Усе рубрыкі

Галасаванне

Пакуль няма галасаванняў.

Прыгоды Аленкі (дзіцячыя пэрлы)

Публікацыя: kazkiby

Паколькі ў Аленкі асяродзьзе дзьвюхмоўнае, часьцяком прыходзіцца праводзіць дыфэрэнцыяцыю словаў. Напрыклад, “Аленка, па-беларуску гэта дрэва, а па-руску – дерево”. Часам гэтая формула адгукаецца вельмі дзіўна:).

Купілі бабулі велатрэнажор.
- Ой, йовай! – радуецца Аленка. (Ровар то бок)
- Нет, – кажа бабуля, – это велотренажёр.
- Ета па-йюску – вейят’еназой, а па-бейяюску – йовай! – пераконвае ўнучка.

Сядзі, Ром...

Разглядаем малюнак. На малюнку акварыюм.
- Г’ядзі, – кажа дзецька, – йібка ў вадзе!
- Так, – адказваю, – гэта акварыюм з рыбкамі.
- Не, ета па-йюску – аквайюм, а па-бейяюску – вада!
Чытаць далей » Прыгоды Аленкі (дзіцячыя пэрлы)