Усе рубрыкі

КАЗАЧНЫЯ АПАВЯДАННI ПРА ГНОМА I ДЗЯЎЧЫНКУ ПАЎЛІНКУ – Сяргей Брандт

Частка чацвёртая Залатыя лясныя карасiкi Сонейка марудна паднялося над хутарам. I адразу заспявалi прачнуўшыся птушкi, зашкублiся* пад печкай жвавыя мышаняты, а Паўлiнка нiяк не магла расплюшчыць свае вочы. Амаль паўдня яна хадзiла са сваім малым сябруком па лесе i шукала грыбы. Учора ўсё было сапраўды цудоўна, але свежае лясное паветра i цiкавае [...]

Як звяры хвасты атрымоўвалі (народная казка)

Быў такі час на зямлі, калі звяры ня мелі хвастоў. Заязь страшэнна дакучала ім: абараніцца звяры ня мелі чым. І вось аднойчы ад ляснога цара выйшаў загад, каб звяры йшлі хвасты атрымліваць. Пайшлі ганцы ўва ўсе канцы з пушчаў, лясоў і палёў склікаць звяроў. Паведамілі ваўка, лісіцу, куніцу, пабудзілі й мядзьведзя ў яго бярлозе…

[...]

Загадкі-падманкі — слон, крот, салавей, лісіца

Не заўсёды адказ у рыфму з’яўляецца правільным ;)

Між карчакоў размесціць дом Шар калючы — добры… слон? Вожык!

Зямлю дзюбкай рыю, Быццам дом будую — Чарвячка шукаю ў рот! Адгадалі, хто я? …Крот?

[...]

Загадкі-падманкі

Не заўсёды адказ у рыфму з’яўляецца правільным ;)

Хто грызе на елцы шышку? Ну, вядома, гэта… мішка? Вавёрка!

У куратніку йдзе бойка! Хто завёў яе? Два… воўка? Пеўня!

Вельмі павольна і ціха Па лісцю паўзе…

[...]

Ст. 1 з 212