Усе рубрыкі

Бог, дай нам…Сяргей Брандт

Бог, дай нам зiму перажыць, Дзе каля хат мароз страляе, Лед тоўстай коўдраю ляжыць, А дроў для грубкi не хапае.

Бог, дай нам весну прамiнуць, Дзе не прайсцi, адны паводкi, З вадой да мораў пранясуць Палёў змакрэўшых позiрк вадкi. Бог, дай нам лета перайсцi, Дзе сонца палiць, а не косiць. Лён сiнiм не […]

ПАСЯРОД ВОСЕНI – Сяргей Брандт

Восень перапелкаю шэрай загалосiць, На вячэру з мокрымi лiсцямi запросiць. Адшумiць нявыразна лес дажджом сталёвым, Дагараць у печцы цяплом хуткiм дровы. Кветкi адмiлуюцца, памянуць вясёлку, Водар смачны чуецца — у вяночках зёлкi. Пад дажджом i сена цьмяным занямела, У капне ля лесу аж да зямлi прысела.

Асцярожна курачка ў сянях заквохчыць I замоўкне […]

Кліча ўвосень школа – Сяргей Брандт

Аглянуцца не паспелi — Днi iмгненна праляцелi. Червень, лiпень — жоўтым сонцам, Лес — зялёным за аконцам.

Вось апошнi месяц — жнiвень З ураджаем нас пакiнуў. Кажуць хмаркi: „Хутка восень! Туман заплёў рабiнцы косы.” Школа заўтра ўсiх запросiць, З верасня пачнецца восень. Сабяруцца птушкi ў вырай Пракрычаць: “Зямля, шчаслiва!”

Дзеткi выраслi за лета […]

АДЧУВАННЕ – Сяргей Брандт

Па добрай волi родная зямля Настрой заменiць на асеннi, Падзелiць думкi на святло i ценi З кастрышчамi i смеццем на палях. I растварыць у плынi зорны час, Зiмы прыход здаецца нам збаўленнем. Як казачным кароткiм здавальненнем, Якое так чакае пры спатканнi нас. Што была да мяне, што будзе апасля? Жыцця iмгненнага напiсана старонка. […]