Усе рубрыкі

Тры танкісты выйшлі з танку – Калыханка да Дня Перамогі

Тры танкісты выйшлі з танку
І сьпяваюць калыханку:

Ціха-ціхенька ляжы,
Як памежнік на мяжы.

Не палохайся чужынцаў –
Гэта толькі муляжы.

Гэта -Пацыфік-, таксама вядомы як -Крыж міра-. Яго зрабілі як знак -Руха за ядзернае раззбраенне-, але зараз ён больш вядомы як знак, які сімвалізуе мір.

Гэта -Пацыфік-, таксама вядомы як -Крыж міра-. Яго зрабілі як знак -Руха за ядзернае раззбраенне-, але зараз ён больш вядомы як знак, які сімвалізуе мір.

Па асеньняй павуцінцы
Маршыруюць пехацінцы.

Сьнегам лётчыкі з аблокаў
Абстралялі ўсё навокал.

Баявы сапёрны ўзвод
Абясшкодзіў сьнег і лёд. Чытаць далей » Тры танкісты выйшлі з танку – Калыханка да Дня Перамогі

Май… Травень. Ярац на двары!

Сёння – 1 мая, першы дзень новага месяца.
Май – гэта апошні месяц вясны.
Па-беларуску май завуць “травень”. Ведаеце чаму?

Травень прыйшоў...

У маі звычайна распускаецца зеляніна. Пра яе і нагадвае другая назва месяца — травень. Гэтае найменне захавалася не толькі ў старажытных пісьмовых крыніцах, але і ў вуснай народнай творчасці, і таму зараз прынятае у сучаснай беларускай мове, на якой мы з вамі размаўляем, чытаем і пішам.

Цікава, што май нашыя продкі таксама называлі “ярац” – у гонар бажаства ўрадлівасці Ярылы. Але зараз аб гэтым мала хто ведае.

А гэта сам Ярыла - можа, і пра яго мы як-небудзь вам распавядзем;)

А гэта сам Ярыла - можа, і пра яго мы як-небудзь вам распавядзем;)

А ці ведаеце вы, адкуль узялася назва “май”?
Гэта слова ўзятае з лацінскай мовы. Рымляне прысвяцілі месяц багіні зямлі Маі. Дарэчы, тая ж аснова таксама ў нямецкай і французскай мовах – Mai, англійскай – May, польскай – maj, венгерскай – majus, рускай – май, і інш. Чытаць далей » Май… Травень. Ярац на двары!

Сёння Радаўніца – Дзень памінання продкаў

Сёння ў Беларусі адзначаецца Радаўніца – Дзень памінання нябожчыкаў.

Гэта адно з найстаражытных святаў, што сыходзяць каранямі ў паганскія часы. У гэты дзень праваслаўныя наведваюць могілкі, моляцца аб спачынку душ сваіх блізкіх. У Беларусі Радаўніца з’яўляецца афіцыйным непрацоўным днём.


Фота Марыі Жылінскай

Беларуская прымаўка:
На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, вечарам скачуць.

Па традыцыі ў гэты дзень непажадана было штосьці сеяць альбо садзіць. Напярэдадні Радаўніцы гаспадыні рыхтавалі стравы для памінання на могілкі, прычым колькасць страў павінна быць няцотнай. Чытаць далей » Сёння Радаўніца – Дзень памінання продкаў

Ст. 2 з 212