Таемнасць Балотных Ялiн, Яна абступае знянацку. У плачы чорных галiн Пачуеш сумоту, не ласку.
Замшэлая з часам сцяна, Сустрэне адразу з дарогi. Маўчыць з раўчуком цiшыня, Дрыгву не вартуюць аблокi. У поўнач туман ад балот, Не бачна даўгая сцяжынка. Да самых дубовых варот Здранцвелых, як тая скарынка.
I не адпусцяць нiяк, Сваю таямнiчасць нiколi, […]