Усе рубрыкі

СIМФОНIЯ ХАЛОДНАГА ДАЖДЖУ – Сяргей Брандт

Сiмфонія восенi — кроплi, як ноты, Канцэртам халодным дар непагоды. Утульна вавёрцы сядзець у дупле, А як той вароне на мокрай сасне? Iграе сiмфонiю доджык асеннi, Зацiхлi, спынiлiся здзiўлена ценi. I нават туман прыпынiў свае крокi, Дажджу падпяваюць з трэскам сарокi.

Малюе малая на шкле адным пальцам, Не спiцца ў норцы вушасценькiм зайцам. Сiмфонiю […]

АСЦЯРОЖНА — ЛICТАПАД! – Сяргей Брандт

Рэшты мiласцi асенняй Мокрым смеццем зiхацяць. У палон пайшлi алеi, Асцярожна, лiстапад! Крокi бесслядоўна знiклi, Падыйшоў туман да хат. Так жалобны птушак крыкi: „Асцярожна, лiстапад!”

Заглядае восень у вокны, Але хто ж ёй будзе рад. Пад дажджамi памяць мокне, Асцярожна, лiстапад!

Тмінна-горкiм лiст дымiцца, Пачарнеў ад плачу сад. Дзецям ноччу пачне снiцца […]

ПАКРАВЫ – Сяргей Брандт

Заблiшчыць за шыбай з хмар, Ноч пачнецца не раптоўна — Час за часам, паслядоўна, З кошыка дзiвосных мар. Святлом доўгiм праз акно Падмяце падлогу месяц. Зоркi над зямлёй развесiць I накрые коўдрай-сном.

Шлях да ранiшняй зары Зацярушыць жоўтым восень. Груканне з дажджом на кроснах, Смуткам у печцы дагарыць.

Цудны сон на Пакравы, Быццам зорным […]

Толiк i памiдорык

Любiць Толiк памiдорык. Без яго не выйдзе ý дворык. I гаворыць каламбуры Ён пра памiдорык буры.

Чырвоную накiнуý коýдру, Каб быць падобным памiдору. Памiдорык зацвiце, Ён шчаслiвы ýжо iдзе.

[…]