Усе рубрыкі

Ранішняя лічылка

Адзін.
На луг світальны паглядзі.

Два.
Іскрыцца росамі трава.

Тры.
Збіваюць россып рос вятры.

Чатыры.
Вясёлы промень сеў на жвіры.

Трава
Чытаць далей » Ранішняя лічылка

Скакалка – Рыгор Барадулін

А на золку
За бугром
Праз вясёлку
Скача гром
.

Скакалка

Скача,
Скача
Без аглядкі,
Толькі над палянкамі
Бліскаюць вясёла пяткі
Зыркімі маланкамі.

Раз-два,
Раз-два –
Долу хіліцца трава.

Раз-два-тры,
Раз-два-тры –
Усміхаюцца бары.

Раз-два-тры-чатыры –
Светла ўсёй нябеснай шыры… Чытаць далей » Скакалка – Рыгор Барадулін

Сава, соўка, маладая ўдоўка… (дзіцячыя лічылкі)

Пятро, Пятро,
Падай вядро.
Карове піць -
Табе жмурыць!

Сава, соўка,
Маладая ўдоўка,

Сядзець на павеці,
Люба паглядзеці:
Сама шэранькая,
Дзюбка доўгенькая.
Дзінь-бразь,
Выйдзі, князь,
Не забудзь дзіця.

Чытаць далей » Сава, соўка, маладая ўдоўка… (дзіцячыя лічылкі)

Ст. 1 з 6123456