Зорная зімовая ноч. На заснежанай лясной паляне стаіць снегавік. У яго нос-морква, на галаве капялюш са старога вядра, у руцэ мяцёлка. На палянку крадучыся выходзяць Таўстун і Даўгавух. Спыняюцца.
ДАЎГАВУХ. Ну, чаго спыніўся? ТАЎСТУН. А ты чаго? ДАЎГАВУХ. А я… я на цябе гледзячы! ТАЎСТУН. А я – на цябе! Нейкі час стаяць […]