Прысьвячаецца Мацьвею.
Аднойчы на зямлі
Выдатны сіні трактар жыў
Ён зь дзецьмі мог пасябраваць
І R…R…R вучыў іх вымаўляць
Малюнак: arselap.com
Пафарбаваны ў сіні колер
Да рознай цяжкай працы здолен
Прывозіў сена і салому
(Ён жыў ля фермерскага дому)
Прывозіў гліну, цэглу , дошкі
Самога фермера і кошак
Араў зямлю пад бульбу, жыта
Рабіў ўсю працу вельмі спрытна
Ён быў як леў
І вельмі рэдка піў і еў
Ён вельмі часта сумаваў
І ўсё на неба паглядаў
Жадаў не толькі ў лужы плаваць
Ад зор да зораў вандраваць
Жадаў па небу праплываць
Свабоду мець-яе прыдбаць
Ў сузор’і рыб жадаў пахаць
Аднойчы фермер ўночы ўстаў
Была жара і сон не браў
На ганак выйшаў, пазіхнуў
На неба чорнае зірнуў
Мільярды зор і пыл ад іх
Яму ўсьміхалісь ад усіх
Ён ад зьдзіўленьня рот адкрыў:
Там сіні трактар проста плыў
І хуткасьць лёгка набіраў
І толькі фарамі міргаў
І зоры сыпалісь на ганак
Якраз у выглядзе баранак
Алмазных пацер бранзалет
Жамчужан белых,чорных-нет…,
А трактар проста плыў і плыў
Ён быў ужо ў сузор’і рыб…
У адчаі фермер закрычаў:
Я трактар свой не страхаваў…
Калі ж захочацца лацьвей
Камусьці трактар разглядзець
Тэй сіні профіль лёгка ўбачыць:
Ў сузор’і рыб ўначы арэ
З-пад колаў пыл алмазны прэ…
Прысвячаецца Андрэйку
Нядаўна зусім,
Мо гады толькі тры
Ішоў мой малодшы
У школу тады.
Збіраўся ледзь ледзь.
Не ў ахвоту, гляджу.
Калі прыглядзецца —
Чытай – Не хачу.
І смешна і горка.
Ну што ж мне рабіць?
Як прагу вучобы
Хутчэй аднавіць?
Кажу – мой ты сынка,
Уяві толькі сам
Дванаццаць гадзінак(!)
Табе яшчэ там.
І што ж гэта будзе,
Калі ў першы ж год
Цябе ўжо муціць?
Трымайся ж ужо.
А ён у імгненне
Мне, бацьку ў адказ —
Аб гэтым не трэба
Казаць! Вось і сказ.