Дакранiся да хворага крыжа, Што стаiць з пазабытых часiн. Спарухнеў i стаў выразна нiжай, Быў ён зроблены з моцных ялiн.
Кожны кленчыў, кранаючы веру, Нешта выразна тройчы шаптаў I прашэнне сцяжынкай даверу На крыжы назаўжды пакiдаў.
Нехта вышыў цвятасты абразiк І з пяшчотай на бок прычапiў. Каб сцярог ад вайны i заразы, […]