Усе рубрыкі

Бог, дай нам…Сяргей Брандт

Бог, дай нам зiму перажыць, Дзе каля хат мароз страляе, Лед тоўстай коўдраю ляжыць, А дроў для грубкi не хапае.

Бог, дай нам весну прамiнуць, Дзе не прайсцi, адны паводкi, З вадой да мораў пранясуць Палёў змакрэўшых позiрк вадкi. Бог, дай нам лета перайсцi, Дзе сонца палiць, а не косiць. Лён сiнiм не [...]

Апошняя завiруха. Сяргей Брандт

Пацягнула цьмяна-чорным, У паветры кропкi льду. I панесла, як гаротным, Дробным снегам праз ваду.

Зараўлi здзiўлёна дрэвы, Птушак нават не чуваць. Адчынiла зiма дзверы, Каб на тыдзень ачуняць. Кружыць i мяце па кругу Снегам дробным праз ваду. Стогне зверам завiруха, У паветры кропкi льду.

Сяргей Качанаў-Брандт, 24.02.2015

[...]

АДНОЙЧЫ Ў ЗIМКУ – Сяргей Брандт

Сыпiць ветрык на страху Снег, як белую муку. Гурбы цукру намяла I мяце мацней зiма. Лiзнуў белае ваўчок — Адмарозiў язычок. „Не салодкае, не смачна, Пахне стылым” – кажа качка.

Сыпiць ветрык на страху Снег, як белую муку. Гурбы цукру намяла I мяце мацней зiма.

Сяргей Брандт, 02.07.2013

[...]

Казка пра мядзведзікаў, якія не слухалі свайго тату (відэа)

Чаму мядзведзі спяць зімой? Глядзіце адказ у гэтым відэа. [...]

Ст. 1 з 212