Усе рубрыкі

Верабей (хуткамоўка на Р)

Зранку верабей на рынку У прадавачкі скраў разынку,

Падабраў стручок гароху І арэхаў грэцкіх троху.

А сяброўцы на страху Курагі прынес крыху…

Песенька ільвяняці і чарапахі (+mp3)

Я на сонейку ляжу, І на сонейка гляджу, Ўсё ляжу і ляжу І на сонейка гляджу!

Насарог-рог-рог ідзе, Кракадзіл-дзіл-дзіл плыве, Толькі я ўсё ляжу І на сонейка гляджу!

Побач ільвяня ляжыць, На мяне яно глядзіць, Толькі я ўсё ляжу, На яго я не гляджу.

[…]

Загадкі-падманкі

Не заўсёды адказ у рыфму з’яўляецца правільным ;)

Хто грызе на елцы шышку? Ну, вядома, гэта… мішка? Вавёрка!

У куратніку йдзе бойка! Хто завёў яе? Два… воўка? Пеўня!

Вельмі павольна і ціха Па лісцю паўзе…

[…]

Калыханкі з ўсяго свету: Турэцкая (відэа)

Праект Лізаветы Скварцовай.

Вольны пераклад: Дандзіні дандзіні маё дзіцятка Малянятка з рукамі у хне Твой бацька вельмі цябе любіць Спі, расці, мілае дзіця

[…]