Усе рубрыкі

Конкурс казак да Міжнароднага дзесяцігоддзя збліжэння культур

РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Нацыянальная камісія РБ па справах ЮНЕСКА абвяшчаююць конкурс дзіцячых казак пра сучасую Беларусь у межах беларуска-аманскага праекта, прысвечанага еўрапейска-арабскаму дыялогу. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі ва ўзросце 10 – 15 гадоў.

Конкурс дзіцячых казак прымеркаваны да Міжнароднага дзесяцігоддзя збліжэння культур, якое будзе доўжыцца да 2022 года.

З пададзеных на конкурс казак журы будуць адабраныя 10 найлепшых прац, якія будуць узнагароджаны дыпломамі, перакладзены на арабскую мову, праілюстраваны юнымі ўдзельнікамі аналагічнага конкурсу ў Султанаце Амана і выдадзены на трох мовах (беларускай, арабскай і англійскай).

Казкі прымаюцца на беларускай мове памерам ад 2 да 4 старонак фармату А4 (шрыфт 14), не больш за дзве працы ад аднаго аўтара.

Усе казкі дасылайце на электронную скрыню info@belau.info да 1 красавіка 2013 г. з пазнакай «Конкурс казак». Пазначце у тэксце кантактныя звесткі ўдзельніка конкурсу: прозвішча, імя аўтара, узрост, месца навучання, клас, хатні адрас, кантактныя тэлефоны і электронны адрас.

Каментаваць

Магчыма карыстацца гэтымі HTML тэгамі

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>