Усе рубрыкі

Галасаванне

Пакуль няма галасаванняў.

Я буду капітанам – спявае Грышка Гільмулін (+mp3)

Публікацыя: kazkiby

Я буду капітанам. Карыкатура: Нікалай Круцікаў

Я буду капітанам. Карыкатура: Нікалай Круцікаў


Шуміць на карце мора
Сапраўдным ураганам.
Я вырашыў учора,
Што буду капітанам.

Рашаю сам задачы,
Вучуся я старанна.
Мае сябры пабачаць –
Я стану капітанам!

Вятры і штормы, дружа,
Прайду загартаваны.
Я стану самым дужым
І смелым капітанам.

Калі паклічуць горны
Ў далёкія туманы,
Скажу: “Бывай, мой горад!
Уперад, капітаны!”

Шуміць на карце мора
Сапраўдным ураганам.
Я вырашыў учора,
Што буду капітанам.

Рашаю сам задачы,
Вучуся я старанна.
Мае сябры пабачаць –
Я стану капітанам!

Музыка Вячаслава Ждановіча

Паслухаць:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Прыгоды Аленкі (дзіцячыя пэрлы)

Публікацыя: kazkiby

Паколькі ў Аленкі асяродзьзе дзьвюхмоўнае, часьцяком прыходзіцца праводзіць дыфэрэнцыяцыю словаў. Напрыклад, “Аленка, па-беларуску гэта дрэва, а па-руску – дерево”. Часам гэтая формула адгукаецца вельмі дзіўна:).

Купілі бабулі велатрэнажор.
- Ой, йовай! – радуецца Аленка. (Ровар то бок)
- Нет, – кажа бабуля, – это велотренажёр.
- Ета па-йюску – вейят’еназой, а па-бейяюску – йовай! – пераконвае ўнучка.

Сядзі, Ром...

Разглядаем малюнак. На малюнку акварыюм.
- Г’ядзі, – кажа дзецька, – йібка ў вадзе!
- Так, – адказваю, – гэта акварыюм з рыбкамі.
- Не, ета па-йюску – аквайюм, а па-бейяюску – вада!
Чытаць далей » Прыгоды Аленкі (дзіцячыя пэрлы)

У гарбатага таты быў кубак гарбаты

Публікацыя: KazachNik

Адмыслова для Казак наша добрая менская мастачка Наталля Паваляева зрабіла новую ілюстрацыю да вядомай беларускай прымаўкі ад Нутранога Буратыны:)


Чытаць далей » У гарбатага таты быў кубак гарбаты

Тры танкісты выйшлі з танку – Калыханка да Дня Перамогі

Публікацыя: kazkiby

Тры танкісты выйшлі з танку
І сьпяваюць калыханку:

Ціха-ціхенька ляжы,
Як памежнік на мяжы.

Не палохайся чужынцаў –
Гэта толькі муляжы.

Гэта -Пацыфік-, таксама вядомы як -Крыж міра-. Яго зрабілі як знак -Руха за ядзернае раззбраенне-, але зараз ён больш вядомы як знак, які сімвалізуе мір.

Гэта -Пацыфік-, таксама вядомы як -Крыж міра-. Яго зрабілі як знак -Руха за ядзернае раззбраенне-, але зараз ён больш вядомы як знак, які сімвалізуе мір.

Па асеньняй павуцінцы
Маршыруюць пехацінцы.

Сьнегам лётчыкі з аблокаў
Абстралялі ўсё навокал.

Баявы сапёрны ўзвод
Абясшкодзіў сьнег і лёд. Чытаць далей » Тры танкісты выйшлі з танку – Калыханка да Дня Перамогі

“Так, тлэба ўзо с хэтым саконцфаць!”

Публікацыя: kazkiby

У Парке Чалюскінцаў адчынілі новы атракцыён “Дзяўчына з вяслом”. За невялікі кошт кожная жанчына, ўзяўшы вясло ў рукі, можа зноў адчуць сябе дзяўчынай.

Гэта каб ён не задыхнуўся!

- Выйшла я аднойчы з дома, а на сцяне маё імя напісалі.
- Нічога сабе ў цябе імя!

***

Сядзіць муж, чытае ЖЖ. Раптам чуе ціхі голас жонкі з іншага пакою:
- Не, не мілы, сёння ня магу, давай сустрэнемся заўтра.
Тут жа забягае ў пакой да жонкі:
- Гэта ты па тэлефону размаўляла?
- Не. Гэта я жаночы часопіс чытаю, 50 розных выказванняў. Побач з гэтым, напрыклад, напісана, што муж прыбяжыць, калі вельмі заняты. І пабач жа – ня схлусілі!.. Чытаць далей » “Так, тлэба ўзо с хэтым саконцфаць!”

Старонка 1 з 212»