Бег сабака цераз мост,
Чатыры лапы, пяты хвост!
***
Пярвеньныкі,
Другеньчыкі,
Кругі,
Другі,
Вон!
***
Пярвеньчыкі,
Бярвеньчыкі,
Я шышаў,
Ты выйшаў!
***
Саломінка,
Яромінка
Прэла.
Гарэла,
На мора
Ляцела.
Касьцюк,
Масьцюк,
Радзівон,
Пайдзі вон.
***
Бочка-грэчка,
Выкінь чалавечка.
***
Чыкеньчыкі, пікеньчыкі,
Ляцелі галубеньчыкі,
Чыкін, пікін,
Пальчык выкінь.
***
Стаяла машына,
Каля канторы,
Нумар дзявяты —
Выйдзі, пузаты.
***
Стакан, лімон,
Выйдзі вон!
Стакан вады,
Выйдзі ты!
Стакан заваркі,
Выйдзі без сваркі!
***
Жыў-быў цар,
У цара быў сад,
У саду быў пруд,
У пруду быў рак,
А хто слухае
Той дурак!
Каментаваць