У тварык дзіцячы глядзелі калі вы?
Празрысты, чысцюткі, крыху сарамлівы,
Ён радасцю вабіць, бы краска лясная,
Сабой узвышае і нашыя душы,
Заўсёды гучыць у ім думка жывая,
Не чулі? Навошта ж вы маеце вушы?
У тварык дзіцячы калі вы глядзелі?
Аднойчы ў ім слёзы пакуты блішчэлі,
Пякучыя слёзы тугі-адзіноты,
Чаканне бясконцае слова павагі
Да ўласнай, маленькай, ды шчырай, турботы
Адбітак наклалі хмурынкай развагі.
Калі вы глядзелі ў тварык дзіцячы,
Згадзіцеся: клопаты, крыўды, няўдачы —
Знікаюць адразу, як толькі ўсміхнецца
Праменьчыкам сонца вам пры сустрэчы,
На споведзі быццам душа скаланецца,
А гэта, між іншым, заўсёды дарэчы.
Каментаваць