Дождж у Вiльнi, слiзкi брук, Восень з-за вугла завыла. I званоў маркотных гук — Дзесьцi бачыў, штосьцi была. Пад завесу з туманоў Дзень схавае скрыжаваннi. Дахi — вопратка дамоў, Не прыгодны для спаткання.
Як знарок, замруць муры Плямай стыне шэрай вежа. З дымам сцягне да гары Векавую незалежнасць.
Дождж павольны, мокне крыж, На дзвярах […]