Некалі даўно, яшчэ калі зоркі не паспелі заняць належнае ім месца, і калі толькі з’явіліся нашыя продкі, жыў Свет і Цемра. Свет меў вочы, а цемра была сляпая, бо там дзе ёсць свет можна бачыць, а там дзе цёмна можна толькі адчуваць ды слухаць.
Нічога ў свеце не было прыгажэйшага за Свет і Цемру. Два пачаткі звязаныя між сабой. Яны ніколі не змагаліся. Проста света ніколі не хапала каб асвяціць усё ў космасе, а Цемра заўжды была там куды свет не даходзіў. Чытаць далей » Хто такі Белы рыцар на белым кані з белым мячом









