Усе рубрыкі

Маляванка анлайн: дзеўчына і хлопчык

Яшчэ адна добрая маляванка для дзетак.

Загадкі-падманкі — слон, крот, салавей, лісіца

Не заўсёды адказ у рыфму з’яўляецца правільным ;)

Між карчакоў размесціць дом Шар калючы — добры… слон? Вожык!

Зямлю дзюбкай рыю, Быццам дом будую — Чарвячка шукаю ў рот! Адгадалі, хто я? …Крот?

[…]

Чароўныя чаравікі ў ружовым сне

Чараўнік нам даў Для Вікі Чырвоныя чаравікі.

Левы, правы — роўныя, І, казаў, чароўныя.

Хутка ходзяць, Лёгка скачуць, Зблытай іх — Яны заплачуць.

Кожны робіць Сваю справу: Левы — злева, Правы — справа.

Ружовы сон

Да вады ідзе паненка — Ружаватая сукенка, У тон сукенкі — парасон, Пояс, пацеркі, істужка…

[…]

“Казка” перамагла на “Еўрабачанні”

Пераможцам музычнага конкурсу “Еўрабачанне-2009” стаў нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак з песняй «Казка». Віншуем яго і слухаем яшчэ раз!

Вольны пераклад: Шмат гадоў таму, калі я быў маладзейшы, Мне падабалася адна знаёмая дзяўчынка. Яна была мая, мы кахалі адзін аднаго, Гэта было калісьці, але ж гэта было сапраўды

[…]