Спі, мая кветачка (калыханка +mp3 +video)
Напэўна, лепшая калыханка найноўшага часу ў Беларусі. Зроблена для праекту UNICEF, cпявае Ларыса Грыбалёва, а таксама Тамара Лісіцкая, Ксенія Мінчанка і Зьміцер Вайцюшкевіч.
Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version . You also need to have JavaScript enabled in your browser.
Спі, мая кветачка,
Любая дзетачка,
Люльку пад грушаю
Ветрык пагушкае.
Мамка ў полі жне,
Татка валы пасе.
Татка пасе ўвесь дзень
І да цябе ня йдзе.
Мамка ў поле жаць,
Цябе не можа ўзяць,
Спі, мая кветачка,
Любая дзетачка.
Сні свой салодкі сон,
Сні свой чароўны сон.
Дзетка ўсміхаецца —
Сон падабаецца.
Дарэчы, ўвесь альбом з калыханкамі, што выдаў дзіцячы фонд ЮНІСЕФ, даступны для запампоўкі на сайце . Але мы з вамі таксама яшчэ некаторымі песенькамі адтуль падзелімся ;)
***













29 красавiка 2009 у Змітра Вайцюшкевіча адбылася папаўненне – нарадзіўся сын, ужо другі. Віншуем музыку і яго сям’ю з радаснай падзеяй!
Цудоўная рэч!
Wow!)Jakaja piesenka pryhozaja, chaczu kab mne takuju taksama spjavali perad snom)).
Каб спампаваць, трэба быць выдатным юсерам.
У мяне гэта выкликае цяжкасьци
Лепш бы гэты дыск быу бы у продажы
а дзе можна яе спампаваць???