Усе рубрыкі

Дзякую сардэчна, восень… — Сяргей Брандт

Дзякую сардэчна, восень, За маленькi парасон. Дожджык ранiца прыносiць Незвычайна дробны ён.

Залатое лiсце смеццем Апынецца пад нагой, I цяпла пяшчотнасць дзесьцi Заскуголiць над ракой.

За дажджом пацягне знова Шэрым золкам праз двары, Дым святочнаю прамовай Льецца лёгка дагары.

Сяргей Брандт, 26.11.2014

Беларусу ад Беларуса

Ігнату Іпалітавічу Дамейке, Нацыянальнаму герою Чылі прысвячаецца

Дзе глеба стогне без вады, А пыл чырвоны — прысмак гора. Ён там застаўся назаўжды, Як астэроiд, што згарэў над морам.

Дзе дзень бясконцы ад сухот, А над гарой каршак ляцiць I не шуршыць з ракой чарот, А лён блакiтным не карцiць.

Дзе мова ад чужой […]