Усе рубрыкі

Хітрая ліса

Жылі дзед і баба. Нічога ў іх у гаспадарцы не было, адна толькі курачка Чубатка.

i сhubatka Жылі яны, жылі і дажыліся да таго, што і варыць больш няма чаго. Вось дзед і кажа бабе: “Баба, а баба, свары, мабыць, Чубатку, а тое што ж?..” Замахала баба рукамі: “І што ты, дзед, надумаў! Ужо лепш будзем галодныя, а Чубатку варыць я не дам.” Пачула гэта курачка, пабегла ў двор, знайшла там бабовае зярнятка і прынесла яго бабе. Чытаць далей » Хітрая ліса

Чароўная ружа

rosa

Ў даўнія часы жыў-быў цар. Пры палацы ў яго быў ружовы сад. У садзе рос куст чароўнай ружы. Як ні імкнуўся цар, як ні ахоўвалі царскія садоўнікі гэту ружу, ніяк не маглі ўсцерагчы яе. Толькі пачынала яна распускацца, як нападаў на яе пагібельны чарвяк. І так з года ў год паўтаралася адно і тое ж. Цар ніяк не мог дачакацца сваёй чароўнай ружы. Неяк прыйшоў да цара юнак садоўнік і сказаў:

— Наймі мяне, я ўсцерагу тваю ружу ад чарвяка. Як толькі яна распусціцца, сарву яе, прынясу табе.

— Юнак, — кажа цар, — колькі ў мяне садоўнікаў пабывала, ніводны не ўсцярог яе, дзе ўжо табе зладзіцца?

— Зладжуся, а калі не — вялі караць смерцю.

— Добра, як ведаеш, калі здолееш, пасцеражы.

Чытаць далей » Чароўная ружа

Беларускія народныя казкі, ч.1 – Казкі пра жывёл (mp3)

Чытае Алег Хаменка.
Агульны час гучаньня 62:11
10 трэкаў

Казкі пра жывёл, ч.1

Змест

1. Бык і ваўкі
2. Бык, парсюк, гусакі і певень
3. Воўк, Зьмітрок, кабыла і баран
4. Воўк, стары сабака і кот
5. Дзед ды баба і воўк
6. Дурны воўк
7. Жораў ды чапля
8. Зайкіна хата
9. Каза ў арахах
10. Каза Дарота Чытаць далей » Беларускія народныя казкі, ч.1 – Казкі пра жывёл (mp3)

Ст. 1 з 6123456