Усе рубрыкі

ЖНIВЕНЬСКАЯ СПЯКОТА — Сяргей Брандт

Напэўна богу i не трэба З вадою хмары завярнуць. Пыл стаiць слупом да неба, Без дажджу не прадыхнуць.

Без вады травiца енчыць, Паляць промнi — быць бядзе. Пад спякотай куры кленчаць, У цень за хлевам кот iдзе.

Кнiгаўка крычыць, няйначы Высах жвавенькi раўчук. Цеплы ветрык нейдзе скачыць, Ляцiць у вокны з палёў пух.

[…]