

Казачка пра Пятра, Казу і Каляды

Папялушка

Страчанае слова

Як выправіць двойкі (З парад Васі Лайдачкіна)
Калі ты хапаеш двойкі,

А бацькам тваім патрэбна,

Каб дзевяткі ды дзесяткі

Напаўнялі дзённік твой,

Не сядзі ты цэлы вечар

Над падручнікам і сшыткам,

Бо ўсё роўна немагчыма

Столькі вывучыць зараз!

Лепш, узяўшы свой сцізорык,

Навайстрыўшы свой сцізорык

(Альбо можна проста сціркай)

Двойкі выведзі…

Затым

Ты на іх законным месцы

Панастаў адных дзесятак…

(Можна трохі і дзевятак,

Каб паверылі хутчэй.)

І бяжы хутчэй да бацькі,

Пакажы яму дзесяткі,

Патрабуй, каб за дзесяткі

На цукеркі грошы даў!

Але лепш бяжы да маці,

Бо, калі падман не пройдзе,

Маці ўсё ж не так балюча

Будзе дзяжкай частаваць…

І яшчэ…

(Удакладненне!)

У крытычным тым выпадку

На мяне не спасылацца!

Я нічога не казаў!

Крыніца: сайт пісьменніка Генадзя Аўласенкі

Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

Сом-агароднік (казка ў вершах)

Калі б у мяне быў конь – Генадзь Аўласенка

Трое парасятак (Уолт Дыснэй прэзентуе)

Бессардэчная
Закахаўся наш Віталік

У сваю суседку Таню.

Ён “увагу” праяўляе:

То падножку падстаўляе,

То шчыкне,

То штурхане,

То да лужаны піхне,

То хусцінку ёй сарве,

То падручнікі парве…

Але ўсё, на жаль, дарма,

Узаемнасці няма!

І чаму?

У чым прычына?

Замаркоціўся хлапчына.

Што ён толькі не рабіў:

І штурхаў,

І кпіў,

І біў,

І дражніў,

І абзываў,

І праходу не даваў…

Ён і гэтак,

Ён і так…

А яна –

ну аніяк!

Да яго не падыходзіць,

За сто крокаў абыходзіць,

Толькі ўбачыць – уцякае…

Бессардэчная якая!

Крыніца: сайт пісьменніка Генадзя Аўласенкі Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

Верш, дзе ўсё наадварот

Небывальшчына

Калі б у мяне быў конь – Генадзь Аўласенка

Казка пра жоўты Экскаватар
Неяк прыехаў у наш горад Гародню жоўты Экскаватар. Чаму ён быў жоўты ніхто не ведаў, але людзі казалі, што гэта ад празмернай пыхі, ад таго што нікога не слухаў, лічыў што сам ўсё ў свеце ведае.

І не само тое што ён быў пыхліва-жоўты рабіла для горада праблему, а тое, што гэты экскаватар не хацеў узгадняць што і як трэба рабіць у горадзе ні з кім. Той Экскаватар шчыра, ад усяго свайго сэрца хацеў зрабіць гарадзенцаў шчаслівымі, але быў перакананы, што ён лепш ведае што трэба гораду і гарадзенцам.

Перш за ўсё вырашыў Экскаватар, што ў нашым горадзе павінна быць «красіва». Ніхто з гарадзенцаў не быў супраць гэтага, хоць

мала хто разумеў што такое «красіва». Прыгожа, ладна, яшчэ неяк было зразумела, але «красіва» – гэта было нешта новенькае.

Паглядзеў Экскаватар на дарогі і вырашыў выправіць і пашырыць іх, бо падумаў так сабе Экскаватар, людзям жа ш будзе зручней ездзіць на машынах. Ды і гарадзенцы не былі супраць такіх правак. Але выпраўляючы дарогі Экскаватар пачаў карчаваць дрэвы, а разам, здратаваў старую брукаванку, зруйнаваў некалькі будынкаў, бо тыя перашкаджалі пашырэнню, а да таго ж былі вельмі старымі і на думку Экскаватара не выглядалі «красіва».

Выправіўшы пару дарогаў Экскаватар асмялеў і ў яго з’явілася бачанне таго як павінен выглядаць наш горад. Гарадзенцы прыходзілі і ціха пачалі пытацца, а ці не варта ў тым ці іншым месцы пасадзіць дрэвы заместа таго каб іх карчаваць, але Экскаватар не звяртаў увагу на гэтыя заўвагі. Ён жа рабіў «красіва» не для сябе, а для іншых і для гэтага не шкадаваў не сваіх сілаў, ні часу, ні саляркі за якую плацілі гарадзенцы…

Тады паглядзеў, што паркі нашыя занадта загушчаныя і вырашыў іх пачысціць, а заадно вырашыў выправіць крывыя берагі Гараднічанкі – рэчкі якая працякае ў горадзе. Зрабіў «красівыя» берагі, выдраў кустоў’е і вялікая дрэвы ў старым парку, а тыя дрэвы што засталіся пачалі хварэць ды паміраць ад такой актыўнай дзейнасці на беразе…

Гарадзенцы другі раз прыйшлі да жоўтага Экскаватара і кажуць, што варта не знішчаць дрэвы, а параіцца з гараджанамі і вырашыць як павінен выглядаць парк каб не гінулі зялёныя сябры нашага горада. Але Экскаватар зрабіў выгляд, што не чуў што яму казалі. Ён жа рабіў «красіва» не для сябе, а для гэтых някемлівых гарадзенцаў, рабіў каб ім было лепш…

Тады прыдумаў Экскаватар цэнтральныя плошчы паправіць, а заадно ходнікі зрабіць «красіва» з пліткі і заклаў усюды дзе магчыма, ну і паколькі плітка яшчэ засталася, вырашыў і Заапарк гарадзенскі паправіць і зрабіў яго з бетону, пліткі і жалеза, а кусты і дрэвы – канешна ж выкарчаваў, бо гэта было не «красіва».

А плошчы цэнтральныя раскапаў, выразаў дрэвы і пліткаю «красіва» заклаў, а збоку дарогу шырокую, каб людзям было зручней ездзіць па цэнтру паклаў ды заадно мост пашырыў каб машын больш праз цэнтар магло ездзіць.

Глядзіць экскаватар, падабаецца яму ўсё што ён зрабіў. Але неразумныя гарадзенцы пачалі лямантаваць і супраціўляцца планам Экскаватара зрабіць «красівым» увесь горад. І чым больш Экскаватар прыдумляў планаў і чым больш рабіў «красіва» – адразу вылазілі некалькі неразумных гарадзенцаў якія перашкаджалі экскаватару працаваць. «От ты скажы!» – так думаў сабе экскаватар, «Я тут упіраюся, шчасце ім будую, а гэтыя небаракі плёнтаюцца пад маімі нагамі і адно перашкаджаюць ды замінаюць. Раззлаваўся тут экскаватар. Ды колькі можна! У мяне ёсць план як зрабіць «красіва». А гэтыя крыкуны і гарлапаны лезуць мне ў вочы ды лезуць!

Толькі стары будан захоча знесці экскаватар, а там ужо гарадзенцы, толькі дарогу пашырыць – ізну яны, пра нейкія там раскопкі, захаванне спадчыны і іншую лухту вярзуць, а ў экскаватара – сціслыя тэрміны! Яму да маразоў усё скончыць трэба, а тут яшчэ гэтыя затрымкі!

Што людзі не рабілі, як не спрабавалі данесці сваё бачанне горада – нічога ў іх не атрымлівалася, але аднаго ранку жоўты экскаватар не выехаў у горад. Узрадаваліся тады гарадзенцы,, падумалі што нарэшце прыслухаўся экскаватар да іх… Але гэта проста салярка ў экскаватара скончылася. Стаіць экскаватар і чакае калі салярка з’явіцца каб далей рабіць «красіва».

Экскаватар забыў, што ён толькі машына, якая павінна служыць людзям. Гэта людзі павінны казаць яму што і як трэба рабіць, а справа любога экскаватара, нават самага жоўтага – найлепшым чынам зрабіць так як вырашылі гарадзенцы.

малюнак са старонкі: ru.123rf.com

Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

Як Гародня атрымала свой герб

Пяць чароўных гораў, альбо як узнікла назва Гародні

Дзяцел, лісіца і варона (народная казка)

Лінгвістычныя казкі: Дапамажыце Шпачку
Аднаго разу Шпачок звярнуўся да Шпака-таты:

— Тата, многія птушкі кажуць, што хутка восень наступіць. Апішы мне гэту восень, каб я мог уявіць яе як жывую.

Аляксей Якімовіч. Дапамажыце Шпачку

Шпак да знаёмага Грака сабраўся ляцець, не меў часу. Таму вось як апісаў наступленне восені:

Пакарацелі дні. Пайшлі дажджы. Пажаўцела лісце. Закурлыкалі жураўлі. Наступіла восень.

Сядзіць Шпачок за сталом, уважліва чытае татаў тэкст, а восень уявіць як жывую ніяк не можа.

Невядома, што ён рабіў бы, калі б суседка Сарока да яго не завітала.

— Сарока-белабока, птушкі кажуць, што неўзабаве восень наступіць. Я папрасіў тату, каб апісаў яе, як жывую. Ён, здаецца, апісаў, але я не магу ўявіць яе — паскардзіўся Шпачок.

Сарока села побач са Шпачком за стол, прачытала тэкст і заявіла:

— Слабавата апісаў твой тата. Мабыць, кудысьці спяшаўся.

— Чаму слабавата? — пацікавіўся Шпачок.

— Слухай і, як людзі кажуць, на вус матай, — прамовіла Сарока. — Сказы твайго таты складаюцца з якіх членаў: з галоўных ці даданых?

— Толькі з галоўных, — падумаўшы, адказаў Шпачок і падскочыў на крэсле. — Я здагадаўся! Каб уявіць восень як жывую трэба ўжыць у сказах галоўныя і даданыя члены.

— Малайчына! — пахваліла Сарока Шпачка. — Зараз мы гэтыя сказы перабудуем так, каб ты мог уявіць сабе восень як жывую, як гаспадыню нашых палёў і лясоў. Згодзен?

— Згодзен! — усклікнуў Шпачок.

— Першы сказ я перабудую так, — пачала Сарока. — Нечакана пакарацелі дні.

Шпачок лапкай пачухаў бурую пярынку на крыле.

— Выходзіць, ночы пабольшалі?

— А як ты думаў! Далей слухай, — незадаволена прагаварыла Сарока. У гэты дзень яна была без асаблівага настрою. Напэўна, устала не з той лапкі. — Пайшлі халодныя дажджы.

Шпачок сагнуўся, скурчыўся.

— Не люблю, калі ідуць халодныя дажджы.

Сарока незадаволена зірнула на Шпачка і наступны сказ перабудавала так:

— Адразу ж пажаўцела зялёнае лісце.

— Не хачу, каб лісце адразу ж жаўцела! — не вытрываў, перапыніў Шпачок суседку.

Сарока дзюбаю пастукала па стале, патрабуючы ўвагі.

— Трывожна закурлыкалі жураўлі.

— Бр-р-р! — страсянуўся Шпачок. Дрыжыкамі яго працяло.

— Наступіла халодная восень, — бадзёра закончыла Сарока.

— Мне страшна, — прызнаўся Шпачок.

— Ты ж хацеў уявіць восень як жывую. Вось і ўяўляй сабе! — сказала Сарока.

— Мне страшна! — паўтарыў Шпачок.

Дапамажыце Шпачку, перабудуйце сказы такім чынам, каб не баяўся восені, каб для яго стала прывабнай. Яна ж бывае рознай. У выніку можа атрымацца іншы тэкст.

Непрыкметна пакарацелі дні. Пайшлі цёплыя грыбныя дажджы. У небе гучна закурлыкалі жураўлі. На дрэвах пажаўцела лісце. Наступіла залатая восень.

Аўтар: Аляксей Якімовіч, паводле Газеты СлонімскайТыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

Гуляем у хованкі – з 6 месяцаў!

Лінгвістычныя казкі: Плакса
Выйшаў Паласацік на двор і бачыць: Жучок сядзіць на лавачцы і касматай лапкай старанна слёзкі выцірае.

— Хто цябе пакрыўдзіў, братка? — усклікнуў Паласацік.

Убачыўшы коціка, Жучок мацней заплакаў.

— Пчала пакрыўдзіла! Я за ёю бегаў, бегаў, даганяў, а яна гудзела, гудзела, кружылася, кружылася, а затым апусцілася і ў правую лапку ўджаліла.

— Напэўна, моцна баліць табе лапка! — паспачуваў Паласацік.

— Яшчэ як! — сабачка ўстаў з лавачкі і прайшоўся, кульгаючы, каб паказаць суседу, як пацярпеў ён ад пчалы.

— Джала ты выцягнуў? — запытаўся Паласацік.

— Ыгы! — усхліпнуў Жучок. — Зубкамі выцягнуў.

— Дык не плач. Калі будзеш плакаць, цябе будуць называць…

Коцік замаўчаў. Яму не хацелася крыўдзіць сябра, вымаўляць абразлівае слова.

— Як будуць мяне называць? — вырашыў удакладніць Жучок. Уважліва глядзіць на Паласаціка, з нецярпеннем адказу чакае.

Паласацік цяжка ўздыхнуў.

— Плаксам цябе будуць называць.

Жучок тупнуў  правай лапкай і ўсміхнуўся.

— А мне ўжо не баліць!

Растлумачце лексічнае значэнне слова плакса.

Аўтар: Аляксей Якімовіч, паводле Газеты Слонімскай