Усе рубрыкі

CВЯТЛО МАЛАДЗІКА — Сяргей Брандт

Ночка чыстым аксамітам Лес зімовы засцілае. Шлях да зорак, менавіта, Маладзенькі месяц знае. Малады і вельмі тонкі, Зноў хаваецца за хмары. І звініць марозам звонкім, Льецца цемра на абшары.

Прамень жоўты, да зямелькі, З неба адзінотай ззяе. І пляце зіма кудзельку, У забытым светам краі.

Сяргей Брандт, 03.01.2013

[…]

САНЕТ “КРУШЫНА” – Сяргей Брандт

Першаму Князю Вялікага Княства Літоўскага МІНДАЎГУ Што засталося нам у памяць ад дзядоў — Ляжыць крушынаю замшэлых валуноў.

Змывае жаль магутным павaдкам ракі І помняць не ўсе старыя берагі.

З лясоў сырых, са скошаных лугоў, Прыходзяць сны ад векавых дубоў.

Павольна так гісторыю нам край пяе І з ласкі божай князь […]

ШЧЫРАЕ ПРЫВIТАННЕ – Сяргей Брандт

Зямля, счарнеўшыя бакi, Пакрыла зеленню вясновай. І над ракой амаль сталёвай Запелi звонка жаўрукi. I, пацягнуўшыся, ад сну, Пакрыўся кветкамi ўзгорак. Ляцiць премнае да зорак: „Удзячны ўсе табе, вясна!” „Ты прыпазнiлася, не жарт!” Лес шалясцiць вiльготным духам. „Працуй, сястрыца, i не слухай, Зiмы мы скiнулi цяжар.”

Сяргей Брандт, 07.05.2013

[…]

СУНIЧНЫ ЗАЙКА — Сяргей Брандт

Адна вельмi дзiўная дзiцячая гiсторыя з даўніх часоў Даўно гэта было, вельмi даўно. У той час, калi камянi за вёскай былi яшчэ малымi i дробнымi, як тая бульба, што ляжыць да вясны на насенне, а не цераз-быццам яны, волаты, з усix бакоў пакрытыя сiвым мохам. У той час, калi апалены ў полi i счарнеўшы […]