Усе рубрыкі

ХТО САПРАЎДНЫ ГАСПАДАР? — Сяргей Брандт

Вясна водзiць карагод Па зялёных травах. Шапацiць сухi чарот Подыхам духмяным.

Штосьцi прагудзе камар, Жабкi скачуць жвава. Май — сапраўдны гаспадар Для дзянькоў ласкавых.

Прынясе дамоў пчала Два вядзерцы з мёдам. Працавала ж да цямна З усiм сваiм народам.

Сонца сядзе за ляском, Вечар прыйдзе звычна. Пяюць песнi з раўчуком, Дзiнькаюць сiнiчкi.

[…]

ВАРАЖБА НА СВЯТА — Сяргей Брандт

Можа ты не бачыш? Можа ты не чуеш? Хто ўначы плача У шэранькай кашулі.

Можа гэта дрэвы Сталі яшчэ вышэй? У тумане белым — Плёск вады пацішэй.

На далонях неба Зорак шмат трымае, І каму што трэба У рэчку пакідае.

Можа і не казка, А толькі адгалоскі Таго былога часу На ўскрайку вёскі.

[…]

Вясна — Сяргей Брандт

Iз-пад снегу, на ўзлеску, Паказалiся пралескi. Першы подых веснавы — Павадка грымяць званы.

I гамонiць наваколле, Раўчукi паўсюды ў полi. Каля лужы стаiць грак — Гэта вельмi добры знак.

Хвойнiк малады смяецца: „Зiма доўга не вярнецца! Прачынайся ўсё ад сна, Прынясла цяпло вясна!”

Сяргей Брандт, 02.03.2013

[…]