Восем ног у Васьмінога.
Дык Слімак сказаў:
– Замнога!
Восем ног яму нашто?
Я б заблытаўся ў нішто!
І Шматножка прыбягала,
Слімаку казала:
– Мала!
Восем ног для адн0га –
Усё адно, што ніч0га!
Як ён ходзіць? Відавоку,
Не зрабіла б я ні кроку!
Патанчыў трохі кракавяк,
Васьміног адказваў так:
– Восем ног
Для Васьмінога
І не мала,
І не многа!
Кіра Сапгір
Пераклад kazki.by
Каментаваць