Усе рубрыкі

Што такое добра і што такое дрэнна? – Маякоўскі

Сын малы
Спытаўся ў бацькі:
- Знаць хачу я пэўна:
Што такое добра
І што такое дрэнна?

Я падслухаў і для вас,
Малышы, малышкі,
Бацькі гэтага адказ
Запісаў у кніжку.


- Калі дождж ідзе і скрозь
Гразка, непрыемна,
Кожны знае – гэта вось
Для прагулак дрэнна.

Дождж пакапаў і прайшоў.
Сонца ў цэлым свеце.
Гэта – добра, малышок,
І старым і дзецям.

Калі часам сын ахвочы
Да гразі і сажы,
Гэта вельмі дрэнны хлопчык –
Кожны вам так скажа.

Калі ж хлопчык любіць мыла,
Не лянуецца ўставаць,
Гэты хлопчык вельмі мілы,
Можна прыклад з яго браць.

Калі б’е благі хлапчук
Слабага, малога,
Я і ў кніжку не хачу
Устаўляць такога!

Гэты кажа:
- Не чапай
Тых, хто меншы ростам! –
Гэты хлопчык, так і знай,
Малайчына проста!

Калі хлопчык, як дзівак,
Кніжкі рве і топча,
Усе дзеці кажуць так:
Кепскаваты хлопчык.

Калі любіць працаваць,
Да навук ахвочы, –
Дык тут кожнаму відаць:
Гэта добры хлопчык.

Гэты хлопчык ад варон
Уцякае з плачам.
Баязлівец проста ён,
Як заяц, няйначай.

Гэты, хоць з вяршок хлапец,
Птушак не баіцца.
Ён адважны, маладзец,
Ёсць чым пахваліцца.

Гэты ў бруд палез і рады,
Што ў гразі кашуля.
Пра такога мамы, таты
Кажуць:
- Ён мурзуля.

Гэты чысціць паліто,
Мые сам галёшы.
Хоць малы ён, ды нішто, –
Ўсё рабіць сам можа.

Помні гэта кожны сын,
Кожны знай дзіцёнак:
З сына вырастае свін,
Калі сын – свінёнак.

Хлопчык вельмі рады быў
І рашыў сумленна:
«Буду добра я рабіць
І не буду дрэнна».

1925, Уладзімір Маякоўскі
Пераклаў Алесь Якімовіч

***

Тыя, хто гэта прачытаў, таксама цікавіліся:

2leep.com

Ужо 27 падзяліліся думкамі аб Што такое добра і што такое дрэнна? – Маякоўскі

  • Stol

    А вы ўпэўнены, што малюнак для дзяцей?

  • Наталля Д

    Сапраўды, калі сайт для дзяцей, то, можа, варта прыбраць гэты вясёлы малюнак.

  • yugasya

    трэба ж трохі думаць галавой… прыбярыце малюнкі.

  • Elk

    Да вы што! Менавіта малюнак трэба пакінуць, астатняе не так істотна.

  • Немедленно уберите этот оскорбительный рисунок.

    У вас в голове – каша, если вы считаете полигамию *намного лучше* моногамии, и тем более, если полагаете, что существует разница между однополыми отношениями в зависимости от пола

  • вы лічыце, так будзе лепей?

    можа і так, хто яго ведае. але ж вы пераходзіце на асобы, чагосьці беспадстаўна патрабуеце, пасквіль нейкі смешны ў сябе на сайце напісалі… навошта? лепш бы зарэгістраваліся тут і размясцілі сваю “правільную” казку, калі жадаеце камусьці нешта растлумачыць або давесці.

    думайце пазітыўна, і можа быць (можа быць) у вас атрымаецца змяніць у грамадстве ўспрыманне адносін мужчына+мужчына з негатыўнага на нейтральнае. калі будзеце дзейнічаць у ключы вашага цяперашняга каментара, у вас не атрымаецца нічога.

    што тычыцца нашай “бацькоўскай пазіцыі”, то мы лічым, што гомасэксуалізм – гэта няправільна з пункта гледжання прыроды чалавека, хоць і не падтрымліваем сучаснаснага вельмі негатыўнага стаўлення да яго ў грамадстве. аднак не мы гэтае стаўленне правакуем, а хутчэй вы… нажаль.

    малюнак у гэтым вершы – карыкатура, і ставіцца да яго трэба як да карыкатуры. трэніруйце пачуццё гумару – яно дапамагае зрабіць жыццё весялей:)

  • Chimokku

    Юмор конечно хорошо. Но на тему секса на сайте для детей.. Мне всё равно как вы оцениваете однополый секс, это ваше мнение. Но у каждой карикатуры должно быть своё место. Для взрослых – взрослые, для детей – детские.

  • Alina

    рисунок впечатлил. а что такого плохого, если дружат двое мужчин?
    если имеется в виду секс, то что хорошего в групповухе?
    по крайней мере картинка не для детского сайта ;)

  • “гомасэксуалізм – гэта няправільна з пункта гледжання прыроды чалавека”
    Но касается это только мужчин, потому что две женщины это “Нiчога так”?

    Поймите – этот рисунок оскорбляет. Прошу вас, уберите его. Он не несет никакого позитива, потому что вы либо унижаете людей, которые вам даже не знакомы, либо пропагандируете детям групповуху и лесбийство. Так что вы определитесь, что у вас тут нарисовано – а до тех пор уберите рисунок.

  • Наталля Д

    Не разумею пазіцыі адміна. Пра які гумар гутарка ідзе? Гэта ж вершык для самых маленькіх дашкольнікаў. З чаго яны смяяцца павінны?

Падзяліцца думкай

  

  

  

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>