Усе рубрыкі

Новы дзіцячы ютуб-канал па-беларуску: БЭЙБУС

11 кастрычніка 2021г. пачаў працаваць першы беларускамоўны ютуб-канал БЭЙБУС для маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў.

fb_cover_1640x859

Новы персанаж беларускага ютуба БЭЙБУС — жыццярадасны дапытлівы непаседа, які паступова збірае на адной пляцоўцы ўжо вядомыя праекты і цэлы шэраг новых: Чытаць далей » Новы дзіцячы ютуб-канал па-беларуску: БЭЙБУС

“Казкі са школьнага ранца” — конкурс казак

У часопісе «Бярозка» — новы літаратурны конкурс «Казкі са школьнага ранца». Паўдзельнічаць у конкурсе могуць усе, каму яшчэ не споўнілася 18 гадоў. У жніўні 2014 года, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, прафесійнае журы вызначыць пераможцаў казачнага конкурсу, якія будуць узнагароджаны ганаровымі граматамі і каштоўнымі прызамі. Чытаць далей » “Казкі са школьнага ранца” — конкурс казак

На сайце ізноў працуе форум — запрашаем!

Па спасылцы http://kazki.by/forum ізноў запрацаваў казачны форум — завітайце ды заставайцеся:) Усе зарэгістраваныя раней на Казках могуць скарыстацца сваімі лагінамі, каб зайсці. Некаторыя тэмы наогул у вольным доступе — пісаць можна без рэгістрацыі.

Прапаноўвайце сваі тэмы і рубрыкі, калі ласка.

Конкурс дзіцячага малюнка “Я – будучы прадпрымальнік”

Цэнтр дзелавых камунікацый Bel.Biz праводзіць конкурс малюнкаў для дзетак дзвюх узроставых груп — да 7 гадоў і 7-10 гадоў. На конкурс трэба дасылаць малюнкі, што расказваюць пра вядомых бізнэсмэнаў ці выказваюць стаўленне да прадпрымальніцкай справы и яе перавагаў.

Малюнкі будуць размешчаныя на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, а таксама на выставе дзіцячага малюнка. Усіх удзельнікаў запрашаюць на цырымонію ўзнагароджання ў дзіцячы забаўляльны цэнтр, а пераможцаў, якіх будзе вызначаць прафесійнае журы, узнагародзяць цацкамі. Чытаць далей » Конкурс дзіцячага малюнка “Я – будучы прадпрымальнік”