Сiмфонія восенi — кроплi, як ноты, Канцэртам халодным дар непагоды. Утульна вавёрцы сядзець у дупле, А як той вароне на мокрай сасне? Iграе сiмфонiю доджык асеннi, Зацiхлi, спынiлiся здзiўлена ценi. I нават туман прыпынiў свае крокi, Дажджу падпяваюць з трэскам сарокi.
Малюе малая на шкле адным пальцам, Не спiцца ў норцы вушасценькiм зайцам. Сiмфонiю […]