Усе рубрыкі

Зайкін Пачастунак – Сяргей Брандт

Замерзлага хлеба акрайчык- Яго даў у лесе мне зайчык. Спытаўся:“Iдзеш жа дадому? Нясi вось гасцiнчык малому!

З пустымi рукамi ў дзверы, Iз лесу, табе хто паверыць?“ Па полi ляцiць завiруха, Замерзла ў шэрага вуха.

Здранцвелi на холадзе лапкi, Не мае валёнак, нi шапкi. I сам ён маленькi, з мiзiнчык, Табе перадаў вось гасцiнчык.

[…]

Бабраня — Сяргей Брандт

Амаль ад самага рання Не спiць, працуе бабраня. Пагрыз рудой трохi альхi, Зваліў бярозку на iмхi. Хацеў паласавацца дубам, Але згубiў чатыры зубы. Пытае качак ля вады: „Зуб адрасце … да серады?“

Сяргей Брандт, 17.02.2013

На сайце ізноў працуе форум — запрашаем!

Па спасылцы http://kazki.by/forum ізноў запрацаваў казачны форум — завітайце ды заставайцеся:) Усе зарэгістраваныя раней на Казках могуць скарыстацца сваімі лагінамі, каб зайсці. Некаторыя тэмы наогул у вольным доступе — пісаць можна без рэгістрацыі.

Прапаноўвайце сваі тэмы і рубрыкі, калі ласка.

Ёлачка-красуня — Сяргей Брандт

Стаiць пад снегам ёлачка, Знямеўшы ад чакання. Ёй зорачкi, як кветачкi, Пяюць свае жаданнi.

Малюнак: Ruth Sanderson

„Ты-самая цудоўная! Стаяць у хаце будзеш! Ва ўсiм блiкучым — новая I лес свой пазабудзеш.

[…]