КАЛАЎРОТ Цяпер амаль усе забыліся для чаго я ў гаспадарцы патрэбны. Малыя, калі бачаць мяне, смяюцца: “Вунь, якое кола цікавае!” Можа яно ад драўлянай нейкай машыны. А раней мой музычны спеў быў чутны ў кожнай хаце, асабліва доўгімі цёмнымі вечарамі. Прадзе бабка кудзельку і я побач гуду, спяваю. Дзеці малыя на печцы ляжаць, […]