Усе рубрыкі

Замежны дождж — Сяргей Брандт

На квадранс заплюшчу вочы, Палячу за хмарай услед. Праз мяжу гадоў пракрочу Да сядзiбы, дзе жыў дзед.

Быццам цень стаю ля плоту, Бусел клякатаць пачне. I насустрач мне з пяшчотай Ад паветкi клён махне.

Ноч варошыць зоркi-зерне, Зiхацiць iх цудны спеў. Час-адлiк назад паверне, Млечны Шлях пралье на хлеў.

Зноу пабачу [...]

Прыйдзе маўклiва восеньскi вечар — Сяргей Брандт

Прыйдзе маўклiва восеньскi вечар, Дождж за акном шапацiць. У нейкай турбоце ля дзвярэй кленча, Золак над вёскай дрыжыць.

Прагне цяпла i сяброўскiх адносiн, Птушкi, як дробны ланцуг. З вечарам у хату просiцца восень, У хлеў гонiць лiсце пастух.

Цягнецца час незнаема-маркотны, На дол прылягла цiшыня. Лiст ападзе каляровым, суботнiм, Восень на чарку [...]

Вёска Журавель. Сяргей Брандт

Апошнi шлях, зжаўцелы ганак, У брудзе страшным цiшыня I памiнальны з дажджом ранак. Як грыва хворага каня.

Там вокны ветрыкам зашклёны, Стаў на каленi моўчкi дах. Трасе галiнай клён стамлёны I не знаходзiць сна ў снах. Зямля згнiе гадкоў за дзвесце, Чым здзiвiш туташнiх людзей? Яе нiхто не ўваскрэсiць, Не зробiць, каб была [...]

Тры дзянькі яшчэ да Свята. Сяргей Брандт

Цень шавелiцца ў куце, Хмар цяжарных чарада. I счарнела неяк вусце, У чорных дрыжыках вада.

Дрэвы вецер гне паўднёвы, Гром разок прагаманiў. Трэск маланкi, на галовы Дождж пшанiцу раструсiў. Запалiлi грубку ў хаце, Жоўтым плешчыцца агонь. Тры дзянькi яшчэ да Свята, Трасе грывай змокшы конь.

Сяргей Качанаў-Брандт, 08.04.2015

[...]

Ст. 1 з 212