Усе рубрыкі

Развiтанне. Сяргей Брандт

Цябе я болей не пабачу, Ад гэтага яшчэ бальней. Але нiхто не растлумачыць, Дзе будзе потым спакайней.

Замест пасадак i сцяжынак За вокнамi нямы паверх, Рэкламы бляск сухiх памiнак I смачнай забароны грэх. Днi пацякуць зусiм павольна, Не зменяць воблiк авеню. Кавал зямлi маленькi з поля Напомнiць доўгую раллю. Па ей брыдзе […]

СЛОВЫ ПРА ВЕЧНАЕ. “AVE MARIA…” – Сяргей Брандт

Вецер пяе, клiча птушак у вырай, Мокрае лiсце — жоўтым у дзверы. Словы лагодныя: „Ave Maria…”, Як чысты свет i масты нашай веры. Праз сотнi дзён, абрываючы крылы, Па першай вадзе вярнуцца да хаты. Абшары прамовяць: „Ave Maria…”, На лiпе старой запiшчаць бусляняты.

Нiзкi паклон да зямлi мой Радзiме, Што слухаць i бачыць мяне […]