
Тры кацяняткі — чорны, шэры ды белы…

убачылі мыш…

…і рынуліся за ёй!

Мыш скокнула ў бляшанку з мукой.

Кацяняты — утропы. Мыш уцякла.

А з бляшанкі вылезлі тры белыя кацяняці.

Тры белыя кацяняткі ўбачылі на надворку жабу і рынуліся за ёй!

Жаба скокнула ў старую трубу ад самавара. Кацяняткі — за ёй!

Але жаба ўцякла…

…а з трубы вылезлі тры чорныя кацяняці!

Тры чорныя кацяняткі ўбачылі ў сажалцы рыбу…

…і рынуліся за ёй!

Рыба адплыла…

…а з вады павынырвалі тры мокрыя кацяняці!

Тры мокрыя кацяняткі пайшлі дадому…

А па дарозе высахлі й зноў зрабіліся чорным, шэрым і белым!

***
Спампаваць дыяфільм у ppt-прэзентацыі (прадстаўлены сайтам dziacinstva.net)










Каментаваць