Усе рубрыкі

Небывальшчына

У лесе зімовым ад зайца ўцякала лісіца: Спужалася вельмі, калі ён страшэнна зароў. Лісіца зімой, яна ўсіх, нават мышкі баіцца, А заяц палохае нават асілкаў-зуброў…

[...]

Зайка польку танцаваў

Зайка польку танцаваў: Чаравічкі сапсаваў. Вось як Зайку не шанцуе! Зайка болей не танцуе. Ён цяпер сядзіць, бядуе… Можа, хто і пашкадуе? Можа, купіць чаравічкі, Чаравічкі-невялічкі.

Тут Варона падляцела, На галінку побач села, Кажа Зайку:

[...]

Хто як зімуе

Моцна спіць зімой вавёрка – у яе пад снегам норка. А ў бярлозе, у бары, смокча лапу лось стары.

І казуля не ўтрывала, і таксама прыдрамала, у нары, у гушчары, да вясновае пары. Спіць яна і бачыць сны аж да самай да вясны.

[...]

Калі б у мяне быў конь — Генадзь Аўласенка

Хто заводзіць Кацяня, Хто сабаку Ці шчаня… Толькі гэта мне не трэба: Завяду сабе каня!

Завяду абавязкова І дадому прывяду, Падаб’ю яму падковы, Булаву сабе знайду…

[...]

Ст. 1 з 212