Усе рубрыкі

СУМЕСНЫЯ СПРАВЫ – Сяргей Брандт

Кацяня прыбрала дворык, Кошка зранку была хворай. Жменьку проса — пылянятам, Яны просу вельмi рады.

Падмяла ў садок сцяжынку, Не прысела на хвiлiнку. Пазбiрала ў траве дзiчкi I ў склеп схавала звычна. Завiтаў на госцi Шарык, Цераз лес даў круг нямалы. „Можа пабяжым да рэчкi?“ „Трэба мне паiць авечак.

Мамка зранку была хворай, […]

МАМА — ЛЕПШАЯ IЗ КВЕТАК – Сяргей Брандт

Мама есць у зубраня, У зайчаня, у кацяня. Слон маленькi мае маму, Пацучок шэры — таксама. Мама ёсць у Эдзiка I ў братоў-мядзведзiкаў. Буслiк мае птушку-маму, Камышовы кот — таксама.

Мамы ёсць заўжды ў дзетак, Мама — лепшая iз кветак. Пчолкi маюць пчалу-маму, Дзіназаўрык Бу — таксама.

Сяргей Брандт, 30.07.2013

[…]