Усе рубрыкі

БАЙКА ПРА ХІТРАГА СМАЎЖА, ЯКІ ХАЦЕЎ СТАЦЬ ВЕЛЬМІ ЗНАКАМІТЫМ – Сяргей Брандт

У палове восьмай, з лесу,
Смоўж паўзе пятлёй дахаты.
Там ён быў, як “хлопец з прэсы”,
Здымачкаў зрабiў багата.
хорек
На вяселлi надта ж смешна,
Хто прыдумаць змог такое?
Бацька Сыч дачку паспешна,
Выдаў за Тхарка старога.

Тхарок-пан жыве ў дубе.
Мяшкоў пяць цяжкога збожжа.
Выпiць ён, паесцi любiць,
Маеш грошы — то ўсё можна.

Лес гудзе – вось дык вяселле!
Тхор — стары, нявеста — кветка!
Дабра, шчасця так хацелi,
А якiмi ж будуць дзеткi?

Смоўж паўзе дамоў i марыць,
Як майстрам будзе вядомым.
Фотаздымкi бомбай стануць,
Ён — у цэнтры спрэчкi новай.

У часопiс возьмуць модны,
Продкi будуць ганарыцца.
У прызнаннi ўсенародным
Можна ўзяць i…ўтапiцца.

Свет карысны, не дзiвосны,
Прагматычны, без сумлення.
Прамiчком — ды пад калёсы
Трапiў рэпарцёр iмгненна.

Ранiцой у газеце дробны,
Прачытаў я той артыкул —
Смоўж загiнуў, a падробнa —
Пра вяселле, лес, пра выкуп …

Сяргей Брандт, 22.01.2013

МУШЫНЫ СКАРБ – Сяргей Брандт

Байка для дарослых і малых

Ачуняла муха, абляцела дах,
Усюды ад зiмы старое павуцiнне.
Прысела, бо згубiла розум у снах,
На непрацуючы даўно гадзiннiк.

Вось каб ад спячкi трохi адыйсцi,
Прывесцi ў парадак cваё цельца.
I бачыць муха — штосць у куце блiшчыць!
Напэўна скарб, бо ззяе быццам шкельца.
муха
Зляцела. Бацюхны, дык гэта новы грошык!
Для мухi, як вядома, нечакана грошы.
„Куплю сабе сукенку з пялёсткам руж,
А на астатняе – салодкага для блошак.

А можа шлюб? Чаго не можа быць?
Нявеста — лялька ў модных чаравiчках!…”
Чацвёрты дзень у марах на куце сядзiць,
Такiя па вясне ў мухi нашай звычкi.

Праxодзiў мiма дзед сiвы Антось,
„Вось дзiва — муха грошык новы абдымае!”
Анучкай моўчкi пацягнуў i вось —
Няма нявесты, i такое, брат, часцей бывае.

Калi ты скарб знайшоў, то як мага хутчэй,
Нясi ўсё да банку ды рахнуй працэнты.
А не сядзі над ім, не зводзячы вачэй,
Мушыны скарб цяжкі, ён не для рэнты…

Сяргей Брандт, 02.03.2013

ЯК ГУСЬ I ПЯТРУСЬ РАТАВАЛI БЕЛАРУСЬ

ЯК ГУСЬ I ПЯТРУСЬ РАТАВАЛI БЕЛАРУСЬ
I
На ýсю нашу Беларусь
Самы дужы пан Пятрусь.
Ён жыве ý Слуцкiм краi,
Травы розныя збiрае.

Слаýны хлопец той Пятрусь,
З iм сябруе нават Гусь.
I чужое парася
Паважае Петруся.

Пятрусь.Мастак Алеся Жыткевiч

Пятрусь.Мастак Алеся Жыткевiч

Паважаюць яго ракi,
Усе вакол каты,сабакi.
Пятрусь з iмi размаýляе,
Цешыць, смешыць, забаýляе.

Чытаць далей » ЯК ГУСЬ I ПЯТРУСЬ РАТАВАЛI БЕЛАРУСЬ

Казка пра плотак – вясёлых малодак

Жылі-былі ў рэчцы плоткі, бесклапотныя малодкі. Жылі-былі, не тужылі, нідзе службы не служылі, анідзе не працавалі. Толькі танцы танцавалі.

Як пачнуць танцаваць – па ўсёй рэчцы чуваць. Узнімаюць хвалі, самі сябе хваляць. Ну, а стрэнуць каго – не адпусцяць так яго: у круг запрашаюць, скакаць прымушаюць. Чытаць далей » Казка пра плотак – вясёлых малодак