Усе рубрыкі

Антыстрэс-размалёўка “Міфы і легенды Беларусі”

Команда беларускага адвакацкага бюро падрыхтавала для бясплатнага распаўсюджвання размалёўку і аўдыё-кнігу з міфамі і легендамі Беларусі.

Мифы и легенды Беларуси раскраска

Вось іх зварот да бацькоў і іншых карыстальнікаў.

“Дарагія сябры,

Наша каманда аднойчы вырашыла для сябе паспрабаваць знайсці адказ на пытанне: «Хто мы, беларусы?»

Мы пачалі свае пошукі са знаёмства з гісторыямі, на якіх раслі нашыя продкі, з легендамі, якія перадаваліся з вуснаў у вусны.

У гэтым пошуку і нарадзіліся нашыя малюнкі, якія адлюстроўваюць візуальныя вобразы беларускіх легенд і дапамагаюць зазірнуць у свет аўтэнтычнага чарадзейства, адчуць неверагодную моц чалавечага духу і адвагі, першаснасці прыроды і яе таямніц.

Але ж мы не спыніліся толькі на малюнках.

Перайшоўшы па QR-коду, вы таксама зможаце паслухаць міфы і легенды, агучаныя нашымі адвакатамі для вас, вашых дзяцей, с’ямі і сяброў.

Спадзяемся, вам спадабаецца наша творчасць і вы атрымаеце асалоду ад падарожжа ў вытокі нашай гісторыі.

Мы таксама будзем удзячны за рэпосты ды лайкі!

Ваша каманда SP&P”

Спампаваць размалёўку “Міфы і легенды Беларусі”:
спасылка

Запісы легенд:

https://band.link/DkNZM
https://band.link/nd9J0
https://band.link/J3BAV
https://band.link/cBFJg
https://band.link/bqxb9

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>