Усе рубрыкі

Конь сябруе са сланом — Алег Старынчык

Конь сябруе са сланом Конь iржэ, смяецца слон. Застучыць конь капытамi, Слонiк хлопае вушамi.

Заiграе слон трубою, Конь кiвае галавою. Конiк весела гарцуе, А чагосьцi слон сумуе.

конь i cлон

Конь устане на дыбкi: «Ну, давай, як я зрабi!» Конiк радасна ўзбрыкне, Слонiк конiка мiне.

[…]