Усе рубрыкі

Галасаванне

Пакуль няма галасаванняў.

Беларускія народныя загадкі пра грудное гадаванне

Публікацыя: smart

Беларускія народныя загадкі пра грудное гадаванне

1. Што за звярочак: па хаце ходзіць, ніхто яму не шкодзе, усякі яго ўважае, дарогу саступае.

2. Сярод хаты лужа стаіць, а на лужы рыба ляжыць.

3. Кругла, як гарбуз, салодка, як цукар, на стале не бывае, а ўвесь свет пітае.

4. Прыйшоў госць без вясцей, паеў курачку без касцей – і курачка цэлая, і госць сыты.

5. Свой сваю есць і ў вочы пазірае.

6. Бутэлечка крышталёва, у ёй вада здарова – хто жыў, хто ўміраў, той яе ўжываў.

7. Нова пляшачка поўна віначка – хто яго не ўжываў, той смаку не знаў. Чытаць далей » Беларускія народныя загадкі пра грудное гадаванне

Жоўтыя загадкі

Публікацыя: Zagadchyk

1. Залацісты ён, вусаты,
А у кішэнях — сто рабятаў.

Жоўтыя загадкі

2. Жоўты ён і сыпкі,
У двары насыпаны.
Калі хочаш, можаш браць
Ды гуляць!

3. У гародзе ля дарожцы
Стаіць сонейка на ножцы,
Жоўтыя праменьчыкі палаюць,
Але не апякаюць.

4. У роснай траве
Ліхтарык гарэў.
А потым пацьмянеў,
Патух
І ператварыўся ў пух! Чытаць далей » Жоўтыя загадкі

Загадкі-падманкі – слон, крот, салавей, лісіца

Публікацыя: Zagadchyk

Не заўсёды адказ у рыфму з’яўляецца правільным ;)

Між карчакоў размесціць дом
Шар калючы — добры… слон?
Вожык!

zagadki6

Зямлю дзюбкай рыю,
Быццам дом будую -
Чарвячка шукаю ў рот!
Адгадалі, хто я? …Крот? Чытаць далей » Загадкі-падманкі – слон, крот, салавей, лісіца

Загадкі-падманкі

Публікацыя: Zagadchyk

Не заўсёды адказ у рыфму з’яўляецца правільным ;)

Хто грызе на елцы шышку?
Ну, вядома, гэта… мішка?
Вавёрка!

zagadki1

У куратніку йдзе бойка!
Хто завёў яе? Два… воўка?
Пеўня!

zagadki2

Вельмі павольна і ціха
Па лісцю паўзе… Чытаць далей » Загадкі-падманкі

Старонка 1 з 3123»