Усе рубрыкі

Новы дзіцячы ютуб-канал па-беларуску: БЭЙБУС

11 кастрычніка 2021г. пачаў працаваць першы беларускамоўны ютуб-канал БЭЙБУС для маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў.

fb_cover_1640x859

Новы персанаж беларускага ютуба БЭЙБУС — жыццярадасны дапытлівы непаседа, які паступова збірае на адной пляцоўцы ўжо вядомыя праекты і цэлы шэраг новых:

  • любімыя і заўсёды вельмі чаканыя “Казкі з Маляванычам” у выкананні галоўнага чарадзея краіны акцёра Аляксандра Ждановіча і ў іллюстраванні музыкі, паэта і мастака Андруся Такінданга;
  • забаўляльны і навучальны “Вясёлы Садок” — сапраўдны дзіцячы анлайн-садок для дзяцей рознага ўзросту, які ладзіць зорная каманда акцёраў: Алена Гіранок, Эмілія Пранскуце, Іна Ганчар, Вераніка Пляшкевіч і Сяргей Жбанкоў, вядомых маленькім гледачам па любімай “Калыханцы”;
  • пяшчотныя беларускія калыханкі, якія мы вывучым і заспяваем разам з вядомымі артысткамі;
  • і шмат яшчэ чаго цікавага ;)

Адна з галоўных мэтаў Бэйбуса і яго сяброў — лёгкае і натуральнае прыцягненне ў жыццё дзетак беларускай мовы, любоў да меладычнасці нацыянальнага гучання. Першай з’явіцца казка з серыі “Казкі з Маляванычам” пад назвай “Лагодны цмок”.

Сачыць за публікацыямі можна ў сацсетках:

  • YouTube — https://www.youtube.com/channel/UCW-v5eDn57mguoXvobWBeiQ
  • Instagram — https://www.instagram.com/baybus.by/
  • Facebook — https://www.facebook.com/baybus.by
  • Кантакт: bybaybus@gmail.com

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>