Бразнула клямка, Спяшаецца нехта. Сонейка ранкам Гарыць белым светам.
Цягне духмяным Святочным адразу. Усiх паслухмяных З яблычным Спасам!
Будзьце здаровы, Старыя, маленькiя! Смак верасковы, Сцяжыначкi змейкамi.
Абшары льняныя, У жыце — валошкi. Каб жылi ў мiры! Каб поўным быў кошык!
Сяргей Брандт, 06.08.2014
Крыніца ілюстрацыі: liveinternet.ru Г.Аксёнова ” | Бабье […]