Дождж ішоў і ішоў… Ён, здаецца, ішоў заўсёды. Нізкія хмары віселі над самай зямлёй – відаць, яны зачапіліся ў мокрых верхавінах стромкіх елак і ніяк не маглі адарвацца і паляцець.
Гэта паляна была калісьці светлай і рознакаляровай. А цяпер яна стала ўсюды аднолькава мокрай, шэра-зялёнай.
У дупле вялікага старога пня сядзеў сумны Вожык. Пень быў вялікі, з тоўстымі сценкамі, і ў жытле Вожыка было цяпер суха і ўтульна. Але радасці ў Вожыка не было: дождж ужо ішоў так доўга!
На застылай паляне раптам з’явілася светлая пляма – ну, вядома, Заяц! Ён спыніўся амаль пасярод паляны, разгублена аглядаўся па баках. Чытаць далей » Сонечная паляна, або Прыгоды Вожыка и Зайца ў дзівосным лесе















Новыя каментары