Усе рубрыкі

“Ціхая вада грэблю рве” — беларускія прымаўкі і іх эквіваленты па-руску і ангельску

Дзевяць распаўсюджаных прымавак у рускай мове і іх аналагі ў беларускай. Карыстайцеся!

Па-руску: Без труда не вытащишь и рыбку из пруда
Па-ангельску: No pains, no gains

Па-беларуску:

  • Каб рыбу есьці, трэба ў ваду лезьці
  • Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца
  • Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш
Прымаўкі на беларускай мове

Малюнак: Міле Давідовіч

Па-руску: Будет и на нашей улице праздник
Па-ангельску: Every dog has its day

Па-беларуску:

  • Прыйдзе тата нашае свята
  • Будзе і на вашай вуліцы кірмаш
  • Загляне сонца і ў наша ваконца

Чытаць далей » “Ціхая вада грэблю рве” — беларускія прымаўкі і іх эквіваленты па-руску і ангельску

Сёння Радаўніца — Дзень памінання продкаў

Сёння ў Беларусі адзначаецца Радаўніца — Дзень памінання нябожчыкаў.

Гэта адно з найстаражытных святаў, што сыходзяць каранямі ў паганскія часы. У гэты дзень праваслаўныя наведваюць могілкі, моляцца аб спачынку душ сваіх блізкіх. У Беларусі Радаўніца з’яўляецца афіцыйным непрацоўным днём.

Прымаўкі на беларускай мове
Фота Марыі Жылінскай

Беларуская прымаўка:
На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, вечарам скачуць.

Па традыцыі ў гэты дзень непажадана было штосьці сеяць альбо садзіць. Напярэдадні Радаўніцы гаспадыні рыхтавалі стравы для памінання на могілкі, прычым колькасць страў павінна быць няцотнай. Чытаць далей » Сёння Радаўніца — Дзень памінання продкаў