|
На горасным небе не бачна святла, Адны толькi цяжкiя хмары. I стогне ў голас пад крыжам ралля, Бо шчырасць вартуюць пачвары. Не вырай iз дальнiх i цёплых краiн, То дождж цягне космы над лесам. І чырванню плача счарнеўшых рабiн Верш зграбны чужой паэтэсы.
Навошта надвор’е махае галлём I дробным калоцiць у вокны? Жывём, […]
Па добрай волi родная зямля Настрой заменiць на асеннi, Падзелiць думкi на святло i ценi З кастрышчамi i смеццем на палях. I растварыць у плынi зорны час, Зiмы прыход здаецца нам збаўленнем. Як казачным кароткiм здавальненнем, Якое так чакае пры спатканнi нас. Што была да мяне, што будзе апасля? Жыцця iмгненнага напiсана старонка. […]
|
|