Усе рубрыкі

Танчаць усе! Kolomyjka Nowa

Кліп на прыпеўкі — фолкавую песню Kolomyjka Nowa ад польскага гурта Orkiestra s’w. Mikolaja — дзеці проста цудоўна танчаць :)

“Мяне мама нарадзіла поруч сенажаці…” ну і гэтак далей — прыслухайцеся самастойна))

Чытаць далей » Танчаць усе! Kolomyjka Nowa

Дайце пудры і духоў на падманку петухоў

Пайшла курка, пайшла!..

Пайшла курка у аптэку,
Закрычала: “Кукарэку!
Дайце пудры і духоў
На падманку петухоў”.

***

Выйшла курыца з-пад сеці,
А за ёю — злыя дзеці.
Кох-кох, адзін здох.

***

Шла квактуха міма сеці,
Сама села на павеці.
Кох-кох-кох,
Адзін цыплёнак здох. Чытаць далей » Дайце пудры і духоў на падманку петухоў

Камарова смерць

kamar

Гэй, у лесе, пры даліне,
У нас сталася бяда:

У даліне, у гушчары,
Калыхаліся камары;

Дуб да дуба пахіліўся,
Камар з дуба зваліўся…

Аб дубовую кару
Пабіў камар галаву

Пабіў камар патыліцу
Аб дубову караніцу

Ой, пабіў камар бакі
Аб дубовыя сукі

Ой, пабіў камар калені
Аб дубовыя карэнні!

А як далі мухам знаць,
Прыляцелі ратаваць: Чытаць далей » Камарова смерць